Навіны на тэму: свабода слова

У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці

13.01.2012 У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці

Цяпер для ўдзелу ў пасяджэннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек – галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. У мінулыя гады такога абмежавання не існавала. Таксама рэдакцыю праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.

Барысаў: Рэдактар выканкамаўскай газета раіць недзяржаўным журналістам пакінуць Беларусь

12.01.2012 Барысаў: Рэдактар выканкамаўскай газета раіць недзяржаўным журналістам пакінуць Беларусь

Рэдактар газеты Барысаўскага райвыканкаму “Адзiнства” Вера Пратасевіч праз сваё выданне вызначыла, хто з журналістаў прыстойны, а хто не, і параіла «непрыстойным» «змяніць месца жыхарства і краіну».

Ідэолагі Магілёўшчыны рэкамендуюць раёнкам перайсці на штотыднёвы выпуск

12.01.2012 Ідэолагі Магілёўшчыны рэкамендуюць раёнкам перайсці на штотыднёвы выпуск

Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч прапанаваў раённым газетам Магілёўскай вобласці перайсці на штотыднёвы выпуск. Аб якой аб’ектыўнасці і непрадузятасці рэгіянальнай прэсы на Магілёўшчыне можна казаць, калі ёй без усялякага сораму “кіруюць” ідэолагі…

З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум

12.01.2012 З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі форуму часам мелі крытычныя выказванні адносна існуючых у горадзе праблемаў. Наведнікі крытыкавалі дзеянні мясцовай улады, камунальных службаў, будаўнічыя арганізацыі, працу медычных і іншых установаў гораду.

Бабруйск: Анатоль Санаценка напісаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў

11.01.2012 Бабруйск: Анатоль Санаценка напісаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў

Галоўны рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў пракуратуру з просьбай патлумачыць яму, з якой мэтай супрацоўнікі міліцыі наведваюць яго і іншых мясцовых журналістаў і грамадскіх актывістаў дома.

10.01.2012 Камітэт абароны журналістаў заклікае неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (ЗША) заклікала беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку, асуджанага на 11 сутак арышту.

Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”

10.01.2012 Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”

Стваральнікі “Бярозавага веніка” такім чынам вырашылі зрабіць больш публічнай інфармацыю пра дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” і рэпрэсіўныя дзеянні ўлады, якая супрацьдзейнічае намаганням па абароне грамадзян, правы якіх парушаюцца.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

10.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У рубрыцы “Падзея тыдня” – чарговая хваля надзвычайнай цікавасьці праваахоўных органаў да дзейнасьці моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”стала актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Марыя Касьян, якая распавяла пра палітычна матываваны адміністратыўны перасьлед сябраў сваёй арганізацыі.

Навагоднія святы многія раёнкі выкарысталі як нагоду для ідэалагічнай прапаганды

09.01.2012 Навагоднія святы многія раёнкі выкарысталі як нагоду для ідэалагічнай прапаганды

Асабліва пастаралася “Маладзечанская газета”: “Галоўнае шчасце краіны” – гэта загаловак артыкула пра галоўнага беларускага палітыка, над яго вялікім фотаздымкам. І па зместу матэрыяла застаецца толькі здагадвацца, што гэты эпітэт, напэўна, прызначаны дзецям, якіх віншаваў прэзідэнт.

09.01.2012 Сайт АГП спрабавалі узламаць

9 студзеня раніцай на працягу некалькіх гадзін сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў недаступны.

09.01.2012 Кіберзброя беларускага КДБ?

Расследаванне пераднавагодніх узломаў charter97.org і electroname.com дало ашаламляльны вынік.

Выдаўца газеты "Крывінка" Георгія Станкевіча аштрафавалі на 1 400 000 рублёў

06.01.2012 Выдаўца газеты "Крывінка" Георгія Станкевіча аштрафавалі на 1 400 000 рублёў

На знак пратэсту супраць парушэння ягоных правоў спадар Станкевіч пакінуў залу суду, і пастанову суддзя Вольга Белавус вынесла ў ягоную адсутнасць. Рэдактара і выдаўца самвыдатаўскай рэгіянальнай газеты аштрафавалі за парушэнне парадку распаўсюду выдання.

Георгі Станкевіч  патрабуе, каб суд спыніў  ягоную адміністрыцыйную справу

04.01.2012 Георгі Станкевіч патрабуе, каб суд спыніў ягоную адміністрыцыйную справу

Выдаўца і рэдактара газеты “Крывінка” з Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэнні парадку распаўсюду выдання. На 4 студзеня быў прызначаны суд, на які спадар Станкевіч не змог прыйсці з прычыны хваробы, але папярэдне ён даслаў скаргу з патрабаваннем спыніць адміністрацыйны працэс.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

03.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У “Падзеі тыдня” – чарговы наступ на свабоду слова ў Беларусі. Прычым захады ўладаў у гэтым накірунку выглядаюць больш сур’ёзна і мэтанакіравана, чым гэта рабілася летась. Госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства” – публіцыст і журналіст Аляксандр Тамковіч.

02.01.2012 4 студзеня будуць судзіць Георгія Станкевіча

Паэта, настаўніка нямецкай мовы зь Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэньні парадку распаўсюду газэты «Крывінка»,якую ён выдае ўжо 4 гады на ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства