Навіны на тэму: свабода слова
16.11.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
15.11.2010 Справа супраць незалежных журналістак знаходзіцца ў пракуратуры Менска
Крымінальную справу супраць Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп, Марыны Коктыш і Святланы Калінкінай запатрабавала кіраўніцтва пракуратуры Менска.
13.11.2010 Наклад «Новага часу» затрымалі, але адпусцілі
Апошні нумар недзяржаўнай газеты з нейкіх прычын прыцягнуў пільную ўвагу праваахоўных органаў.
09.11.2010 У дапамогу журналістам - «Шарлоцкі праект» у Беларусі
Дыскусія наконт таго, як журналістам варта асвятляць выбарчую тэматыку і, у прыватнасці, дзейнасць патэнцыйных кандыдатаў, вывела на архіўны артыкул Паўлюка Быкоўскага, надрукаваны ў 2004 годзе ў беларуска-расійскім часопісе «Медиа-эксперт». Рэдакцыя сайта БАЖ палічыла яго вартым апублікавання і абмеркавання і ў 2010-м годзе.
09.11.2010 У Воршы - новы незалежны інтэрнэт-рэсурс
Старонка http://orsha.eu працуе з 5-га лістапада. Рэдактар сайта Ігар Казмярчак распавядае пра мэты і планы новага інтэрнэт-рэсурсу.
08.11.2010 Узровень свабоды слова ў Беларусі застаецца надзвычай нізкім
Пра тое сведчыць рэйтынг свабоды прэсы 2010, які апублікавала міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, якая выступае за свабоду слова ва ўсім свеце і змагаецца за вызваленне журналістаў, якія сталі вязнямі праз сваю прафесійную дзейнасць.
08.11.2010 Карэспандэнт “Народнай волі” ва Украіне А.Цынкевіч: “Я проста ў шоку!”
Аляксандр Цынкевіч звязвае сілавы ціск у адносінах да сябе і сваёй сям'і з уласнай прафесійнай дзейнасцю. У сувязі з адбыўшыміся падзеямі мы вырашылі задаць некалькі пытанняў непасрэдна самому журналісту.
05.11.2010 Ад незалежнай газеты «УзГорак» утойваюць выбарчую інфармацыю
Рэдактару незалежнага выданьня не ўдалося даведацца, колькі подпісаў за кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты сабралі іх ініцыятыўныя групы ў раёнах, дзе распаўсюджваецца «УзГорак».
31.10.2010 “Спецаперацыя” жодзінскай міліцыі па дастаўцы ў суд распаўсюдніка незалежнага выдання
Да Андрэя Зубры, які працуе ў канструктарскім аддзяленні «БелАЗ», нечакана з’явілася міліцыя. Капітан міліцыі запатрабаваў ад яго спыніць працу і накіроўвацца разам з ім у суд. Андрэй паспрабаваў высветліць у супрацоўніка ГАУС, на якіх падставах ён з’явіўся да яго на працу і сваімі дзеяннямі дыскрыдытуе яго ў вачах працоўнага калектыву.
26.10.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.
Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
22.10.2010 "Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя ў Стакгольме
"Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя пад такой назвай праходзіць у Стакгольме. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі СМІ, журналісцкіх і праваабарончых арганізацый з Еўропы, Азіі і Афрыкі.
22.10.2010 Міліцыя шукае пакрыўджаных на «Вольны горад»
Затрыманы нумар крычаўскай незарэгістраванай газеты «Вольны горад» пакажуць старшыням райвыканкамаў, каб тыя вызначыліся — лічыць сябе зняважанымі ці не. Калі яны вырашаць пакрыўдзіцца, кіраўнікам выдання пагражае адміністратыўная адказнасць.
21.10.2010 За крытыку ў блогу — у беcтэрміновы адпачынак
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».
20.10.2010 Беларусь займае 154 месца ў рэйтынгу „Свабоды слова”
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь апусьцілася на тры пазыцыі й заняла 154 месца з 178. Беларусь стаіць побач з Тайляндам і Свазіляндам.
19.10.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.










