Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

11.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

- Пасля 8 кастрычніка праваабаронцы канстатуюць, што ўлады маюць панічны страх перад народнымі пратэстамі.

- Каардынатар “Праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра апошнія здзяйсненні і далейшыя планы ў межах кампаніі.

Суд па справе Алены Гнаўк працягнецца пасля новай экспертызы

10.10.2011 Суд па справе Алены Гнаўк працягнецца пасля новай экспертызы

Алена Гнаўк не пагадзілася з высновамі экспертызы, паводле якой яе кніга прызнаная экстрэмісцкай, і падала хадайніцтва аб правядзенні новай экспертызы. Суддзя задаволіла хадайніцтва і прыняла рашэнне накіраваць не толькі гэтую кнігу, але і іншыя прадстаўленыя аўтаркай матэрыялы ў грамадскую камісію па барацьбе супраць насілля і наркаманіі пры Берасцейскім аблвыканкаме.

У Берасці распачынаецца суд за “Зварот хрысціянкі”

10.10.2011 У Берасці распачынаецца суд за “Зварот хрысціянкі”

10 кастрычніка ў судзе Брэсцкага раёна пачынаецца судовы працэс аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі Алены Гнаук «Асобнае меркаванне або зварот хрысьціянкі». Крымінальная справа распачатая па прадстаўленні старшыні КДБ генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава.

Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход

05.10.2011 Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход

5 кастрычніка Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне жыхароў горада пра ініцыятыву правядзення 8 кастрычніка Народнага сходу. Вынікі паказалі, што большасць апытаных жыхароў Баранавічаў нічога не чулі пра сход.

Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП

04.10.2011 Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП

Новы ў палітыцы старшыня Бярозаўскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў пасля рэгістрацыі офіса суполкі вырашыў у раённай газеце “Маяк” надрукаваць аб’яву пра стварэнне суполкі і адрас, па якім яна зарэгістравана.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

04.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” прысвечаная вылучэнню старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года. У апошняй дэкадзе верасня ў польскім горадзе Уроцлаў праходзіў Кангрэс Еўрапейскай Федэрацыі адвакатуры, на някім нашу краіну прадстаўляў Павел Сапелка - вопытны юрыст, якога ўлада сёлета пазбавіла права займацца адвакацкай дзейнасцю. Ён чарговы госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства”.

04.10.2011 Сям’я журналіста засталася беспрацоўнай

Сям’я выдаўца і рэдактара крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага засталася без афіцыйнага прыбытку. З жонкай, настаўніцай, не падоўжылі працоўны кантракт у мясцовым ліцэі, а сам журналіст не можа знайсці сабе ў раёне працы.

Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” на працы чытаць забаронена

04.10.2011 Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” на працы чытаць забаронена

Удзельнікам шостай штогадовай канферэнцыі “Дзелавы інтэрнет”, якая праходзіла ў Менску 3-4 кастрычніка, быў прадэманстраваны так званы “чорны спіс” нацыянальных інтэрнэт-рэсурсаў, карыстаньне якімі забаронена ва ўсіх дзяржаўных установах краіны.

Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

03.10.2011 Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

У апошнім нумары дзяржаўнай газеты “Брестский вестник”(№39) надрукаваны артыкул Валерыя Дзеркача “Много шума из ничего”, прысвечаны таму, як недзяржаўныя выданні рэгіёна (“Брестский курьер“ і “Брестская газета”) праінфармавалі сваіх чытачоў пра рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, якое тычыцца жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай.

01.10.2011 «Папяровая» дыскрымінацыя

Шклоўскі завод газетнай паперы працягвае прадаваць сваю прадукцыю па розных спісах — у адным фіксаваны кошт для дзяржаўных выданняў, у другім — для недзяржаўных — кошты з біржы.

29.09.2011 За здымкі на Аршанскім кірмашы затрымалі журналістаў

Журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк былі затрыманыя за відэаздымкі на кірмашы ў Воршы. Іх прымусілі даць тлумачэньні, што і зь якой мэтай яны здымаюць, распавёў сябар БАЖ, праваабаронца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка.

28.09.2011 Берасьце: у працы журналісткі міліцыя ўгледзела палітычную акцыю

Карэспандэнтку «Брестского курьера» Алісу Поль міліцыянты затрымалі, калі яна працавала на вулічным апытаньні.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

27.09.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі прыступіў да вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы, а між тым ва ўсім свеце шырыцца кампанія па ягонай абароне, да якой далучыліся Савет па правах чалавека ААН, ды іншыя ўплывовыя арганізацыі. Свой дзень народзінаў праваабаронца сустрэў за кратамі. Пра гэта – рубрыка “Падзея тыдня”. Зміцер Буланаў палітыкай не займаўся, але… Тым не меней…ён быў затрыманы і збіты падчас разгону мірнай акцыі 19 снежня. 26 траўня асуджаны да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Агулам за кратамі Буланаў правёў 7 месяцаў, альбо 246 дзён.

Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

27.09.2011 Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

Бабруйчанам з грамадзянскай пазіцыяй ўчастковыя прапануюць падпісаць даволі дзіўны дакумент. Завецца ён «Пратакол афіцыйнай засцярогі аб недапушчальнасці парушэнняў парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання, парушэнняў заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі».

26.09.2011 Андрэю Пачобуту могуць забараніць выезды за мяжу

Гарадзенскі журналіст “Газеты Выборчай” Андрэй Пачобут 26 верасня наведае крымінальна-выканаўчую інспекцыю, куды яго выклікаюць дзеля таго, каб абвесціць, якое пакаранне чакае журналіста за паклёп на кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства