Навіны на тэму: свабода слова
26.01.2012 Замест праўдзівай інфармацыі -- прапаганда
Клімавіцкая раённая газета “Родная ніва” 25 студзеня надрукавала вялікі артыкул “Укрепляя законность и правопорядок”, у якім начальнік штаба Клімавіцкага РАУС распавёў пра вялікія дасягненні мясцовых “ахоўнікаў правапарадку”. Пра гучны карупцыйны скандал у асяроддзі клімавіцкай міліцыі, які прагрымеў на ўсю краіну, у матэр’яле не сказана ні слова.
26.01.2012 Рагачоўскія ўлады вінавацяць актывіста ў паклёпе
"Міліцыянеры сказалі, што паступіла заява ад кіраўніка раёна Віктара Банчука, маўляў, ён патрабуе прыцягнуць мяне да адказнасці за паклёп. Міліцыянеры сцвярджалі, што я з'яўляюся адміністратарам сайту vrogacheve.ru, на якім і з'явілася інфармацыя, што старшыня выканкама быў затрыманы п'яны за рулём".
24.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў. Падчас брыфінгу, прысьвечанага прэзентацыі штогадовага маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый размова ішла пра абмеркаваньне шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі палітычным партыям, грамадскім ды рэлігійным аб’яднаньням.
23.01.2012 Георгій Станкевіч абскарджвае штраф за "Крывінку"
Бешанковіцкі райсуд прысудзіў рэдактару і выдаўцу самвыдатаўскай газеты штраф памерам 1 400 000 рублёў за нібыта незаконны яе распаўсюд. Георгі Станкевіч падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд, дзе згадаў парушэнні падчас судовага працэсу.
23.01.2012 Дзяржаўныя СМІ праваабаронцам не адказалі
У снежні, напярэдадні Дня правоў чалавека, салігорскія праваабаронцы звярнуліся ў мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя медыі з прапановай стварэння адмысловых праваабарончых рубрык. Ініцыятыву большасць рэгіянальных СМІ Салігоршчыны праігнаравалі.
23.01.2012 БАЖ падрыхтаваў агляд “Парушэнні правоў журналістаў і СМІ ў 2011 г.”
Новы выпуск электроннага бюлетэню “СМІ ў Беларусі”, прысвечаны парушэнням правоў журналістаў цягам мінулага года, даступны ў pdf на беларускай, англійскай і рускай мовах у раздзеле “Маніторынгі”.
23.01.2012 У Калінкавіцкім раёне каля 400 чалавек займаюцца ідэалагічнай працай
Так, згодна інфармацыі Калінкавіцкага райвыканкама, у раёне дзейнічаюць 28 тэрытарыяльных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп (235 чалавек), а таксама 28 галіновых ІПГ (153 чалавекі). Акрамя таго, дзейнічае і моладзевая ІПГ. Карацей, не менш за 388 чалавек уцягнуты ў працу па інфармаванню і прапагандзе насельніцтва.
19.01.2012 Першае ў 2012 годзе пісьмовае папярэджанне СМІ «дасталася» часопісу «Arche»
Рэдакцыю “Arche. Пачатак” вінавацяць у парушэнні арт. 22 закона “Аб СМІ”.
19.01.2012 Выканкамаўская рэдактарка працягнула вайну з незалежнымі СМІ
Рэдактар газеты «Адзiнства» Барысаўскага райвыканкама Вера Пратасевіч пасля публікацыі на сайце ПЦ «Вясна» артыкула «Рэдактар Выканкамаўскай газеты раіць недзяржаўным журналістам пакінуць Беларусь» больш не «высылае» незалежных журналістаў з краіны, затое бярэ на сябе функцыі суду.
18.01.2012 Заснавальніку самага папулярнага гомельскага сайту навінаў адмовілі ва ўдзеле ў канферэнцыі
Арганізатары канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт», якая прайшла 17 студзеня ў Гомелі, пад ціскам мясцовых уладаў адмовілі ў удзеле ў мерапрыемстве заснавальніку самага папулярнага гомельскага сайту навінаў, абласнога лідэра Руху «За свабоду!» Пятру Кузняцову.
18.01.2012 Старшыня выканкаму паабяцаў разабрацца з незалежным сайтам
На мінулым тыдні адбылося паседжанне Салігорскага выканаўчага камітэту і ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў гораду. На ім старшыня выканкаму Аляксандар Рымашэўскі абрынуўся з крытыкай на незалежны інтэрнэт рэсурс САЛІГОРСК.org.
18.01.2012 Журналісткі пазбаўленыя магчымасці працаваць
Амаль месяц прайшоў з часу затрыманыя каля будынку КДБ фрыланс-фатографа Юліі Дарашкевіч і відэааператаркі “Нашай Нівы” Таццяны Гаўрыльчык, якія здымалі кароткую, але гучную акцыю руху Femen.
16.01.2012 Канфіскаваны наклад незалежнага выдання з артыкулам пра Алеся Бяляцкага
Уначы з 13 на 14 студзеня на дорозе пад Віцебскам супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з накладам незалежнага выдання "Витебский курьер" . 10 тысяч асобнікаў забралі на праверку. У нумары быў надрукаваны артыкул "Шэсць фактаў па справе Алеся Бяляцкага, пра якія не распавядае БТ і не пішуць у “Советской Белоруссии”.
16.01.2012 Рэкламная прадукцыя Радыё Рацыя -- у Беларусі па-за законам
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў чарговы ліст з аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні, які тычыцца сканфіскаванай з яго машыны рэкламнай прадукцыі Беларускага Радыё Рацыя.
16.01.2012 Міліцыя вярнула аўтамабіль дырэктару «Віцебскага кур’ера»
Аднак канфіскавала 10-тысячны наклад выдання, які быў у ім.










