Навіны на тэму: свабода слова
03.08.2011 Міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё, пакараюць
Генпракуратура скончыла праверку па заяве Еўрарадыё наконт затрыманняў у час правядзення ў сталіцы "маўклівых акцый" журналістаў “Еўрарадыё”— Паўла Свярдлова (двойчы) і Андрэя Елісеева.
02.08.2011 Пракуратура разбіраецца са скаргай журналістаў «Еўрарадыё»
Трое журналістаў «Еўрарадыё» пабывалі ў Генпракуратры з нагоды скаргаў на незаконныя затрыманні ў часе вулічных акцый.
02.08.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна” госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - прадстаўніца арганізацыі ў горадзе Барысаве Марына Статкевіч і праваабаронца з Аршаншчыны Васіль Леўчанкаў.
01.08.2011 Журналістку цягаюць на допыты з-за скаргі на міліцыянта
Гомельская журналістка Алена Германовіч паскардзілася на дзеянні супрацоўніка міліцыі Аляксандра Кошмана ў пракуратуру. Міліцыянт затрымаў карэспандэнтку БелаПАН падчас адной з акцыяў маўклівага пратэсту.
01.08.2011 "Нашу ніву" аштрафавалі на 14 мільёнаў
29 ліпеня судзьдзя Гаспадарчага суду Менску Аляксандар Карамышаў разгледзеў адміністрацыйную справу, заведзеную ГУУС Менгарвыканкаму супраць"Нашай нівы", і даў газэце 400 базавых велічыняў штрафу (14 мільёнаў рублёў).
26.07.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна” госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – кіраўнік Гарадзенскага аддзялення арганізацыі Віктар Сазонаў і прадстаўнік “Вясны” ў горадзе Маладэчне Алесь Капуцкі.
25.07.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Леўчука
Суд пакінуў без зменаў рашэнне, прынятае на карысць газеты "Знамя Юности".
25.07.2011 “Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”
Пасля таго, як Максім Плятнёў, супрацоўнік Дэпартаменту аховы МУС РБ Ленінскага раёну Гародні, сказаў свайму начальству, што ён найперш грамадзянін сваёй краіны і мае права на ўласную думку, яму проста прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Так яшчэ адзін гарадзенец стаў беспрацоўным.
21.07.2011 Кіраўнікі БАЖ сустрэліся з намеснікам міністра ўнутраных спраў
У чацвер раніцай намеснікі старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец і Аляксандр Старыкевіч пабывалі на прыёме ў намесніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Палудзеня. Нагадаем, што на пачатку ліпеня БАЖ накіроўваў у МУС запыт наконт сустрэчы з міліцэйскім кіраўніцтвам.
20.07.2011 Новы сайт пра палітвязьняў Беларусі
Распачаў працу новы інтэрнэт-сайт, прысьвечаны палітычным зьняволеным у Беларусі. Стваральнікі старонкі актыўна працуюць над распаўсюдам інфармацыі пра беларускіх палітзьняволеных, падымаюць гэтую тэму сярод дэпутатаў Еўрапейскага парламенту ды ў іншых міжнародных структурах.
19.07.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – сябра Рады арганізацыі юрыст Уладзімір Лабковіч і прадстаўнік Гомельскага аддзялення “Вясны” Анатоль Паплаўны.
19.07.2011 БАЖ атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў атрымала адказ на свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі пра спыненне пераследу журналістаў і незалежных выданняў.
15.07.2011 Генпракуратура: Па фактах прыцягнення журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці даручана правесці праверку
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову ліст у сувязі з заявай журналістаў, што паступіла ў Генпракуратуру 13 ліпеня, аб неабгрунтаваных затрыманнях прадстаўнікоў СМІ пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, канфіскацыі ў іх фотавідэаматэрыялаў і прафесійнай тэхнікі.
15.07.2011 Незалежную газету «Нясвіжскі час» зноў адмовіліся распаўсюджваць праз кіёскі
У канцы чэрвеня рэдакцыя накіравала ліст з прапановай пра супрацоўніцтва ў «Мінаблсаюздрук».
15.07.2011 Глыбоцкаму журналісту параілі «не з’яўляцца на плошчы ў сераду вечарам»
Дзмітрыя Лупача, рэдактара глыбоцкай рэкламнай газэты «Прэфэкт-info» выклікалі на размову ў райаддзел міліцыі. Позву ўручылі 13 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада, дзе праходзіла акцыя «маўклівага» пратэсту.










