Навіны на тэму: свабода слова
09.04.2019 Следчыя прыйшлі з ператрусам на мінскі офіс БелСАТу
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе, што раніцай 9 красавіка ў офіс тэлеканала "Белсат" у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.
09.04.2019 Вольгу Нікалайчык аштрафавалі за пост у фэйсбуку пра малебен у Курапатах
Суд Першамайскага раёна Мінска 8 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вольгі Нікалайчык «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».
08.04.2019 У Брэсце справу журналіста суд адправіў на дапрацоўку
Суд Брэсцкага раёна накіраваў справу журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца на дапрацоўку. Сам Яўген Скрабец даведаўся пра гэта 5 красавіка, калі прыйшоў у суд, дзе ў дачыненні яго мусіла разглядацца справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.
05.04.2019 Глыбоцкага журналіста будуць судзіць за “незаконнае пікетаванне” на Дзень Волі
На глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.
02.04.2019 Гомель: Суд адправіў анархісцкую справу на дапрацоўку
Пратакол складзены 1 сакавіка, такім чынам, у вартавых парадку ёсць яшчэ месяц на ліквідацыю недахопаў. У адваротным выпадку справа будзе спынена з прычыны пропуску двухмесячнага тэрміну, на працягу якога ён павінен быць разгледжаны.
31.03.2019 Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда: У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты
На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.
29.03.2019 Журналістаў Лупача і Смоткіну выклікаюць у міліцыю
Яшчэ ўвечары 27 сакавіка незалежныя журналісты з Глыбокага Зміцер Лупач і Таццяна Смоткіна атрымалі позвы з Шаркоўшчынскага райаддзела міліцыі. Спачатку міліцыянты даслалі ім позвы праз месенджары Viber і WhatsApp, а потым патэлефанавалі і яшчэ раз запрасілі на так званую “гутарку” на 29 сакавіка.
26.03.2019 Дашкевіча аштрафавалі за выступ на Дзень Волі на 45 базавых
Актывіста Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Яго абвінавачваюць у парушэнні ч.2 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На судзе высветлілася, што яго судзяць за заклік прыйсці ў Курапаты.
26.03.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Беларусі адсвяткавалі Дзень Волі. 101-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылася як масавымі канцэртамі напярэдадні свята, так і новымі затрыманнямі актывістаў 25 сакавіка.
26.03.2019 Журналістаў з Брэста "павіншавалі" з Днём Волі пратаколамі
На журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай склалі чатыры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі па арт. 22.9 КаАП.
22.03.2019 Жыхара Гомеля за рэпост «экстрэмісцкай» інфармацыі прысудзілі да штрафу
Суддзя Яраслаў Парэмскі вынес пастанову аб прыцягненні Ігара Чуба да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь.
22.03.2019 Берасцейскі суд пакараў журналістаў буйнымі штрафамі за супрацу з “Белсатам”
Суддзя Маскоўскага раёну Берасця Раіса Лабачэўская пакарала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву за супрацу з "Белсатам" 21 сакавіка 50 базавымі велічынямі (1 275 руб.) штрафу кожнага. Гэта максімальная санкцыя па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
20.03.2019 Пятрухін, Кабанаў, а цяпер Павук - улады ўзяліся за незалежных блогераў?
Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол блогера Андрэя Павука, якога затрымалі раніцай 20 сакавіка.
20.03.2019 Невядомыя спрабавалі ўвайсці ў facebook i telegram супрацоўнікаў "Нашай Нівы"
"Наша Ніва" паведаміла, што за апошні месяц яны зафіксавалі некалькі спробаў незаконных уваходаў у акаўнты журналістаў газеты.
20.03.2019 Суд не прыцягнуў да адказнасці мясцовага жыхара за рэпост у Facebook
Рагачоўскі раённы суд 19 сакавіка адправіў на дапрацоўку ў мясцовы РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Алексейкава. Суддзя Валянціна Малюкова, якая разглядала справу, вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння.










