Навіны на тэму: свабода слова
22.02.2012 З’явілася версія сайта “Вясны” для мабільных прыладаў
Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстацца аблегчанай версіяй сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” - амаль без графікі і скрыптоў, якія звычайна робяць загрузку больш працяглай па часе і “з’ядаюць” трафік. Яна амаль цалкам захоўвае ўвесь функцыянал сайта, уключаючы паўнавартасны пошук.
21.02.2012 Журналіста Віктара Парфёненку не акрэдытоўваюць, але папярэджваюць
Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка, які тройчы цягам трох гадоў падаваў паперы на афіцыйную рэгістрацыю ў якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя, 21 лютага быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру для абвешчання афіцыйнага папярэджанне за працу без акрэдытацыі.
21.02.2012 Замежных журналістаў ўзнагародзілі за артыкулы пра Беларусь
Шэсьць міжнародных журналістаў сталі пераможцамі конкурсу “Беларусь у фокусе сьвету”. Арганізатарам конкурсусу быў Інфармарцыйны офіс салідарнасьці з Беларусьсю ў Варшаве. Яго мэта – заахвоціць замежных журналістаў беларускай тэматыкай і прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да надзённых праблемаў Беларусі. На сустрэчы з пераможцамі пабываў карэспандэнт Аляксандар Папко.
21.02.2012 Адзін з найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Эўропы ў дачыненьні да СМІ
21 лютага была абнародаваная штогадовая справаздача Камітэту абароны журналістаў – міжнароднай праваабарончай арганізацыі са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку.
21.02.2012 Гарадзенская пракуратура папярэдзіла журналіста Алеся Дзянісава
Гарадзенская абласная пракуратура вынесла сёння, 21 студзеня, афіцыйнае папярэджанне незалежнаму журналісту Алесю Дзянісаву. Гутарку з Дзянісавым вёў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валеры Павядайка.
21.02.2012 Журналістку БелаПАН Алену Германовіч не дапусцілі на семінар па пытаннях узаемадзеяння ўлады і бізнесу
21 лютага ў Гомелі праходзіць семінар па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці з удзелам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка, прадстаўнікоў структур улады і бізнесу.
21.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У рубрыцы “Падзея тыдня” – рэзалюцыя Еўрапейскага парламента, прынятая на мінулым тыдні па пытаньні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”, стаў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Салдаценка.У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень роднай мовы, які прыпадае на 21 лютага.
21.02.2012 Фотакарэспандэнтку хацелі выдаліць з мерапрыемства ў Брэсцкім гарвыканкаме
Сябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на паседжанне горадабудаўнічай Рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотадзымкаў на замову рэдакцыі “Брестский курьер”.
18.02.2012 У пракуратуру выкліканы журналіст “Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка
Выклікамі гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Міколы Дзятчэні гарадзенская абласная пракуратура не абмежавалася. 18-га лютага позву за подпісам усё таго ж пракурора Павядайкі атрымаў журналіст “Беларускага Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка.
17.02.2012 Ідэолагі патрабуюць эканоміць
Ідэолагі зноў настойліва парэкамендавалі раёнкам пераходзіць на штотыднёвы выпуск. Нарэшце высветлілася, што гэта неабходна для выхаду на самаакупальнасць. Паказальна, што пачалі эканоміць сродкі нават “на свяшчэннай карове” – ідэалагічнай апрацоўцы простых людзей.
17.02.2012 Заблакаваныя ўсе сайты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Толькі што прышло паведамленне ад аргкамітэту БХД, што яе сайты з 17лютага заблакаваныя.
16.02.2012 Cяргей Серабро: "Не выдаваць журналісцкія крыніцы – маё права"
Рэдактара сайта "Народныя Навіны Віцебска” апыталі ў транспартнай міліцыі наконт інфармацыі пра бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 8 лютага на знак салідарнасці са зняволеным у СІЗА сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.
16.02.2012 Рэдактара "ННВ" Сяргея Серабро выклікаюць у транспартную міліцыю
Прычына выкліку – інфармацыя пра вывешаны 8 лютага бел-чырвона-белы сцяг, а таксама фотаздымкі, змешчаныя на незалежным сайце "Народныя Навіны Віцебска".
16.02.2012 Яшчэ аднаго гарадзенскага журналіста выклікае пракуратура
Сёння журналісту з Гародні Алесю Дзянісаву патэлефанавалі з Гарадзенскай абласной пракуратуры і запрасілі прыйсці заўтра на размову. Праваабаронцаў вельмі насцярожвае цяперашняя актыўнасць пракуратуры, звязаная з пераследам незалежных журналістаў, паколькі выклік Дзянісава не з’яўляецца адзіным такім фактам.
16.02.2012 Журналістку “Белсата” выдалілі з суда
Журналістку тэлеканала “Белсат” Таццяну Бублікаву выдалілі з суда і ледзь не прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за спробу сфатаграфаваць супрацоўніка міліцыі. Інцыдэнт адбыўся ў судзе Гродзенскага раёна, дзе агалошвалі прысуд былому міліцыянту Дзінасу Лінкусу.










