Навіны на тэму: свабода слова

Трое сутак арышту расійскаму журналісту Лашманкіну

24.03.2011 Трое сутак арышту расійскаму журналісту Лашманкіну

Суддзя суду Аршанскага раёна і горада Оршы Інна Кохава абвінаваціла расійскага журналіста Аляксандра Лашманкіна ў дробным хуліганстве і пакарала яго адміністратыўным арыштам на 3 сутак. Журналіст тут жа абвясціў галадоўку.

24.03.2011 У Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным

Раніцай 24 сакавіка ў Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным, якога знялі з цягніка "Чэлябінск - Брэст" каля гадзіны ночы пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.

Лашманкіна затрымалі за амфетамін, якога не было, судзяць - за брыдкаслоўе

24.03.2011 Лашманкіна затрымалі за амфетамін, якога не было, судзяць - за брыдкаслоўе

У Оршы судзяць расейскага журналіста Аляксандра Лашманкіна

24.03.2011 Затрыманага ў Оршы галоўрэда расійскага інфармагенцтва «Свабода» даставілі ў суд

Аляксандр Лашманкін накіроўваўся ў ноч на 24 сакавіка ў Мінск на цягніку Чалябінск — Брэст. Супрацоўнікі беларускага МУС знялі яго на станцыі Орша. Гэта першы прыпынак пасля мяжы.

23.03.2011 Міліцыя «палюе» на «Новы час»

У панядзелак, 21 сакавіка, адбылося адразу некалькі інцыдэнтаў, звязаных з распаўсюдам «Новага часу» ў Мінску і Слуцку.

Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

22.03.2011 Барыса Гарэцкага сёння дапыталі супрацоўнікі КДБ

Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі паведаміў праваабаронцам пра сваё затрыманне. Падчас знаходжання журналіста ў судзе Партызанскага раёна Менска, дзе разглядаецца крымінальная справа Мікіты Ліхавіда, туды наведаліся супрацоўнікі КДБ і прад’явілі Гарэцкаму пастанову на допыт.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

22.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.

17.03.2011 Апошні судны дзень для “Аўтарадыё”

“Аўтарадыё” атрымала пісьмовую копію пастановы Вышэйшага гаспадарчага суду пра тое, што папярэджаньне Мінынфарму і адключэньне перадатчыка прызнаныя не адпаведнымі законам. Міністэрства інфармацыі падало касацыйную скаргу ў калегію Вышэйшага гаспадарчага суду, паседжаньне якой прызначана на 17 сакавіка.

16.03.2011 У Астраўцы затрымалі журналіста

Сёньня ў Астраўцы быў затрыманы і дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Сяргей Балай. Журналіст прыехаў у камандзіроўку па рэдакцыйным заданьні: каб апытаць мясцовых жыхароў, як яны ставяцца да будаўніцтва Астравецкай АЭС, улічваючы апошнія падзеі ў Японіі.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

15.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Дзяржвыданне ганьбіць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і называе іх здраднікамі

14.03.2011 Дзяржвыданне ганьбіць экс-кандыдатаў у прэзідэнты і называе іх здраднікамі

Карэспандэнт настальгічна ўспамінае савецкі час, вершы і фільмы той эпохі, у прыватнасці, верш пра тое, як «Цвёрда трымаўся юнак на дапросе», фільм пра здраднікаў «Без тэрміна даўніны». І з тэмы здраднікаў аўтар артыкулу плаўна пераходзіць да асобаў экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія, па версіі карэспандэнта, здрадзілі сваім перакананням.

У Гомелі ўведзена забарона на здымкі ў грамадскіх месцах?

14.03.2011 У Гомелі ўведзена забарона на здымкі ў грамадскіх месцах?

Журналісты не ў першы час церпяць пераслед за прафесійную дзейнасць. Пры асвятленні розных вулічных акцый ў Гомелі Алег Ражкоў некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй, а ў Ларысы Шчыраковай у студзені супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, пазбавіўшы журналістку «прылад працы» - камп'ютэра, дыктафона, відэакамеры і фотаапарата.

14.03.2011 Спецназ затрымаў журналіста падчас флэшмобу супраць забароны канцэрта «Ляпісаў» у Гомелі

У нядзелю прыкладна ў 15.00 на Цэнтральным рынку Гомеля супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Алег Ражкоў. Малады чалавек па заданні агенцтва БелаПАН прыйшоў туды, каб асвятляць флэшмоб, заяўлены грамадскімі актывістамі ў сувязі з адменай канцэрта гурту «Ляпіс Трубяцкой».

11.03.2011 Гарадзенская пракуратура папярэдзіла Андрэя Пачобута

Папярэджаньне журналісту даслана10 cакавіка. Гарадзенскага журналіста пракуратура папярэджае за працу на польскую «Gazetu Wyborczu» без акрэдытацыі.

10.03.2011 Пачобута папярэдзіла пракуратура

Журналіст Андрэй Пачобут атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. За працу на польскую «Газету Выборчую» без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства