Навіны на тэму: свабода слова
28.12.2010 У рэдакцыю газеты "Наша Ніва" прыйшлі з ордэрам на вобыск
У 18.50 у рэдакцыю зарэгістраванай недзяржаўнай газеты "Наша Ніва" прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія паведамілі, што маюць ордэр на вобыск у беларускім ПЭН-цэнтры, які месціцца ў адным памяшканні з рэдакцыяй выдання. У рэдакцыі знаходзяцца 2 журналісты, якія пакуль не адчынілі дзверы. Электрычнасць адсутнічае.
28.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com. Выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” ад 28 снежня цалкам прысвечаны паслявыбарчым падзеям у Беларусі.
26.12.2010 Начны ператрус на “Белсаце”
Сёння ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.
24.12.2010 Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку
Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.
24.12.2010 БАЖ звярнуўся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікала звярнуць увагу на шматлікія парушэнні закона, якія мелі месца ў апошнія дні.
23.12.2010 У СІЗА Жодзіна не прымаюць незалежную прэсу для асуджаных
Пра гэта БАЖ паведамілі актывісты зарэгістраванага ва Украіне Фонда развіцця прававых тэхналогій.
23.12.2010 Затрыманы, але затым адпушчаны тэлеаператар, які зняў збіццё Някляева
Пра гэта паведаміў ГА «БАЖ» каля 17.00 прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук. Тэлеаператара Алеся Баразенку затрымалі людзі ў цывільным непадалёк ад яго дома, калі ён скіроўваўся здымаць чарговы матэрыял.
22.12.2010 Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў і сябраў БАЖ (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Затрыманыя (з улікам адпушчаных), па стане на 13.58 22 снежня:
21.12.2010 Мінюст патрабуе ў БАЖ тлумачэнняў
Запыт тычыцца заявы пратэсту, прынятай ГА «БАЖ» у звязку з падзеямі 19 снежня ў Мінску.
21.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
20.12.2010 Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
Затрыманыя (з улікам адпушчаных, па стане на 18.57 20-га снежня)
20.12.2010 МФЖ асудзіла «шакуючы» гвалт супраць журналістаў у Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў сёння выступіла з заявай, у якой абвінаваціла беларускія ўлады ў «гвалтоўным запужванні і запалохванні» журналістаў, якія асвятлялі мірную акцыю пратэсту ў Мінску 19 снежня.
20.12.2010 ЗАЯВА ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае рашучы пратэст супраць шакуючага факту прымянення сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў увечары 19 снежня.
20.12.2010 УВАГА! ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ НЕ АДМЯНЯЕЦЦА
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю 20 снежня ў 12 гадзін. Прэс-канферэнцыі адбудуцца па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А – 48 (офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна").
20.12.2010 Прэс-служба БАЖ: Ёсць пацярпелыя і затрыманыя журналісты
Па звестках на 20 снежня (1-02)










