Навіны на тэму: свабода слова

17.12.2010 ГА «БАЖ» - міліцыі: Не чапайце журналістаў!

Напярэдадні дня галасавання ГА «БАЖ» вырашыла нагадаць міліцыі пра права журналістаў прысутнічаць на вулічных акцыях, у тым ліку несанкцыянаваных.

16.12.2010 «Белсат» пратэстуе супраць фінансавання БТ Еўрапейскай Камісіяй

Адмысловы прэс-рэліз з нагоды запуску сумеснага інфармацыйнага праекту Першага каналу беларускага дзяржаўнага тэлебачання і Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі «Акно ў Еўропу» распаўсюдзіла сёння прэс-служба «Белсату».

16.12.2010 Камп'ютары журналістак зноў зацікавілі сталічную пракуратуру?

Пракуратура Мінска афіцыйна запытала ад УУС Гомельскага аблвыканкама матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, хаця следства прыпынена з мая гэтага года.

15.12.2010 «Унука» з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з універсітэту

Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

13.12.2010 БДІПЧ АБСЕ: 90% тэлеэфіру прысвечана Лукашэнку

У большасці выпадкаў у навінах дзяржаўных тэлеканалаў асвятляецца дзейнасць прэзідэнта, тады як іншыя кандыдаты атрымалі нязначнае асвятленне ў навінах. Прычым, інфармацыя пра іх была альбо відавочна негатыўная, альбо нейтральная.

10.12.2010 Дзмітрый Растаеў больш не працуе ў «Вечернем Бобруйске»

З 30-га лістапада журналіст Дзмітрый Растаеў, сябра ГА «БАЖ» і пазаштатны карэспандэнт «БелГазеты», больш не працуе ў штаце рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Вечерний Бобруйск».

09.12.2010 Яшчэ аднаму замежнаму карэспандэнту адмовілі ў акрэдытацыі

Спроба атрымаць акрэдытацыю для асвятлення прэзідэнцкіх выбараў скончылася нічым для вядомага шведскага фотакарэспандэнта Дзіна Кокса (Dean CK Cox).

Ярмошына лічыць, што магчымасці аднавіць правы Уладзіміра Някляева не існуе

08.12.2010 Ярмошына лічыць, што магчымасці аднавіць правы Уладзіміра Някляева не існуе

7 снежня 2010 года назіральнік у Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Алесь Дзергачоў атрымаў адказы на свае заявы ў ЦВК і Смаргонскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

07.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

06.12.2010 Пракуратуру просяць правесці праверку сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”

Дзве дзяўчыны звярнуліся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна сталіцы з патрабаваннем, каб следчыя правялі праверку па факце выхаду ў эфір сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”

04.12.2010 Актывісты кампаніі “Грамадзянін” зладзілі акцыю ля Белтэлерадыёкампаніі

Яе мэтай было нагадаць дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўсе кандыдаты на прэзідэнцтва маюць роўныя правы ў доступе да СМІ і непрадузятае асвятленне дзейнасці кожнага.

03.12.2010 Распаўсюдніка «Витебского курьера» аштрафавалі на 700 тысяч

Распаўсюднік незалежнага выданьня Сяргей Кандакоў быў затрыманы 31 кастрычніка, калі раскідваў «Витебский курьер» па паштовых скрынях. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала яго дзеяньні правапарушэньнем.

03.12.2010 БХД падае ў суд

Выданне дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА “7 дней” надрукавала прапагандовы опус, дзе назвала імёны "сектантаў" у БХД.

03.12.2010 Хочаш ці ня хочаш — дзяржаўную газэту выпісвай

Пачалася падпісная кампанія. Зноў ідэалягічныя аддзелы райвыканкамаў рассылаюць «Пляны арганізацыйных мерапрыемстваў правядзеньня падпіскі на друкаваныя СМІ», даводзяць лічбы да прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў.

01.12.2010 Крымінальнай справы па смерці журналіста Алега Бябеніна не будзе

Пракуратура Мінскай вобласці не будзе пачынаць крымінальную справу па факце смерці журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства