Навіны на тэму: свабода слова

Марыну Градуленка з Бабруйску спрабавалі папярэдзіць

03.11.2011 Марыну Градуленка з Бабруйску спрабавалі папярэдзіць

Учора позна ўвечар ужо пасля 20-00 на кватэру да бабруйскай актывісткі “Гавары праўду!” Марыны Градуленка завітаў участковы інспектар. Па словах Марыны,супрацоўнік міліцыі хацеў, каб яна падпісала паперу, што яна папярэджана аб адказнасці за ўдзел у несакцыянаваных акцыях і парушэннях заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

01.11.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госьць праграмы - Юрый Чавусаў, эксперт і юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыі.

У “Падзеі тыдня” - пра жорсткі перасьлед і узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да былога палітвязня Аляксандра Малчанава.

27.10.2011 Генпракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Белсату

Позву на 27 кастрычніка атрымаў незалежны журналіст Алег Ражкоў, Алесь Баразенка і Аліна Радачынская.

Барысаў: Выканкамаўская газета ўтойвае факт забастоўкі

27.10.2011 Барысаў: Выканкамаўская газета ўтойвае факт забастоўкі

Нумар выканкамаўскай газеты "Адзiнства" (№ 67 (13822), які выйшаў 26 кастрычніка, расчараваў жыхароў горада і раёна: у ім ні словам не згадваецца пра страйк работнікаў спецаўтагаспадаркі і "Зелянбуда" УП "Жыллё". Па ўсёй бачнасці, інфармацыя стала "сакрэтнай" па адной прычыне.

26.10.2011 З Беларусі выслалі расійскага журналіста

Карэспандэнт “Московского Комсомольца” Ігар Кармазін прыехаў у Мінск пісаць рэпартаж пра беларускіх палітвязняў.

25.10.2011 Вярнулі толькі «Ганцавіцкі час»

У падпісным каталогу «Белпошты» на першае паўгоддзе 2012 па-ранейшаму адсутнічаюць многія незалежныя рэспубліканскія і рэгіянальныя выданні. Ні баранавіцкі «Intex-press», ні «Борисовские новости», ні мінскі «Новы час» у каталог не трапілі.

Фотажурналіста пратрымалі ў міліцыі больш за чатыры гадзіны

25.10.2011 Фотажурналіста пратрымалі ў міліцыі больш за чатыры гадзіны

Фотажурналіста Аляксандра Зянкова, які быў затрыманы сёння ў 9.15 пры здымцы забастоўкі камунальнікаў у Барысаве, у 13.35 адпусцілі з Барысаўскага РУУС. На журналіста складзены пратакол адміністрацыйнага затрымання.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

25.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

- Госць праграмы - намесніца старшыні праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская.

- Міжнародны дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у “Праваабарончым календары”.

Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў

25.10.2011 Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў

Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў, які супрацоўнічае з незалежным барысаўскім сайтам ex-Press.by, быў затрыманы сёння каля дзевяці гадзін раніцы на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі, дзе другі дзень страйкуюць працаўнікі.

Андрэй Пачобут рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд

21.10.2011 Андрэй Пачобут рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд

Зараз Пачобут рыхтуе чарговую скаргу – на гэты раз у Вярхоўны суд. Журналіст не мае асаблівых ілюзій на змену прысуду і намераны ў выпадку пацверджання першаснага прысду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Прыбыткамі журналіста з Крычава працягваюць цікавіцца падаткавікі

21.10.2011 Прыбыткамі журналіста з Крычава працягваюць цікавіцца падаткавікі

Рэдактар крычаўскай недзяржаўнай маланакладнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны днямі падаў у мясцовую падатковую інспекцыю дэкларацыю аб даходах і маёмасці за апошнія два гады. Прадстаўнікі міністэрства па падатках і зборах знянацку зацікавілісь крыніцамі даходаў незалежнага журналіста.

Працягваецца пераслед журналіста Сяргея Карпенкі

20.10.2011 Працягваецца пераслед журналіста Сяргея Карпенкі

У Лідзе працягваецца пераслед сілавымі структурамі журналіста незалежнага тэлеканалу “Белсат” Сяргея Карпенкі. Нагадаем, што падчас маўклівай акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" 22 чэрвеня ў Лідзе ён быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі.

“Свабода слова” ад дзяржаўнай брэсцкай газеты

18.10.2011 “Свабода слова” ад дзяржаўнай брэсцкай газеты

Яўген Літвіновіч адкрыта выступае за абмежаванне свабоды слова, бо “адсутнасць калі-небудзь сур'ёзнай адказнасці за напісанае або сказанае хоць у Швецыі, хоць дзе-небудзь яшчэ часам небяспечней той жа разумнай, дазаванай цэнзуры”.

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

18.10.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

- Рэакцыя праваабарончай супольнасці на рэпрэсіўныя законапраекты, таемна прынятыя беларускім парламентам.

- Ян Мельнікаў - пра свае першыя пяць сутак на Акрэсціна.

Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ ўсё больш адрываюцца ад рэальнасці

17.10.2011 Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ ўсё больш адрываюцца ад рэальнасці

Расце сацыяльнае напружанне і ўсё больш адчуваецца інфармацыйны голад у рэгіёнах. Імгненна разлятаюцца самыя неверагодныя чуткі, нагнятаецца паніка. А рэгіянальныя дзяржаўныя выданні, галоўныя ў сваіх мясцовасцях сродкі інфармацыі, маўчаць па актуальных тэмах і з апошніх сілаў намагаюцца падтрымаць ілюзію стабільнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства