Навіны на тэму: свабода слова
08.05.2011 Салігорцы адстойваюць права на інфармацыю
Шэраг грамадскіх дзеячаў сталіцы шахцёраў накіравалі свае лісты ў абарону газет “Наша Ніва” і “Народная воля” былому “галоўнаму ідэолагу” а цяпер міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму. Яны патрабуюць у тэрміновы парадку адклікаць іскі супраць дадзеных газет.
07.05.2011 Пошта: "Такой газеты больш не будзе» (з удакладненнямі)
Работнікі галоўнага паштовага аддзялення сувязі Полацка абзвоньваюць раённыя вузлы сувязі з загадам ануляваць падпіску на газету «Наша Ніва». Падпісантам вяртаюць грошы за падпіску, кажучы, што такой газеты больш не будзе.
07.05.2011 "Народная Воля" звярнулася да чытачоў
На 13 мая прызначана падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па іску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выхаду "Народнай Волі". Хочацца спадзявацца, што суддзя А.М.Маёрава дапаможа бакам знайсці паразуменне і не давесці справу да абсурду.
06.05.2011 Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай
Журналіста Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прэзідэнта і паклёп на прэзідэнта, наведаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Ён паведаміў, што меру стрымання абвінавачанаму змяніць не ўдалося.
06.05.2011 Пераслед расійскіх праваабаронцаў працягваецца
Сёння прыкладна ў 20:30 людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі міграцыйнай службы, пачалі ламіцца ў дзверы ў кватэру ў доме па вул. Чырвонай у Менску, дзе знаходзіліся прадстаўніцы Міжнароднай назіральнай місіі Любоў Захарава, Ірына Байкачова і Кацярына Карасцялёва. У выніку грамадзянкі Расіі з рэчамі дастаўленыя ў Савецкі РАУС.
05.05.2011 Правакацыя супраць журналісткі і сястры палітвязьня Вольгі Класкоўскай (адноўлена, дадаўся каментар)
Уначы Вользу забралі проста з дому і збілі міліцыянты, ноч яна правяла ў Ленінскім РУУС -- босая і ў парванай вопратцы. Міліцыянты, якія самі напалі на яе і разарвалі на ёй блузку, абвінавацілі ў "супраціве міліцыі". Вользе пагражаюць крымінальнай справай па двух артыкулах (другі -- "паклёп на прэзыдэнта").
03.05.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Чарговы замежны праваабаронца выправаджаны з Беларусі. Грамадзянін Расіі Іван Кандраценка - эксперт Міжнароднай назіральнай місіі.
- ПЦ “Вясна” адзначае 15-годдзе свайго стварэння. Заснавальнік і старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі – пра няпросты шлях сталення і развіцця Цэнтру.
29.04.2011 Палітыка – небяспечная тэма для рэгіянальных СМІ
Складаецца ўражанне, што некаторыя матэрыялы ў “Светлым шляху” друкуюць вымушана, па загадзе зверху. Напрыклад, у апошнім нумары ў рубрыцы “Ёсць меркаванне” з’явіліся вядомыя артыкулы пра “лайдака і алкаша” Аляксандра Класкоўскага і пра “безадказнага балбатуна” Паўла Шарамета. Але неяк не ўпісваюцца гэтыя матэрыялы ў агульны настрой і канцэпцыю выдання. Побач з імі – непараўнальна больш якасныя і відавочна больш цікавыя смаргонцам матэрыялы мясцовых журналістаў.
29.04.2011 Падтрымаем «Народную волю» і «Нашу Ніву»! Звернемся ў Мінінфармацыі з заклікам адмовіцца ад зыскаў!
“Калі справа дойдзе да суда, прадухіліць закрыццё газет будзе ўжо бадай немагчыма», - лічыць юрыст, намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.
27.04.2011 Суд над віцебскім журналістам Уладзіславам Стараверавым працягнецца 10 траўня
27 красавіка працэс распачала суддзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава. У якасці сведкаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якім не падабалася, што журналіст іх фатаграфуе, і віцебскія актывісты, гатовыя распавесці пра тое, як жорстка міліцыянты збівалі Уладзіслава Стараверава падчас затрымання.
27.04.2011 Мінінфармацыі ініцыявала закрыццё газет «Наша Ніва» і «Народная воля»
Міністэрства інфармацыі падало зыскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная воля». Гэтае паведамленне распаўсюдзіла 27 красавіка агенцтва БелТА са спасылкай на Міністэрства інфармацыі.
27.04.2011 Дарафеева такі наогул звольнілі з АНТ
Мне было прапанавана напісаць заяву аб звальненьні. Я напісаў, — пракаментаваў Сяргей Дарафееў навіна аб сваім звальненьні з тэлеканала АНТ.
26.04.2011 У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў
Хлопец здымаў на відэакамеру пачатак малебну за ахвяраў Чарнобыльскай аварыі, які праходзіў ля крыжа недалёка ад Успенскага сабору. Начальнік міліцыі грамадзкай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Скарыновіч выказаў незадавальненне, што міліцыянты таксама трапляюць у кадр.
22.04.2011 Беларусам не паказалі расейскае ток-шоу "Поединок"
Да беларускіх гледачоў у чарговы раз не дайшла праграма расійскага канала. Гэтым разам у мінулы чацвер з вячэрняга эфіру “РТР-Беларусь” было выразана ток-шоу Уладзіміра Салаўёва “Поединок”, прысвечанае тэракту ў мінскім метро.
22.04.2011 За 7 дзён – 9 папярэджанняў журналістам
З 12 па 19 красавіка 2011 г. пракуратура, Міністэрства інфармацыі і КДБ папярэджвалі асобных журналістаў і калектывы рэдакцыяў 9 разоў. Асабліва жорсткім для супрацоўнкаў СМІ выдаўся дзень 14 красавіка.










