Навіны на тэму: свабода слова

01.04.2011 Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» дапыталі ў КДБ

Прыкладна, а 20.45 галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Скурко патэлефанавалі на мабільны з схаванага нумару. Скурко папрасілі неадкладна з’явіцца на допыт у КДБ па адрасе Камсамольская, 30.

За пародыю ў сацыяльнай сетцы – крымінальная справа?

31.03.2011 За пародыю ў сацыяльнай сетцы – крымінальная справа?

Жыхар горада Ліда Яўген Куцко з блогера і пачынаючага пісьменніка раптоўна ператварыўся ў падазраванага па крымінальнай справе.

30.03.2011 Заява ГА «БАЖ» з нагоды ўзмацнення ціску на журналістаў (канец сакавіка 2011 г.)

Цягам апошніх дзён у Беларусі зноў рэзка пагоршылася становішча са свабодай журналісцкай дзейнасці.

29.03.2011 «Аўтарадыё» застаецца закрытым

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў у сіле рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё». Такім чынам, суддзя Дзмітрый Аляксандраў не задаволіў іск радыёстанцыі да камісіі і адмяніў ранейшае рашэнне ВГС.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

29.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

29.03.2011 КДБ дома ў Пачобута

У гарадзенскай кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут, знаходзяцца супрацоўнікі КДБ. Яны праводзяць сьледчыя дзеяньні. Пра гэта паведаміў яго калега па Саюзе палякаў журналіст Ігар Банцар.

29.03.2011 «Аўтарадыё» зноў судзіцца. Пакуль прайграе

28 сакавіка ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся паўторны разгляд скаргаў «Аўтарадыё» ў новым складзе суду. 9 сакавіка суд прызнаў папярэджаньне, вынесенае Мінінфармам «Аўтарадыё», несапраўдным, а рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні адключыць перадатчык — незаконным. Але праз тыдзень касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду адмяніла тое рашэньне, і справа перададзеная на новы разгляд у іншым складзе суду.

28.03.2011 «Народная воля» засталася з папярэджаннем

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу рэдакцыі «Народнай волі» на папярэджанне Мінінфармацыі і пакінуў санкцыю ў сіле. Такое рашэнне прыняла 28 сакавіка суддзя Кацярына Караткевіч.

Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта

28.03.2011 Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта

Крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да журналіста выданьня «Gazeta Wyborcza» Анджэя Пачобута. Яго вінавацяць у абразе Прэзідэнта Беларусі.

28.03.2011 МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі расійскаму журналісту Лашманкіну

Паводле слоў прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных , гэта зроблена за парушэнне расійскім журналістам заканадаўства Беларусі.

28.03.2011 Нямецкіх журналістаў злавілі ў памежнай зоне

24 сакавіка памежны нарад вайсковай часткі 1242 аддзела берагавой аховы Гомельскай памежнай групы затрымаў двух нямецкіх журналістаў — кіраўніка карэспандэнцкага пункта «DEUTCHLANDRADIO» ў Маскве Роберта Баага і карэспандэнтку «Рэйнскай газеты» Дорыс Хэйман. Падчас вобшуку журналістаў прымусілі распрануцца.

25.03.2011 У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча

Перад сваім затрыманнем ён паспеў патэлефанаваць праваабаронцы Барысу Бухелю.

Журналіст Алесь Асіпцоў атрымаў трое сутак арышту

25.03.2011 Журналіст Алесь Асіпцоў атрымаў трое сутак арышту

24 сакавіка журналіст Алесь Асіпцоў, які акрэдытаваны ў Магілёве як супрацоўнік інфармацыйнай агенцыі навінаў “БелаПАН”, атрымаў трое сутак пазбаўлення волі за “дробнае хуліганства”. Нагодай для ягонага затрымання супрацоўнікамі міліцыі стала тое, што ён, нібыта, спраўляў сваю натуральную патрэбу недалёка ад свайго дома.

25.03.2011 Алесь Асіпцоў пакараны трыма суткамі арышту

Затрыманы 24 сакавіка ў Магілёве незалежны журналіст Алесь Асіпцоў абвінавачаны ў «дробным хуліганстве». Ленінскі райсуд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на трое сутак.

24.03.2011 У Магілёве за "хуліганства" затрымалі журналіста Алеся Асіпцова

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Алена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства