Навіны на тэму: свабода слова
23.09.2011 Барысаўская міліцыя канфіскуе падпісныя лісты за Народны сход
Падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу 21 верасня ў Барысаве быў затрыманы актывіст АГП і сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалай Іллюшонак.Падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу 21 верасня ў Барысаве быў затрыманы актывіст АГП і сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалай Іллюшонак.
21.09.2011 “Маўклівыя” акцыі вяртаюцца ў беларускія гарады (аднаўляецца)
21 верасьня ў Менcку і рэгіёнах "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" ладзіць маўклівыя акцыі. На гэты раз яны пройдуць пад лозунгам: "Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, "бязьмежжа" міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўлады!"
21.09.2011 Канфіскацыя буйной партыі ўлётак у Гомелі
Пяць з паловай тысячаў улётак былі канфіскаваныя ў абласнога кіраўніка партыі “Справядлівы Свет” Уладзіміра Сякеркі.
20.09.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. У гэтай справе шмат таямніц і закрытых старонак. Пра ход судовага працэсу слухайце ў “Хроніцы пераследу”.
На мінулым тыдні былі памілаваныя яшчэ адзінаццаць палітвязняў, якія адбывалі пакараньне за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 снежня 2010 года. Падрабязнасці пра іх доўгачаканае вызваленьне - у рубрыцы “Падзея тыдня”.
20.09.2011 Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле прыгавор журналісту Андрэю Пачобуту
20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовага журналіста Андрэя Пачобута на прыгавор Ленінскага суда горада.
19.09.2011 Андрэй Пачобут падае касацыйную скаргу на свой прысуд
Разгляд скаргі адбудзецца 20 верасня а 9.30 у Гродзенскім абласным судзе.
15.09.2011 Справа аб тэрарызме: беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі і ціск на журналістаў
У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.
14.09.2011 Генпракурор Васілевіч хоча ўпарадкаваць інтэрнэт праз ААН
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што на ўзроўні ААН неабходна распрацаваць адзіныя правілы карыстаньня інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі.
13.09.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Адмовы ў правядзенні пікетаў за спыненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага мясцовыя выканаўчыя ўлады тлумачаць цалкам абсурднымі прычынамі.
- Памілаваны палітвязень Андрэй Пратасеня - пра ўласныя ўражанні ад беларускай карнай сістэмы і першыя дні на волі.
07.09.2011 У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў напішыце зняволеным калегам
8 верасня адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. Гэта добрая нагода для кожнага з нас узгадаць пра нашых калег і сябраў арганізацыі, якія сёння апынуліся ў няволі, — Дзмітрыя Бандарэнку, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Атрошчанкава.
07.09.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – кіраўнік Наваполацкага аддзялення арганізацыі Зміцер Салаўёў і праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі.
05.09.2011 У Аксаны Самуйлавай канфіскавана каля 40 тысяч друкаваных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”!
3 верасня, яе аўтамабіль быў прыпынены ў 10 кіламетрах ад Магілёва з боку Бабруйска. Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што на машыне Аксаны здзейснена ДТЗ са смяротным выпадкам і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Ленінскі РАУС.
02.09.2011 На Віктара Сазонава складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне
2 верасня грамадскага праваабаронцу з Гародні Віктара Сазонава выклікалі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Гараднічанскай. Там яму паведамілі, што на яго складзены пратакол паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях за "незаконны выраб і распаўсюд незарэгістраванай інфармацыйнай прадукцыі".
29.08.2011 Журналістку Радыё Рацыя выклікаюць у падатковую інспекцыю
Журналістку Радыё Рацыя Гражыну Шалкевіч выклікаюць на размову ў падатковую інспекцыю. Адпаведнае паведамленне прыйшло з Інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне Гродна.
26.08.2011 У Глыбокім затрымалі незалежнага журналіста
Кастусь Шыталь правёў у пастарунку каля гадзіны. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці ня ведае ён, хто запэцкаў фарбай будынак Глыбоцкага райвыканкаму. Першы раз такое здарылася 14 жніўня, а другі — мінулай ноччу.










