Навіны на тэму: свабода слова
16.02.2012 Гарадзенская абласная пракуратура папярэдзіла журналіста
Гарадзенскі відэааператар Мікола Дзятчэня атрымаў папярэджанне ад Гарадзенскай абласной пракуратуры за працу без акрэдытацыі для канала “Белсат”. Пасля таго, як журналіст атрымаў папярэджанне і падпісаў пратакол, дбаючыя пра законнасць пракурорскія работнікі адмовіліся даць копію гэтага дакумента папярэджанаму, хоць той настойваў на гэтым.
15.02.2012 Журналіста Радыё Рацыя 2,5 гадзіны пратрымалі ў міліцыі
Журналіста Радыё Рацыя Аляксандра Ярашэвіча затрыманага барысаўскай міліцыяй, адпусцілі з міліцэйскага пастарунка.
14.02.2012 Washington Post: у Іране перакрыты доступ да замежных сайтаў
Сьледам за Беларусьсю Іран вырашыў перакрыць доступ да міжнароднага Інтэрнэту, паведамляе Washington Post.
14.02.2012 Актывіста з Рагачова дапытаюць наконт стварэння незалежнага сайту навін
Раніцай 14 лютага да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі міліцыянеры, якія паднялі маладога чалавека з ложка і прымусілі яго праехаць у аддзел унутраных справаў. У дадзены момант ён знаходзіцца ў РАУС і чакае допыту.
14.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў стаў малады праваабаронца і грамадскі актывіст з Салігорску Аляксей Валабуеў. Ён распавядае пра тое, якім ён бачыць будучыню праваабарончага руху ў Беларусі і сваё месца ў ім.
13.02.2012 62 % чытачоў недзяржаўнай газеты “Intex-press” супраць смяротнага пакарання
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне сярод сваіх чытачоў. 62 % адказалі, што станоўча ставяцца да ідэі замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем пры ўмове, каб асуджаныя да пажыццёвага зняволення не мелі магчымасці датэрмінова вызваліцца.
13.02.2012 Аднавіў працу сайт «Маладога фронту»
Узламаны 11 лютага невядомай хакерскай суполкай сайт “Маладога фронту” аднавіў сваю працу. Раней адміністратары рэсурсу паведамлялі пра тое, што ўся інфармацыя з сервера была выдаленая.
10.02.2012 За спробу інтэрв’ю кіраўнік брэсцкага ЖКГ паабяцаў прыцягнуць журналіста да суда
Карэспандэнт “Брэсцкай газеты” Станіслаў Коршунаў атрымаў рэдакцыйнае заданне высветліць, наколькі падвысіцца аплата за ацяпленне ў сувязі з маразамі. Журналіст звярнуўся да генеральнага дырэктара КУМПП “Брэсцкая гарадская ЖКГ” Уладзіміра Ауткі.
10.02.2012 Прысуд "Нашай Ніве"
Газета "Наша ніва" павінна выплаціць 5 мільенаў рублеў былому супрацоўніку тэлеканала АНТ Дзянісу Сухавараву ў якасці кампенсацыі маральных стратаў. Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска.
09.02.2012 «Рэпартэры бязь межаў» супраць паклёпу БТ
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла распачатую беларускім дзяржаўным тэлебачаньнем кампанію паклёпу супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
08.02.2012 Раёнкі справе масавага шальмавання верныя
Мяркуючы па публікацыях, час ад часу якія з'яўляюцца ў раённых друкаваных СМІ, масавае друкаванае шальмаванне апазіцыі не з'яўляецца выпадковым. Упершыню гэтую тэндэнцыю можна было выявіць яшчэ ў красавіку мінулага года, калі рэгіянальныя вертыкальныя СМІ «ціснулі» Паўла Шарамета.
08.02.2012 Бабруйск: Ідэолагі шчыльней возьмуцца за СМІ
У Бабруйску працягваецца хваля ўздыму актыўнасці мясцовага ідэалагічнага апарата. Так, на апошняй нарадзе актыва начальнік аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама Аляксандр Маркачоў параіў падначаленым шчыльней узяцца за “прыкладную ідэалогію”.
08.02.2012 Георгію Станкевічу не ўдалося пераканаць Віцебскі абласны суд
Рэдактар і выдавец газеты "Крывінка" падаваў касацыйную скаргу, каб перагледзець яго адміністрацыйную справу. Райсуд Бешанковічаў пакараў Георгія Станкевіча штрафам, але ён перакананы, што суддзя Вольга Белавус парушыла ягоныя правы на абарону і на карыстанне роднай мовай.
07.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Гісторыя Юліі Гарачанковай як паказальны прыклад для тых, хто дбае пра свае правы, – у рубрыцы “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
- У “Праваабарончым календары” – гістарычна значныя факты: у лютым 1980-га году Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да распрацоўкі пытання пра абарону праваабаронцаў.
07.02.2012 Журналістку газеты "Витебский курьер" міліцыянеры прасілі "проста так" паказаць багажнік машыны
Юлія Канаплёва, якую затрымалі 6 лютага ўвечары, "проста так" нічога паказваць не стала – запатрабавала, каб супрацоўнікі міліцыі прывезлі пастанову на агляд і складалі пратакол у прысутнасці незалежных панятых. На ўсё гэта сышло больш за тры гадзіны.










