Навіны на тэму: свабода слова
09.07.2019 Суд па экстрэмізму над «Вечерним Могилевом» перанеслі
Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).
09.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабарончы слоўнік: Намеснік дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч тлумачыць, чаму замест слова “інвалід” трэба выкарыстоўваць “чалавек з інваліднасцю”.
02.07.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: 26 чэрвеня ў свеце адзначыўся Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў.
27.06.2019 Актывіст паскардзіўся ў ААН на слуцкія ўлады. У другі раз
Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч звярнуўся з паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН аб парушэнні Беларуссю яго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
26.06.2019 Віцебскіх журналістаў не пусцілі на “круглы стол” пра наркотыкі
Прадстаўніцы руху “Маці 328” абмеркавалі з педагогамі магчымыя захады прафілактыкі злачынстваў, але журналістаў недзяржаўных СМІ там не чакалі.
25.06.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
20 чэрвеня адзначаўся Сусветны дзень бежанцаў. Эніра Браніцкая распавядае пра бежанцаў у Беларусі.
20.06.2019 Сайт пра правы чалавека ў Магілёве запускае новы падкаст-праект
Сайт пра правы чалавека ў Магілёве запускае новы аўдыё-праект, у якім журналісты будуць абмяркоўваць усе хвалюючыя чытачоў пытанні.
18.06.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар эксперта: Праваабаронца Андрэй Палуда каментуе прывядзенне ў выкананне чарговы смяротны прысуд.
18.06.2019 Абласны суд разгледзеў скаргу відэаблогера Сяргея Сікоры з Віцебску
Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэнне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Адмяніць рашэнне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.
17.06.2019 Медыаправаабарона: Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам расійскага праекта «Медыазона»
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з галоўным рэдактарам «Медыазоны»* Сяргеем Смірновым.
13.06.2019 "Ціск на незалежныя медыі і журналістаў узмацніўся". Агляд сітуацыі ў СМІ у 2018 годзе
Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала агляд сітуацыі ў сферы СМІ ў Беларусі ў 2018 годзе. Асноўны вынік — ціск на незалежныя медыі і журналістаў узмацніўся. Гэта адбывалася, нягледзячы на дэкляраваны ўладамі курс на лібералізацыю і дыялог аб правах чалавека з Еўрасаюзам і ЗША.
11.06.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” прайшла міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Галоўная тэма - як пры барацьбе з экстрэмізмам могуць парушацца правы чалавека.
10.06.2019 Суд вызваліў Аюба Ціціева ўмоўна-датэрмінова
Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева адбыўся 10 чэрвеня ў 16:30.
07.06.2019 Магілёўскі журналіст паскардзіўся ў ААН: два гады таму мясцовы суд аштрафаваў яго на 1035 рублёў за лісты ў газету
Уладзімір Лапцэвіч вывеў сітуацыю са штотыднёвікам «Ніва» на міжнародны ўзровень.
06.06.2019 Кіраўнікам калгасаў патлумачылі, як выганяць журналістаў ад БАЖ і Белсата
У тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга» з’явіўся дакумент, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Светлагорскага раёна. Ён называецца «Алгарытм дзеяння кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».










