Навіны на тэму: свабода слова
09.03.2011 З «Аўтарадыё» знятыя абвінавачванні ў экстрэмізме
Такое рашэнне вынес 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі. Таксама Міністэрства інфармацыі павінна выплаціць «Аўтарадыё» 700 тыс. рублёў кампенсацыі.
09.03.2011 КДБ адмовілася вярнуць тэхніку «НН»
Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала з Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці адказ на хадайніцтва ў справе вяртання камп’ютарнай тэхнікі.
03.03.2011 Чорныя сьпісы" для дзяржаўных СМІ
Кіраўнікі дзяржаўных СМІ атрымалі з Міністэрства інфармацыі сьпіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў", зьяўленьне якіх на старонках выданьняў і ў тэле-, радыёэфіры непажадана. Пра гэта паведаміў партал TUT.BY.
02.03.2011 Журналістку Таццяну Бублікаву папярэдзіла пракуратура
Журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне за працу 19 снежня на плошчы Незалежнасці без акрэдытацыі. Хоць раней суд яе пакараў за тое, што яна прысутнічала на плошчы як “удзельніца несанкцыянаванага мерапрыемства”.
01.03.2011 Ці прыме Рыгор Васілевіч прапанову Алеся Бяляцкага?
“Мне не прыведзена ніводнага аргументу, чаму я не маю права ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна” і чым такая дзейнасць наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы ці грамадскаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў”, -- гаворыцца ў скарзе Алеся Бяляцкага на імя Генеральнага пракурора РБ Рыгора Васілевіча.
01.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
28.02.2011 3 сакавіка суд над назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Супраць сябра аргкамітэта БХД, журналіста інтэрнэт-партала "Весткі" Кастуся Шыталя, які падчас галасаваньня на апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад БХК, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса.
28.02.2011 Фотажурналістку Ксенію Авімаву сёння выклікалі на допыт
Сёння раніцай у кватэру, дзе жыве журналістка, прыйшлі два чалавекі з Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце і «выклікалі на допыт з нагоды 19 снежня», піша ў сваім акаўнце на Facebook Ксенія Авімава.
28.02.2011 У Барыса Хамайды забралі недзяржаўныя газеты і часопісы, якія ён распаўсюджваў
У судзе Чыгуначнага раёна распаўсюдніку незалежнай прэсы прысудзілі штраф памерам 1 000 050 рублёў. Але пра канфіскацыю друкаваных СМІ ў судовай пастанове не было ані слова, таму актывіст лічыць, што яго маёмасць утрымліваецца ў райаддзеле міліцыі незаконна.
28.02.2011 Рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў» працягвае абскарджваць ператрус
Па факце ператрусу ў рэдакцыі "Барысаўскіх навінаў", які адбыўся 10 студзеня гэтага году, у пракуратуру Менскай вобласьці была пададзена скарга.
25.02.2011 Суд па зыску «Аўтарадыё» не скончаны: лінгвісты па-рознаму ацэньваюць фразу пра «кухню» і «плошчу»
Слуханні па зысках «Аўтарадыё» да Міністэрства інфармацыі — аб прызнанні несапраўдным вынесенага радыёстанцыі папярэджання і аб спыненні яе вяшчання — працягнуцца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе 9 сакавіка. Пасяджэнне 24 лютага было адкрытым. Суддзя Валерый Шобік дазволіў журналістам весці ў зале суда дыктафонны запіс.
24.02.2011 У гаспадарчым судзе разглядаюць справу «Аўтарадыё»
У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд двух пазоваў «Аўтарадыё» – да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, а таксама да Міністэрства інфармацыі.
22.02.2011 Бублікавай - позва “да запатрабавання”
Журналістка Таццяна Бублікава позву ў Генеральную пракуратуры атрымае "да запатрабавання" на Мінскім Галоўпаштамце.
22.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
17.02.2011 Прысуд Андрэю Пачобуту абскарджаны ў гарадскі суд
Прысуд журналісту «Газеты выборчай» Андрэю Пачобуту абскарджаны ў Мінскі гарадскі суд, скаргу падаў адвакат Аляксандр Галіеў.










