Навіны на тэму: свабода слова

30.12.2011 Сайт Хартыі ўзламалі, выдалілі змест

Узламаныя паролі ад адміністрацыйнай часткі рэсурсу, пішуць рэдактары сайта. Наталля Радзіна абяцае аднавіць увесь архіў як найхутчэй.

Барысаў: незалежнай газеце не даюць спакойна працаваць

27.12.2011 Барысаў: незалежнай газеце не даюць спакойна працаваць

Адзіная ў горадзе незалежная газета «Барысаўскія навіны» у апошні час стала аб'ектам пільнай увагі мясцовай вертыкалі і яе друкаванага органа - газеты "Адзiнства". У выданні з'явіўся артыкул, у якім распавядаецца пра ўдзел яго карэспандэнтаў у ператрусе гаража галоўнага рэдактара «Барысаўскіх навінаў» Анатоля Букаса.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

27.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

Жыхары Коханава адстойваюць Інтэрнэт

21.12.2011 Жыхары Коханава адстойваюць Інтэрнэт

У такой сітуацыі мясцовыя ўлады былі вымушаныя ўстаць на бок жыхароў. Старшыня Коханоўскага пассавета Мікалай Барышоў заявіў прысутным, што згоды на ліквідацыю пункта Інтэрнэт яны не даюць. Белтэлекаму неабходна адшукаць магчымасць захаваць гэты ПКК.

Салігорскія ідэолагі публічна абмеркавалі хаду прымусовай падпіскі

20.12.2011 Салігорскія ідэолагі публічна абмеркавалі хаду прымусовай падпіскі

На мінулым тыдні ў раённым выканкаме адбылася чарговая сходка штатных ідэолгаў. Адмысловы рэпартаж з паседжання быў паказаны Салігорскім тэлеканалам. Перш за ўсё мясцовыя прапагандысты ўзнялі пытанне аб прымусовай падпісцы на друкаваныя выданні.

Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага

15.12.2011 Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага

Газета “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам, змясціла артыкул Валерыя Дзяркача “Три приговора”, дзе аўтар спрабуе прааналізаваць прысуды, што былі вынесеныя ў Беларусі па справах, якія мелі вялікі рэзананс.

Новая порцыя бруду ў раёнках

15.12.2011 Новая порцыя бруду ў раёнках

Раённыя выданні Міншчыны ў чарговы раз узгадалі апазіцыю, незалежныя СМІ і Алеся Бяляцкага. У “Нясвіжскіх навінах” і ўздзенскай “Чырвонай зорцы” адначасова быў надрукаваны артыкул “Апошняя восень іржавай апазіцыі” за подпісам Юрыя Шаўчукова, а ў “Бярэзінскай панараме” – ананімныя “Страшылкі ад “аўтарытэтных” экспертаў”.

15.12.2011 МУС адказала на зварот БАЖ аб беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў

Паводле ліста, міліцыя праводзіць «аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», каб высветліць абставіны знікнення Дзмітрыя Завадскага і забойства Веранікі Чаркасавай.

У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы прымушаюць падпісвацца на дзяржвыданні

14.12.2011 У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы прымушаюць падпісвацца на дзяржвыданні

Кожная медсястра мусіць зрабіць падпіску на сумму 80-95 тысяч рублёў, лекары - у сярэднім на 150 тысяч. Пасля звароту супрацоўніцы па гэтым пытанні ў Магілёўскі гарвыканакам апошні пераслаў яго на разгляд адміністрацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Грошы за пірожныя — на дзяржаўныя выданні

14.12.2011 Грошы за пірожныя — на дзяржаўныя выданні

Кірмашы ў Дзятаўскай гімназіі сталі традыцыйнымі. І арганізоўваюць іх позняй вясной і ў канцы года — якраз тады, калі ідзе падпіска на рэспубліканскія выданні. Бо грошы ад выпечаных торцікаў дзеці аддаюць на… падпіску на дзяржаўныя газеты і часопісы.

У Бялыніцкім раёне таксама практыкуецца прымусовая падпіска на дзяржвыданні

13.12.2011 У Бялыніцкім раёне таксама практыкуецца прымусовая падпіска на дзяржвыданні

У Бялыніцкім раёне па-ранейшаму працягваецца практыка прымусовай падпіскі на дзяржаўныя СМІ. У прыватнасці, настаўнікі і выхавацелі дзіцячых садкоў скардзяцца на тое, што чыноўнікі з аддзела адукацыі райвыканкама настойліва “рэкамендуюць” падпісвацца на пэўныя выданні і абяцаюць праблемы, калі хто на гэтыя выданні падпісацца не захоча.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

13.12.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, які ў няпростых умовах адзначылі праваабаронцы і грамадскія дзеячы 10 сьнежня. 22 гады таму пайшоў з жыцьця дысідэнт і праваабаронца Андрэй Сахараў. Пра Дзень памяці заснавальніка праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе - у “Праваабарончым календары”.

13.12.2011 БАЖ прапануе МУС сустрэчу за «круглым сталом»

У лісце, накіраваным у панядзелак на імя міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, БАЖ прапануе зладзіць сустрэчу прадстаўнікоў праваахоўных органаў і журналісцкай супольнасці Беларусі дзеля абмеркавання «праблем узаемадачыненняў журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі, дзейнасці міліцэйскай „інфармацыйнай групы“, неабходнасці спецыяльнага абазначэння супрацоўнікаў СМІ ў часе асвятлення вулічных акцый» і гэтак далей.

У Маладэчне рэкамендуюць чытаць “правільныя” выданні (дакумент)

13.12.2011 У Маладэчне рэкамендуюць чытаць “правільныя” выданні (дакумент)

Маладэчанскія ўлады ў разгар падпісной кампаніі паклапаціліся пра “ажыццяўленне актыўнай інфармацыйнай дзяржаўнай палітыкі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь і забеспячэнне сістэмнай ідэалагічнай працы” на мясцовых прадпрыемствах.

Прымусовая падпіска дакацілася да дзіцячых садкоў

09.12.2011 Прымусовая падпіска дакацілася да дзіцячых садкоў

Праблема прымусовай падпіскі ў Салігорску працягвае набіраць абароты. Раней такая практыка датычылася пераважна супрацоўнікаў буйных прадпрыемстваў ды прыватнага бізнэсу. Цяпер падпісвацца на дзяржаўную прэсу абавязваюць нават у дзіцячых садках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства