Навіны на тэму: свабода слова

Аль-Джазіра пра Беларусь (відэа)

22.06.2011 Аль-Джазіра пра Беларусь (відэа)

Тэлеканал Аль-Джазіра сёння распавядаў аб апошніх падзеях у Беларусі і, у прыватнасьці аб ролі сацыяльных сетак у якасьці сродкаў масавай інфармацыі для арганізацыі вулічных акцый пратэсту па ўсёй краіне.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

21.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

- Суд над журналістам Андрэем Пачобутам распачаўся на мінулым тыдні ў Гародні.

- Беларускія праваабаронцы абмеркавалі з замежнымі дыпламатамі бягучую сітуацыю ў краіне.

- Бэрыт Ліндэрман заяўляе, што Нарвежскі Хельсінскі камітэт будзе яшчэ больш актыўна дапамагаць грамадзянскай супольнасці Беларусі адстойваць асноўныя правы і свабоды.

У кватэру Пачобутаў прыходзілі судовыя выканаўцы

21.06.2011 У кватэру Пачобутаў прыходзілі судовыя выканаўцы

Судовыя выканаўцы наведалі кватэру сямі’і журналіста “Газэты выборчэй” Андрэя Пачобута. Яны цікавіліся, ці жонка Андрэя Аксана будзе плаціць ўсе кары, наложаныя на Андрэя цягам апошніх месяцаў. Агулам назвалі суму каля 7 мільёнаў беларускіх рублёў.

Салігорская міліцыя папярэджвае

20.06.2011 Салігорская міліцыя папярэджвае

Жыхар Салігорска Міхаіл Салдаценкаў на сваёй старонцы "ВКонтакте" напісаў “Доллар, бензин, революция”. Праз некалькі дзён маладога чалавека ўжо шукала міліцыя для дачы тлумачэньняў.

Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута працягнецца 23 чэрвеня

17.06.2011 Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута працягнецца 23 чэрвеня

Судовае паседжанне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 17 чэрвеня было зусім непрацяглым – каля паўгадзіны. Пасля таго як пракурор выставіў новыя абвінавачванні, Андрэй Пачобут і бок абароны папрасілі пераносу суду з мэтай азнаямлення з новымі матэрыяламі справы. Працяг працэсу адбудзецца 23 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы.

17.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі ў пракуратуры

Рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебска» Сяргея Серабро дапыталі ў абласной пракуратуры наконт звароту Сяргея Рыжова, які зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду».

15.06.2011 Генпракуратура папярэділа інтэрнэт-агітатараў

Генэральная пракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне актывістам аднаго з грамадзкіх аб’яднаньняў, якія праз інтэрнэт заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

14.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

- У межах “Вроцлаўскага Глабальнага Форуму 2011” тры няўрадавыя беларускія арганізацыі – БАЖ, ПЦ “Вясна” і “Свабодны тэатр” – былі ўганараваныя Прэміяй Свабоды.

- Алена Ліхавід – пра сустрэчу з сынам-палітвязням, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Свой 21-ы дзень народзінаў Мікіта Ліхавід сустрэў у ШЫЗА.

У Гародні судзяць Пачобута (фота)

14.06.2011 У Гародні судзяць Пачобута (фота)

У судзе абвешчаны перапынак да пятніцы, 17 чэрвеня. Пракурор папрасіў часу, каб удакладніць абвінавачаньні.

14.06.2011 У Гродне затрымалі журналіста Ігара Банцара

Пра затрыманне Ігара Банцара ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла яго жонка Анжаліка Арэхва. Паводле яе словаў, пра прычыны затрымання міліцыянты нічога не сказалі. Дзе цяпер знаходзіцца Ігар, невядома.

10.06.2011 У мінскім метро затрымлівалі журналіста з... металадэтэктарам

Журналіста Аляксандра Ачарэтняга затрымлівалі міліцыянты ў мінскім метро. Паводле яго слоў, увагу праваахоўнікаў прыцягнула не толькі майка з выявай чачэнскага кіраўніка Кадырава, але і металадэтэктар, які ён нёс у скрынцы.

Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету

07.06.2011 Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету

У Мінску прайшоў міні-фэст дакументальнага кіно, арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй “Белфільм” пры ўдзеле расейскага дакументальнага парталу Frontlineсlub.ru . Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі маскоўскай журналісцкай супольнасці – кінадакументаліст Валерый Балаян, вядомая журналістка Вольга Раманава і каардынатар праекта Frontline у Расіі Юрый Бурцаў.

“Вытокі” - спроба выратаваць ад цемры і ілжы найноўшую гісторыю нашай свабоды

06.06.2011 “Вытокі” - спроба выратаваць ад цемры і ілжы найноўшую гісторыю нашай свабоды

Прэзентацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі", што адбылася 6 чэрвеня ў кнігарні “ЛогвінаЎ”, сабрала разам палітыкаў і гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў і архівістаў. Упершыню на Беларусі зробленая спроба стварыць унікальны архіў па гісторыі развіцця грамадзянскай супольнасці і вызвольнага руху цягам апошняга паўстагоддзя.

Журналіст “Радыё Рацыя” чарговы раз дамагаецца акрэдытацыі

06.06.2011 Журналіст “Радыё Рацыя” чарговы раз дамагаецца акрэдытацыі

Журналіст “Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка чарговы раз падае паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнай акрэдытацыі. Папярэднія марныя спробы былі ў 2009-м і 2010-м гадах.

06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"

Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства