Навіны на тэму: свабода слова
26.05.2011 Мінінфармацыі адказала абаронцам недзяржаўных газет
Міністэрства інфармацыі дасць адказы ўсім, хто накіроўвае подпісы ў падтрымку недзяржаўных газет "Наша ніва" і "Народная воля" толькі пасля прыняцця судовых рашэнняў. Пра гэта чыноўнікі напісалі бабруйчанам, якія сабралі сотні подпісаў у абарону выданняў, якім пагражае закрыццё.
24.05.2011 «Тэксты Пачобута не ўтрымліваюць абразаў на адрас згаданых у іх публічных асобаў... »
Камісія па этыцы ГА «БАЖ» прааналізавала некалькі публікацый, якія сталі падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута.
23.05.2011 Старшыні ўправы Радыё Рацыя анулявалі беларускую візу
Старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу, не прапусціўшы такім чынам на тэрыторыю Беларусі, куды ён накіроўваўся па службовых справах.
23.05.2011 Парфёнаў падпісаў паштоўку палітвязьню Атрошчанкаву
Вядомы расейскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.
18.05.2011 Суд прыпыніў вытворчасць па зыску Мінінфармацыі да «Народнай волі»
Вышэйшы Гаспадарчы суд 17 мая прыпыніў вытворчасць па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная воля».
18.05.2011 Сёньня суд над "Нашай Нівай"
Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пройдзе судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі. Яно хоча спыніць выхад недзяржаўнай газеты "Наша Ніва".
17.05.2011 Іосіф Сярэдзіч: "Нас не запалохаць!"
Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пройдзе падрыхтоўчае паседжаньне паводле пазову Міністэрства інфармацыі Беларусі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля".
13.05.2011 Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы
Следства скончана, карэспандэнту польскай «Газеты выборчай» у прысутнасці абаронцы выстаўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта.
13.05.2011 Вышэйшы Гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва "Народнай Волі"
Паседжанне па іску мінінфармацыі перанесена на будучы аўторак.
13.05.2011 Міністэрства інфармацыі – супраць "Народнай волі"
Сёньня а 12-й гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі павінна адбыцца судовае паседжаньне па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля". Паседжаньне афіцыйна мае статус "падрыхтоўчага". Такім чынам, у судзьдзі Маёравай ёсьць магчымасьць дапамагчы прадстаўнікам рэдакцыі і міністэрства знайсьці паразуменьне.
12.05.2011 "Рэпарцёры без межаў" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ірыны Халіп
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" уважліва сочыць за судом над журналісткай Ірынай Халіп.
11.05.2011 Суд па закрыцці «Нашай Нівы» адкладзены да моманту разгляду скаргі на трэцяе папярэджанне
Такі вынік папярэдняга разгляду справы, які адбыўся ў Вярхоўным гаспадарчым судзе 11 мая. Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджанні, вынесеным Міністэрствам інфармацыі газеце, мае адбыцца 18 мая.
10.05.2011 Уладзіслава Стараверава аштрафавалі на 875 тысяч рублёў
Судовы працэс, на якім віцебскі журналіст адмовіўся прысутнічаць, бо катэгарычна не прызнае сваю віну, скончыўся двума штрафамі: на 3 базавыя велічыні Уладзіслаў Старавераў аштрафаваны за нецэнзурную лаянку і на 22 – за непадпарадкаванне міліцыі падчас затрымання 26 красавіка.
10.05.2011 "Аўтарадыё" пакінулі ў ліку "экстрэмістаў"
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда 10 траўня адхіліла скаргу "Аўтарадыё". Радыёстанцыя прасіла прызнаць несапраўдным судовае рашэнне ад 29 сакавіка.
10.05.2011 Віцебскі журналіст не пайшоў у суд у знак пратэсту
Уладзіслава Стараверава мусілі судзіць у Кастрычніцкім райсудзе: пасля затрымання 26 красавіка, калі хлопец фатаграфаваў жалобную “чаронобыльскую” акцыю, міліцыянты абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Працэс распачаўся 27 красавіка і мусіў працягвацца 10 траўня, але незалежны журналіст не пайшоў у суд.










