Навіны на тэму: свабода слова
07.02.2012 Пракуратура вырашыла не заводзіць справу на Сяргея Міхалка
У словах лідара “Ляпісаў” пракуроры не знайшлі грамадска небяспечнага ўчынку, але вяртацца ў Беларусь музыкант пакуль не збіраецца.
07.02.2012 ДАІ затрымала журналістку "Віцебскага Кур'ера"
6 лютага прыкладна ў 17.30 ДАІ ў чарговы раз затрымала для праверкі машыну рэдактара "Віцебскага Кур'ера".
07.02.2012 Ператрус у актывісткі «Нашага дому»
Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з ордэрам на агляд жытла ў межах часткі 2 артыкула 22.9 Адміністратыўнага кодэксу — яе падазраюць у парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
06.02.2012 “Бабруйскае жыццё”: замест інфармацыі -- прапаганда
У Бабруйску адной з галоўных праблем застаецца тое, што з-за невысокіх заробкаў ці адсутнасці працы шмат людзей з’язджае ў іншыя краіны. Таму тут працягваецца змаганне з народнай незадаволенасцю з дапамогай ідэалогіі. Ідэя простая: запэўніць людзей, што ўсё калі не зараз добра, то абавязкова так будзе.
02.02.2012 Менш за адсотак чытачоў “Intex-press” глядзяць беларускія тэлеканалы
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне чытачоў на сваім сайце. На 2 лютага ў апытанні прынялі ўдзел 1 804 чалавекі, якія адказалі на пытанне газеты: “Якія тэлевізійныя каналы больш за ўсё Вы любіце глядзець?”
01.02.2012 Суд стаў на бок Белтэлерадыёкампаніі
Хоць на той час жанчына не мела статуса абвінавачанай па крымінальнай справе, яе паказалі па тэлебачанні ў перадачы «Зона X», сцвярджаючы, што гамяльчанка займалася крымінальным бізнесам. У выніку шматлікіх скаргаў суд перакваліфікаваў абвінавачванне, прычым артыкул «гандаль людзьмі» быў наогул ануляваны.
31.01.2012 Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах адзін з вязняў N ня можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету “Наша ніва”. Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданьне арыштанту, у бібліятэцы ня могуць дапамагчы, бо вязень ня мае на руках квітанцыі аб падпісцы.
31.01.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
31.01.2012 Гарадзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя вусна папярэдзіла КДБ
Журналістка пайшла на “размову” 30 студзеня разам з адвакатам. Супрацоўнік КДБ, аднак, настаяў на тым, што дзяўчына не з’яўляецца ні абвінавачанай, ні сведкай, і таму прысутнасць яе прадстаўніка не патрэбная.
30.01.2012 Да галадоўшчыка з “Граніту” не дапусцілі журналістаў “Белсату”
Кіроўца «БелАЗу» на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Леанід Гладзевіч 6 дзён таму абвясціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу і пазбаўлення правоў кіроўцы на паўгода старшыню новаўтворанай суполкі Алега Стахаевіча.
30.01.2012 Fokusvitryssland.se: Новы швэдзкі інфармацыйны праект пра Беларусь
Праваабарончая арганізацыя ў Стагкольме Östgruppen запусьціла інфармацыйны онлайн-праект «У фокусе — Беларусь».
30.01.2012 Гарадзенскую журналістку выклікаюць у КДБ
Гражына Шалкевіч мяркуе, што такая ўвага з боку спецслужбаў да яе асобы выклікана верагодна альбо яе журналісцкімі матэрыяламі на Беларускім Радыё Рацыя альбо частай прысутнасцю на выязных паседжаннях і сустрэчах на Гарадзеншчыне актывістаў непрызнанага дагэтуль Саюзу палякаў Беларусі.
27.01.2012 Аршанскія ўлады пакаралі рэдактара мясцовай раёнкі
Рэдактару мясцовай "Аршанскай газеты" Настассі Турок рэкамендавана «прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці асоб, адказных за публікацыю недакладнай інфармацыі і апублікаваць на старонках газеты ўдакладненне». Так старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў адрэагавала на скаргу актывісткі кампаніі "Наш дом" Галіны Петрушэнка.
27.01.2012 «Супераператыўнасць» смалявіцкай раёнкі: аб РПСС - праз паўгода пасля падзей
Смалявічы падчас РПСС у чэрвені мінулага года вылучыліся: мясцовыя ахоўнікі правапарадку змаглі затрымаць і пратрымаць ў міліцыі больш за тры гадзіны дэмактывіста Артура Эшбаева разам з жонкай і трохгадовым сынам. Тады ў мясцовай “раёнцы” “Край Смалявiцкi” аб гэтым не было надрукавана ні слова. І вось у студзені ўсё-такі “прарвала”!
26.01.2012 У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь скацілася на 168-е месца з 179 краін
Сітуацыя ў нашай краіне горшая, чым на Кубе і ў Самалі.










