Навіны на тэму: свабода слова
15.04.2011 Бабруйскі журналіст Анатоль Санаценка паведамляе пра ціск з боку пракуратуры
Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер”, якая зараз існуе толькі ў электронным варыянце, распавёў пра пераслед з боку пракуратуры. Ён зрабіў заяву, якую апублікаваў на сайце газеты пад назвай “Бобруйский курьер” заявляет…” У заяве журналіст выказвае занепакоенасць сітуацыяй са свабодай СМІ.
14.04.2011 Газета “Узгорак” атрымала папярэджанне ад міністэрства інфармацыі
Незалежная газета “Узгорак”, якая выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла рэдактар выдання Галіна Будная. Першай прычынай папярэджання значыцца тое, што рэдакцыя не паведамілапра змену рэдактара. Былы рэдактар газеты “Узгорак”, вядомы на Магілёўшчыне журналіст і грамадскі дзеяч Эдуард Брокараў памёр ад цяжкай хваробы напрыканцы 2010 года.
13.04.2011 За вызваленьне Андрэя Пачобута
У Мінску, Гродна і Варшаве працягваецца збор подпісаў пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання Анджэю Пачобуту. Сам карэспандэнт «Газэты Выборчэй» рыхтуецца сустракаць свой 38-мы Дзень народзінаў ў СІЗА.
13.04.2011 Генпракуратура вынесла папярэджанне Мілінкевічу, Старыкевічу і Костку
Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанне лідару руху "За Свабоду" Аляксандру Мілінкевічу, журналісту Аляксандру Старыкевічу і былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку "за распаўсюджванне неабгрунтаванай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў Мінскім метрапалітэне".
12.04.2011 Міліцыя нагадвае журналістам пра адказнасьць за распаўсюд панікі
Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі афіцыйна папярэдзіў прэсу супраць распаўсюджаньня панічных настрояў.
11.04.2011 У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан»
Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org у спіс абмежаванага доступу. Зараз да іх не будзе прамога доступу з дзяржаўных установаў.
11.04.2011 “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу Андрэя Пачобута
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад уладаў Беларусі: - неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Пачобута; - скасаваць дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў; - зарэгістраваць непрызнаны беларускімі ўладамі незалежны Саюз палякаў Беларусі.
11.04.2011 Незалежныя журналісты ў Брэсце патрапілі ў "чорны спіс"?
Футбольны клуб "Дынама" (Брэст) увёў новыя правілы акрэдытацыі з мэтай "больш плённага супрацоўніцтва са СМІ".
07.04.2011 У Горадні затрыманы Андрэй Пачобут
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.
05.04.2011 Міністэрства юстыцыі ўзялося за пасведчанні Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ)
Мінюст хоча, каб ГА «БАЖ» патлумачыла, «якія прававыя падставы для дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мае IFJ», і на якой падставе БАЖ выдае пасведчанні гэтай арганізацыі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце ад 1 красавіка за подпісам начальніка Упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый міністэрства А. Кірычэнкі.
05.04.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.
04.04.2011 Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў
Рэдактарка апазіцыйнага сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у адной з еўрапейскіх краін. Пра гэта ўвечары ў нядзелю яна паведаміла па тэлефоне рэдакцыі гэтага інфармацыйнага рэсурса.
01.04.2011 Становішча з правамі журналістаў у Рэспубліцы Беларусь за перыяд 19 студзеня - 15 сакавіка 2011
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала чарговую сістэматызаваную падборку фактаў, якія ілюструюць ўмяшанне ў дзейнасць журналісцкай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
01.04.2011 Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць пераследу Андрэя Пачобута
Гродзенскія журналісты пратэстуюць супраць гвалтоўнага парушэння іх канстытуцыйных правоў і заклікаюць пракуратуру спыніць рэпрэсіі і закрыць крымінальную справу вядомага публіцыста і блогера, уласнага карэспандэнта "Gazety Wyborczej" Андрэя Пачобута. Зараз збіраюцца персанальныя подпісы пад зваротам у пракуратуру.
01.04.2011 Журналістаў выклікаюць на допыты ўначы
Позна ўвечары са сваёй кватэры на допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Марыну Коктыш.










