Навіны на тэму: свабода слова
29.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Заява праваабаронцаў з нагоды магчымага смяротнага прысуду па справе пра тэракт у Менскім метро.
- Рэакцыя беларускай і міжнароднай супольнасці на прысуд Алесю Бяляцкаму.
- Былы палітвязень Віталь Мацукевіч - пра адно з найбольш жорсткіх па ўмовах утрымання месцаў зняволення ў Беларусі.
29.11.2011 Хто “замовіў” сайт “Радыё Рацыя”?
Уначы 28 лістапада перастаў працаваць сайт “Радыё Рацыя” (new.racyja.com), а старонка сайту раптоўна пачала рассылаць вірусы-траяны. Адмыслоўцы лічаць, што гэта наймацнейшая кібер-атака на незалежны сайт за апошнія гады. Праблему спрабуюць вырашыць за бліжэйшы час.
28.11.2011 Інтэрнэт вырашана адключыць
Арыгінальны спосаб процідзеяння доступу жыхароў да апазіцыйных сайтаў вынайшлі ў Талачынскім раёне.
26.11.2011 У Гародні рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя забралі на праверку
26 лістапада раніцай машыну гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава спынілі супрацоўнікі ДАІ. У Ленінскім РАУС была праведзена праверка рэчаў, якія знаходзіліся ў машыне, і выяўленая рэкламная прадукцыя Беларускага Радыё Рацыя.
25.11.2011 За адмову ад падпіскі пагражаюць звальннямі
Прымусовая падпіска на дзяржвыданні – правераны спосаб падвышэння накладаў газет. Гэты спосаб выкарыстоўваецца і падчас бягучай падпісной кампаніі па ўсіх рэгіёнах краіны.
23.11.2011 Журналістаў не пусцілі працаваць на мяжу
Позна ўвечары 22 лістапада на выездзе з Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную група Белсату і карэспандэнтку Радыя Рыцыі. Журналісты мелі намер распавесці пра падзеі на пасежным пераходзе Брузгі. Як паведамляе ў ЖЖ poczobut, іх даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Падрабязнасьці высвятляюцца.
22.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Новае абвінавачанне Алесю Бяляцкаму, пошукі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў розных турмах Магілёўшчыны і Віцебшчыны ды разгляды касацыйных скаргаў Віктара Цяпіна і Рамана Кісляка. Пра гэтыя ды іншыя падзеі ў галіне правоў чалавека ў рубрыцы “Хроніка пераследу”;
- Падрабязнасці пра арганізаваны ў інтэрнэце збору подпісаў пад петыцыяй у абарону абвінавачаных у тэрактах віцэбскіх тэрарыстаў, для якіх дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе на судзе запатрабаваў выключнай меры пакарання - смяротнай кары.
18.11.2011 Бабруйскія супрацоўнікі КДБ змагаюцца з “Новым часам”
Супрацоўнікі бабруйскага КДБ папярэдзілі кіроўцоў маршрутак аб тым, што прывозіць у Бабруйск газету “Новы час” нельга, інакш у іх будуць вялікія праблемы. Пра гэта паведаміла грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў распаўсюджвае газету.
15.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Як праваахоўныя органы сустрэлі на радзіме лідэра “Правага альянсу” Юрася Карэтнікава, які пэўны час правёў у вымушанай эміграцыі.
- Заключэнне пра неадпаведнасць крымінальнага артыкула 193.1 міжнародным стандартам правоў чалавека падрыхтавана Венецыянскай камісіяй.
09.11.2011 Салігорскія праваабаронцы склалі рэйтынг цэнзуры мясцовых СМІ
Цягам апошніх некалькіх год інфармацыйнае поле Салігоршчыны змяняецца досыць нязначна. У офлайне дамінуюць афіцыйныя ды праўладныя СМІ, незалежныя медыі маюць большую вагу ў інтэрнэт-абшарах.
09.11.2011 Галоўнага рэдактара газэты "Народная воля" выклікаюць у Генэральную пракуратуру
Увагу супрацоўнікаў Генэральнай пракуратуры прыцягнуў артыкул "Народны сход як форма самаарганізацыі грамадзянаў".
08.11.2011 Аспірантку Таццяну Касатую ўсё-ткі адлічылі з ВНУ
Таццяна Касатая атрымала адпаведную выпіску ў загада рэктара.
08.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У “Падзеі тыдня” – суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім, ацэнкі гэтай падзеі беларускімі праваабаронцамі. Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алег Арлоў.
08.11.2011 Крычаў: супрацоўнікі падаткавай інспекцыі працягваюць ціснуць на незалежнага журналіста
Днямі рэдактар крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны атрымаў чарговы ліст з мясцовай падаткавай інспекцыі.
03.11.2011 Газету “УзГорак” выкінулі з сеткі крамаў “БелМаркет”
Незалежную газету “УзГорак” больш не будуць прадаваць праз гандлёвую сетку “БелМаркет”. Такое рашэнне прынялі ў галаўным офісе ў Менску. Рэдактарцы газеты Галіне Буднай адмовіліся назваць прычыну па якой у аднабаковым парадку скасавана дамова.










