Навіны на тэму: свабода слова
30.06.2011 Старшыня БАЖ пракаментавала затрыманні і збіццё журналістаў
Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна пракаментавала прэс-службе БАЖ гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх і замежных журналістаў, якія асвятлялі "маўклівую" акцыю ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, увечары 29 чэрвеня.
30.06.2011 Журналістаў ВВС не пусцілі ў Беларусь
Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала візы журналістаў брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі Ніка Стардзі і Люсі Эш, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
29.06.2011 Падчас "маўклівай" акцыі ў Мінску і Брэсце былі затрыманыя журналісты
Сілавікі дзейнічалі па звычайным для іх сцэнары - затрымлівалі не толькі ўдзельнікаў мірнай акцыі, але і тых, хто выконваў свае правесійныя абавязкі па асвятленні мірнай акцыі. Пры гэтым некаторыя журналісты былі збітыя, пашкоджаная тэхніка.
29.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі пра Сяргея Рыжова
Рэдактара незалежнага сайту «Народныя навіны Віцебска» і стваральніка «Вольнага форуму вольнага гораду» дапыталі ў віцебскім дэпартаменце папярэдніх расследванняў пра заклік да агульнабеларускага страйку — яго размясціў на форуме былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Рыжоў.
28.06.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- У Менску да адміністратыўных штрафаў асуджаныя 33 удзельнікі маўклівай акцыі пратэсту, што прайшла па краіне ў сераду 22 чэрвеня.
- Беларускія кінадакументалісты ў межах кампаніі за адмену смяротнага пакарання прэзентуюць фільм “Прычына смерці - прочырк”. Наколькі магчыма раскрыць тэму, на асвятленне якой дзяржава наклала табу?
28.06.2011 Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута перанесены на 5 ліпеня
Незалежныя назіральнікі прагназуюць, што 5-га ліпеня прысуд яшчэ не будзе зроблены і працэс зноў будзе перанесены. Між тым, што пракурор запрасіў для журналіста 3 гады турэмнага зняволення.
28.06.2011 Працэс Пачобута: апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня
У судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца працэс па крымінальнай справе журналіста “Газэты выборчай” Андрэя Пачобута. Сёньня адбыліся высутупы адвакатаў. Апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня.
28.06.2011 Рэдактара “Народных навінаў Віцебску” выклікаюць на допыт
Як расказаў сам Сяргей Серабро, яго выклікалі праз тэлефон у дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў, каб дапытаць пра заклікі да агульнабеларускага страйку.
27.06.2011 За запіс "вКонтакте" аштрафаваны гомельскі актывіст Пётр Філон
У сваім акаўнце "вКонтакце" Філон размясціў зварот, адрасаваны да супрацоўнікаў КДБ. Рашэньнем суду ён аштрафаваны на 105 тысячаў рублёў (3 базавыя велічыні).
27.06.2011 Міліцыя хацела патрапіць у мінскі офіс Радыё Рацыя
У офіс Радыё Рацыя, дзе знаходзіўся карэспандэнт Рыгор Сапяжынскі, прыходзілі міліцыянты і правёўшы каля дзвярэй з дзесятак хвілін, сышлі.
27.06.2011 У Тычыны адбыўся ператрус
26 чэрвеня ў Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычыны. Падставай сталі знойдзеныя ў заплечніку маладзёна ўлёткі, заклікаючыя выйсьці на плошчу 29 чэрвеня. Пасьля кансультацыі з менскім начальствам міліцыянты адправіліся на кватэру моладзевага актывіста і правялі там ператрус.
24.06.2011 Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зьняволеньня
Судовае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 24 чэрвеня доўжылася каля 20 хвілінаў. За гэты час адбыўся выступ пракурора, які папрасіў для абвінавачанага журналіста 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Працяг працэсу прызначаны на 10 гадзін 28 чэрвеня.
24.06.2011 БАЖ патрабуе ад Міністэрства ўнутраных справаў правесці службовае разбіральніцтва
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала ліст на імя міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова з нагоды гвалтоўных перашкадаў прафесійнай дзейнасці беларускіх журналістам, які чынілі супраўнікі міністра 22 чэрвеня 2011 года.
23.06.2011 Працягваецца працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута
А 10-й гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Гародні пачалося чарговае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.
22.06.2011 Удзельнікаў “Рэвалюцыі праз сацсеткі” выклікаюць у КДБ
Брэсцкіх грамадскіх актывістаў ды ўдзелькаў інтэрнэт-суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” выклікаюць у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Кантактыя дадзеныя людзей прадстаўнікі КДБ знаходзяць у спісе ўдзельнікаў сустрэчы на плошчы Леніна 22 чэрвеня і тэлефануюць ім, каб уручыць позву.










