Навіны на тэму: свабода слова

Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча. Зараз ён на волі

24.01.2011 Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча. Зараз ён на волі

Журналіста Радыё Рацыя Гену Барбарыча вызвалілі з КГБ. Загадалі сцерці запісы размовы з сваякамі вязняў "амерыканкі". І на гэтым прэтэнзіі органаў скончыліся. Відаць у КГБ палічылі, што скандала з арыштам Барыса Гарэцкага цалкам дастаткова і не варта другі раз наступаць на тыя самыя граблі.

19.01.2011 Сайт Маладога Фронту суткі не працуе

У аўторак прыкладна ў 14 гадзінаў быў заблакіраваны доступ да сайту "Маладога Фронту" mfront.net як наведнікам, так і адміністратарам: на старонцы ўпарта высьвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага сэрверу".

“Паляваньне” на журналістаў Радыё “Рацыя”

19.01.2011 “Паляваньне” на журналістаў Радыё “Рацыя”

18 студзеня гомельскаму журналісту, які супрацоўнічае з радыё “Рацыя”, Міколу Бянько патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУСа Менска і запатрабавалі з’явіцца на сустрэчу для апытаньня аб падзеях 19 сьнежня. Пры гэтым капітан міліцыі Яўген Ханеня паспрабаваў апытаць яго па тэлефоне.

Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт

18.01.2011 Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Яўген Хаткевіч вынес журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму прысуд - 14 сутак адміністратыўнага арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

18.01.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

17.01.2011 Аўтарадыё падае ў суд

Як паведаміў галоўны рэдактар мінскай радыёстанцыі Юрый Базан, Аўтарадыё падрыхтавала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазоў аб прызнанні папярэджання неадпавядаючым рэчаіснасці.

17.01.2011 Журналісту «Коммерсантъ» адмоўлена ў акрэдытацыі пры МЗС

Як паведаміў БАЖ карэспандэнт расійскага выдавецкага дома «Коммерсантъ» Маўсун Гаджыеў (Мовсун Гаджиев), раніцай 17 студзеня ў яго адбылася тэлефонная гутарка з супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Беларусі, які паведаміў, што яго праца на працягу мінулага года не задаволіла беларускі бок.

17.01.2011 Міністэрства ўнутраных спраў: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон

19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць».

Журналіста Гарэцкага затрымалі каля “амерыканкі”

17.01.2011 Журналіста Гарэцкага затрымалі каля “амерыканкі”

Пад час інтэрвію са сваякамі авбінавачаных у масавых беспададках каля следчага ізалятару КДБ сёньня апоўдні быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Спачатку ў яго запатрабавалі пашпарт для высвятлення асобы, а праз некаторы час яму прапанавалі прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі.

15.01.2011 Ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Сильные новости»

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

15.01.2011 У гэтым годзе адвакаты бачылі толькі Вазняка і Фядуту

13 студзеня на допыце ў СІЗА КДБ сустрэлася з Сяргеем Вазняком яго адвакат Ларыса Атаманчук. Па яе словах, Сяргей на самаадчуванне не скардзіўся і выглядаў нармальна. У камеры Вазняка, дзе ўтрымліваецца 5 чалавек (усе астатнія — па іншых справах), ёсць тэлевізар, яму выпісваюць у турму газеты, ёсць магчымасць купляць іх і там. Пра іншых зняволеных інфармацыі менш, а пра некаторых практычна няма.

БАЖ патрабуе спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць журналістаў

14.01.2011 БАЖ патрабуе спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць журналістаў

Заява Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

13.01.2011 Ідэолагі абмеркавалі "правы чалавека", але адстойваць іх адмовіліся

У рэдакцыі газеты "СБ — Беларусь сегодня" прайшоў крулы стол на тэму "Права на правы: дэмакратыя, правы чалавека, законнасць". Удзел у ім прынялі акадэмік Яўген Бабосаў, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін, загадчык кафеэдры Акадэміі кіравання Сяргей Кізіма і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

13.01.2011 Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ

І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.

13.01.2011 Рэдактара «Новага Часу» дапыталі ў РУУС

Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства