Навіны на тэму: свабода слова
16.02.2011 Генеральная пракуратура папярэдзіла Алеся Бяляцкага (дадалася копія пастановы)
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пасьля атрыманьня адпаведнай позвы наведаў 16 лютага намесніка начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры Паўла Елісеева.
16.02.2011 Журналістку Бублікаву выклікаюць у Генпракуратуру
Журналістцы патэлефанаваў намеснік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры РБ дарадца юстыцыі Павел Елісееў і запрасіў яе на размову з нагоды «праверкі».
16.02.2011 "Белсаюздрук" не збіраецца павялічыць тыраж газеты "Народная Воля" ў рознічным гандлі
Няма таго дня, каб у рэдакцыю не завіталі дзясяткі (а то і сотні) чалавек з адным пытаннем: дапамажыце набыць свежы нумар "Народнай Волі"! Сапраўды, у апошнія месяцы гэта стала праблемай. Асабліва ў Мінску.
16.02.2011 Ірына Халіп застанецца пад хатнім арыштам
КДБ адхіліла хадайніцтва Жанны Літвіной і Андрэя Бастунца аб іх асабістым паручальніцтве за Ірыну Халіп. Ліст падпісаў следчы па асабліва важных справах 1 аддзелу следчага ўпраўлення КДБ, маёр юстыцыі А. Самбук.
15.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
15.02.2011 Кіраўнік Еўрапарламента патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Пачобута
Па меркаванні сп-ра Бузэка, 15-суткавы арышт, на які асудзілі журналіста, з’яўляецца праявай «ціску ўладаў ў Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».
11.02.2011 Сёння - перагляд справы Пачобута
А 12-й гадзіне ў Кастрычніцкім райсудзе г. Мінска пачнецца перагляд адміністратыўнай справы журналіста «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута аб яго «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
11.02.2011 На разгляд справы «Аўтарадыё» не пусцілі журналістаў
11 лютага ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд пазову «Аўтарадыё». На самым пачатку паседжання журналістам было заяўлена, што сённяшні разгляд справы будзе закрытым, бо акурат сёння ў судзе нібыта павінны былі разглядаць матэрыялы канфідэнцыйнага характару. 11 лютага суд не вынес ніякага рашэння, разгляд справы перанесены, дата чарговага паседжання пакуль не вызначаная.
10.02.2011 Барысу Гарэцкаму вынеслі папярэджанне
Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі наведаў Генеральную Пракуратуру, куды яго выклікалі на размову, каб ён адказаў на пытанні, што з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
10.02.2011 Журналіст Польскага радыё - сьведка ў справе "аб масавых беспарадках"
Журналіст Беларускай службы Польскага радыё Аляксандар Папко зьяўляецца сьведкам па справе “аб масавых беспарадках”. Пра гэта нашаму супрацоўніку паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. У выбарчы вечар Аляксандар выконваў свае карэспандэнцкія абавязкі ў беларускай сталіцы.
10.02.2011 Барыса Гарэцкага выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што раніцай 10 лютага ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
09.02.2011 Барыса Гарэцкага на заўтра выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што заўтра раніцай ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
09.02.2011 Затрыманыя моладзевыя актывісты АГП
Сёньня раніцай у Мінску пры распаўсюдзе спецвыпуску "Плошча" былі затрыманыя 2 актывісты "Маладых дэмакратаў" Зміцер Сільчанка і Алег Кероль. Затрыманьне адбылося ў 12.30 у раёне плошчы Якуба Коласа.
09.02.2011 Журналіста Рацыі Міколу Бянько запрашаюць у мінскі РУУС
Журналісту Радыё Рацыя Міколу Бянько патэлефанаваў незнаёмы чалавек і запрасіў на размову ў Маскоўскае РУУС горада Мінска.
08.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.










