Навіны на тэму: свабода слова

Паклёп на незалежных журналістаў пайшоў гуляць па раённых газетах

22.04.2011 Паклёп на незалежных журналістаў пайшоў гуляць па раённых газетах

Пачалі кампанію дыскрэдытацыі незалежных журналістаў дзяржаўныя рэспубліканскія выданні, у прыватнасці, «Народная газета» і «Рэспубліка». Затым паклёпніцкія матэрыялы пачалі гуляць па раённых выданнях — ад Барысава да Мазыра.

21.04.2011 У Мінску быў затрыманы відэааператар Павал Падабед

Аператара затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска для праверкі дакументаў у час выканання задання рэдакцыі.

21.04.2011 Мінінфармацыі папярэдзіла часопіс ARCHE пасля нумара пра Плошчу

20 красавіка рэдакцыя часопіса «Аrche. Пачатак» атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Яно было вынесена 15 красавіка. «У парушэнне артыкула 22 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“ (далей — Закон аб СМІ)

Папярэджанне рэдактару “Бабруйскага кур’ера” даслалі поштай

20.04.2011 Папярэджанне рэдактару “Бабруйскага кур’ера” даслалі поштай

Пасля няўдалай спробы намесніка пракурора Ленінскага раёна Анатоля Каберніка асабіста вынесці папярэджанне галоўнаму рэдактару “Бабруйскага кур’ера” ён вырашыў зрабіць гэта праз пошту. Вечарам 18 красавіка Анатоль Санценка атрымаў заказны ліст, у якім знаходзілася “Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы парадку кіравання”.

Рэдактар газеты “Вольны горад” абскардзіць папярэджанне пракуратуры

20.04.2011 Рэдактар газеты “Вольны горад” абскардзіць папярэджанне пракуратуры

У папярэджанні адзначаецца, што ў артыкуле “Чорныя дні”, аўтарам якога з’яўляецца Сяргей Няроўны, утрымліваецца крытыка дзеянняў вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, а таксама службовых асобаў праваахоўных органаў і ходу расследвання па крымінальнай справе па факце здзяйснення тэрарыстычнага акта на станцыі метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка.

20.04.2011 Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» атрымаў пракурорскае папярэджанне па пошце

18 красавіка галоўнаму рэдактару «Бобруйского курьера» Анатолю Санаценку прыйшоў заказны ліст з пракуратуры Ленінскага раёна Бабруйска. У ім знаходзілася «Афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе дачыненні ў сферы парадку ўпраўлення».

20.04.2011 Пракуратура зноў папярэдзіла "Нашу Ніву"

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі М.Кукліс вынес "Нашай Нiве" папярэджанне за публікацыю ў №14 артыкула "Палкоўнік Барадач: выбухоўку падклалі супрацоўнікі адной са спецслужб". Былы палкоўнік вайсковага спецназа выказваў у ім сваё меркаванне аб тым, што за тэрактам мог стаяць хтосьці ва ўладзе, зацікаўлены ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, піша "Наша Нiва".

19.04.2011 Гродзенскія пракуроры адказалі на заяву журналістаў наконт Пачобута

Крымінальная справа Пачобута не закранае інтарэсаў гродзенскіх сябраў БАЖ. Такі адказ далі журналістам работнікі абласной пракуратуры.

19.04.2011 Крычаўскага журналіста пракурор папярэдзіў за артыкул пра тэракт

Рэдактару незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргею Няроўнаму пракурор Крычаўскага раёну вынес афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сфэры парадку кіраваньня. Нагодай для папярэджаньня стаў артыкул журналіста «Чорныя дні». Ён прысьвечаны тэракту ў Менску 11 красавіка.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

19.04.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

– Праваабаронца Алесь Бяляцкі – пра сітуацыю пасля выбуху 11 красавіка.

– Бяздоказна асуджаныя грамадзяне Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў – пра сваё жыццё ў Беларусі пасля “масавых беспарадкаў”.

19.04.2011 Рэдактара «Нашай нівы» ў КДБ папярэдзілі за разгалошваньне

Галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.

18.04.2011 Рэдактара «Салідарнасці» дапыталі па справе выбуху ў метро

Раней Генпракуратура папярэдзіла Старыкевіча за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне».

18.04.2011 Звольнілі законна, абвяржэньне непатрэбна, але выдаткі аплаціць

Берасьцейскі абласны суд, разглядаючы скаргу Алеся Ляўчука, былога карэспандэнта дзяржаўнага выданьня "Знамя юности" па Берасьцейшчыне, прыняў рашэньне аб частковым задавальненьні скаргі журналіста.

16.04.2011 Мінінфармацыі вынесла папярэджанні «Нашай Ніве» і «Народнай волі»

Прадстаўнікі абедзьвюх рэдакцый ужо адрэагавалі на навіну пра папярэджанне.

15.04.2011 «Нашу ніву» папярэдзілі за асьвятленьне тэракту

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньне за недакладную інфармацыю пра тэракт газэце «Наша нiва».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства