Навіны на тэму: свабода слова

Мінюст вынес папярэджанне БХК

13.01.2011 Мінюст вынес папярэджанне БХК

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту за «неаб’ектыўную» інфармацыю, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі.

Узяліся за БАЖ

13.01.2011 Узяліся за БАЖ

У КДБ прыняліся за кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. 12 студзеня там быў дапытаны намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец.

12.01.2011 За выбарчы ролік Саннікава закрылі "Аўтарадыё"

Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні прыняла рашэнне ануляваць права на эфірную трансляцыю "Аўтарадыё", якое вяшчала на FM-хвалях у Мінску.

12.01.2011 Брэсцкі актывіст судзіцца з газетай аблвыканкама

Нагодай для звароту ў суд стала адмова дзяржаўнага выдання друкаваць платную аб’яву ў часе прэзідэнцкіх выбараў — актывіст заклікаў чытачоў паведамляць пра факты прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і іншыя парушэнні падчас выбараў.

12.01.2011 «Информ-прогулку» аштрафавалі

Суд Лунінецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічынь рэдакцыю рэгіянальнай газеты «Информ-прогулка», прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні закона «Аб рэкламе». Выданне распаўсюджвала рэкламу тэлеканала «Белсат-TV» без указання наймення ўліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

11.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

10.01.2011 Ператрус у рэдакцыі газеты «Борисовские новости»

Супрацоўнікі барысаўскага РУУС апісваюць аргтэхніку незалежнага выдання. У рэдакцыі незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» адбываецца ператрус.

08.01.2011 Уладзіслаў Старавераў падаў скаргу ў Віцебскую абласную пракуратуру

Паводле атрыманага папярэджання, Уладзіславу Старавераву ўказана на недапушчальнасць супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі. Матэрыялы ў абласную пракуратуру паступілі з Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі, але журналіст лічыць, што аб’ектыўных доказаў супраць яго ў міліцыянтаў няма.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

04.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

03.01.2011 «Рэпарцёры без межаў» асуджаюць «сістэматычныя рэйды» супраць журналістаў у Беларусі

«Рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ, якія асвятлялі паслявыбарныя падзеі 19 снежня, апошнімі днямі яшчэ больш узмацніліся», – адзначаецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў», прынятай 30 снежня.

У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус

30.12.2010 У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус

Невядомыя асобы ў 20.30 сталі ламіцца ў кватэру журналісткі Кацярыны Ткачэнкі. Пра гэта ГА "БАЖ" паведаміў прадстаўнік тэлеканала "Белсат" у Беларусі Міхась Янчук.

30.12.2010 У БАЖ прыйшоў чарговы «трывожны» ліст з Мінюсту

Міністэрства цікавіць, хто з журналістаў, за якіх публічна заступаецца арганізацыя, з’яўляюцца яе сябрамі.

29.12.2010 Мінюст папярэджвае СМІ

Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што «некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асьвятляюць грамадзкія падзеі ў Беларусі, дзеяньні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяваньне належнага парадку, абарону правоў і свабодаў грамадзян, урадавых устаноў».

29.12.2010 Журналіста звольнілі за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу

Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности" і супрацоўнік рэдакцый недзяржаўных СМІ звольнены.

29.12.2010 Ператрус у «Нашай Ніве» і яе рэдактара: шукалі відэа з Плошчы

Прыкладна ў 18.50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра, што месціцца на вуліцы Казлова, 7 у кватэры 101, пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. У кватэры таксама быў Андрэй Расінскі. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства