Навіны на тэму: свабода слова

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

30.11.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

”Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі” вачамі журналістаў

29.11.2010 ”Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі” вачамі журналістаў

Двухдзённы семінар “Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятленне ў СМІ” для журналістаў прайшоў ў Менску. Арганізатары мерапрыемства – няўрадавая арганізацыя “Міжнародная турэмная рэформа” (Расія) і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

29.11.2010 Маладафронтаўцаў затрымалі за распаўсюд газет

27 лістапада ў Маладзечна Павал Сяргей і Натальля Міхалевіч раздавалі побліз будынку тэхнікуму інфармацыйны бюлетэнь "Малады Фронт". Маладзёнаў неўзабаве затрымалі міліцыянты. Супрацоўнікі МУС канфіскавалі 50 асобнікаў газэтаў і адвезьлі маладафронтаўцаў ў пастарунак па вуліцы Галіцкага.

25.11.2010 Мінгандлю папярэдзіла "Информ-прогулку"

Міністэрства гандлю высветліла, што ў некалькіх выпусках недзяржаўнага выдання ў маі 2010 г. размяшчалася рэклама тэлеканала «Белсат TV» «без указання наймення, уліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца».

25.11.2010 На выбары падалі заяўкі больш за 300 замежных журналістаў

Каля 300 заявак ад замежных журналістаў на сёння атрымала прэс-служба Міністэрства замежных справаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Ён дадаў, што "практычна ўсе" з іх задаволеныя, і чакаецца, што ў бліжэйшы час колькасць заявак яшчэ значна павялічыцца.

24.11.2010 Пазоў «Вольны гораду» да міліцыянтаў не задаволены

Крычаўскі раённы суд пакінуў без задавальненьня пазоў выдаўца незалежнай газэты «Вольны горад» Уладзімера Кудраўцава. Ён дамагаўся кампэнсацыі маральнай шкоды ад раённай міліцыі ў памеры пяці мільёнаў рублёў. Судзьдзя Антаніна Качанава палічыла, што прэтэнзіі журналіста да міліцыянтаў беспадстаўныя.

23.11.2010 Лібералізацыя выбарчага працэсу ёсць, а прагрэсу ў асвятленні выбараў у СМІ няма

Сёння ГА «БАЖ» прадставіла чарговую справаздачу па выніках другога этапу маніторынгу беларускіх СМІ датычна асвятлення прэзідэнцкіх выбараў.

23.11.2010 Маладафронтаўца трымалі ў пастарунку ўсю ноч

Паўлу Сяргею з Маладзечна міліцыянты пагражалі праблемамі на вучобе, дырэктар каледжу, дзе вучыцца хлопец, асаблівых праблемаў у дзейнасьці юнака ня бачыць.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

23.11.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

22.11.2010 Журналісту «Газэты Выборчай» адмовілі ў магчымасці легальна працаваць на выбарах

Міністэрства замежных спраў Беларусі не дало згоды на акрэдытацыю журналіста ў сувязі з тым, што да гэтага ён працаваў на замежнае выданне без яе. У 2009 годзе Анджэя Пачобута пазбавілі акрэдытацыі, пасля чаго ён ажыццяўляў журналісцкую дзейнасць без адпаведнага дазволу МЗС.

22.11.2010 Баранавіцкую незалежную газету «Intex-press» зноў не ўключаюць у падпісны каталог

У кастрычніку ТАА «Выдавецкі дом „Інтэкс-прэс“» у чарговы раз звярнулася ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» з просьбай уключыць газету «Intex-press» у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2011 года.

19.11.2010 Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі х журналістамі

Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква).

19.11.2010 БАЖ прапанаваў ПАРЭ правесці слуханні па пытанні свабоды СМІ ў Беларусі

«Калі ў краіне адбываецца ціск на незалежную прэсу і абмяжоўваецца свабода выказвання, справядлівыя выбары проста немагчымыя». Такую думку выказаў намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Аляксандраў падчас свайго выступу на пасяджэнні Камітэту па палітычных справах Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 18 лістапада ў Парыжы.

19.11.2010 РІА "Новости" дазволілі адкрыць у Беларусі свой карэспандэнцкі пункт

Савет міністраў Беларусі дазволіў агенцтву РІА "Новости" адкрыць у Мінску свой карэспандэнцкі пункт. Як паведамляе "Ежедневник", МЗС Беларусі выдасць агенцтву пасведчанне пра адкрыццё карпункту тэрмінам на адзін год.

18.11.2010 Сябра ГА «БАЖ» Кастуся Шыталя прынялі за «шпіёна»

17 лістапада журналіст рабіў здымкі ля вёскі Глінная Докшыцкага раёна — фатаграфаваў, як добраўпарадкуюць тэрыторыю мяцовыя жыхары. Прысутнасць фатографа так занепакоіла пільных вяскоўцаў, што адзін з іх з’ездзіў на машыне па ўчастковага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства