Навіны на тэму: свабода слова

24.08.2011 У Беларусь не пусцілі літоўскіх журналістаў

Каманда літоўскай тэлевізіі LTV у сераду ехала ў Гродна.

На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве  затрыманыя журналісты

23.08.2011 На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве затрыманыя журналісты

23 жніўня у Магілёве адбылася акцыя праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, падчас асвятлення якой былі затрыманыя грамадскі актывіст Павел Варашылаў, а таксама журналіст Аліна Скрыбунова і відэааператар Яўген Глушакоў. Усе яны дастаўленыя ў Ленінскі РАУС г. Магілёва. Цягам 2 гадзінаў усіх затрыманых апыталі і адпуцілі без складаньня пратаколаў.

23.08.2011 У лідскім судзе апраўдалі журналіста "Белсату"

Суд скончыўся ўвечары 22 жніўня.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

23.08.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – сябра рады праваабарончага цэнтру Вясна і юрыст Уладзімір Лабковіч, а таксама кіраўнік філіі «Вясны» ў Берасці Уладзімір Вялічкін.

22.08.2011 Генпракуратура назвала 5 чалавек, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё

Пры канцы ліпеня Еўрарадыё паскардзілася ў Генпракуратуру на незаконныя затрыманні журналістаў падчас «маўклівых» акцыяў.

У Барысаве падтрымліваюць Алеся Бяляцкага

19.08.2011 У Барысаве падтрымліваюць Алеся Бяляцкага

Апошнімі днямі ў Барысаве пачаўся масавы распаўсюд улётак, у якіх інфармуецца пра крымінальны пераслед і затрыманне – нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

18.08.2011 У Лідзе будуць судзіць журналіста “Белсата”

У Лідскім судзе заўтра будзе разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненні да карэспандэнта тэлеканала “Белсат” Сяргея Карпенка.

18.08.2011 Ваўкавыск: затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам: "Усе на беларускі сход!"

Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным. У пастарунку ён даваў пісьмовае тлумачэньне.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

17.08.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – сябра рады праваабарончага цэнтру Вясна і кіраўнік Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Тацяна Рэвяка і намеснік старшыні праваабарончага цэнтру Вясна Валянцін Стэфановіч.

11.08.2011 Мін'юст пагражае БХК жорсткімі мерамі адказнасьці

Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнула ўвагу Беларускага Хэльсынскага камітэта на неабходнасьць выкананьня заканадаўства, і, у прыватнасьці, на захаваньне правоў грамадзяащ краіны і замежных грамадзян на атрыманьне поўнай, дакладнай і аб'ектыўнай інфармацыі.

10.08.2011 У Гомелі затрымалі актывістку АГП Наталлю Шчукіну

У Гомелі на вуліцы Жукава 9 жніўня была затрыманая актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні Народнага сходу Наталля Шчукіна.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыя

09.08.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 15:05 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Падзея тыдня”і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

09.08.2011 Суд над «Народнай Воляй». Штраф — 14 мільёнаў рублёў

Рэдакцыя «Народнай Волі» мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — пастанавіў гаспадарчы суд г. Мінска.

08.08.2011 Трое сутак за камэнтары ў інтэрнэце

Чыгуначны суд Гомеля сёньня асудзіў да трох сутак адміністратыўнага арышту 36-гадовага інжынэра Зьмітра Шаўчэнку. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

08.08.2011 Гомель: актывіста затрымалі за паведамленьне у сацыяльнай сетцы

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 жніўня Дзьмітрыя Шаўчэнку, які пад ананімным акаўнтам актыўна дзейнічае ў гомельскай групе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства