Навіны на тэму: свабода слова

Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі паболела

09.03.2012 Альтэрнатыўных крыніц інфармацыі паболела

Напрыканцы лютага ў шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці аднавілі свой выхад цэлы шэраг недзяржаўных маланакладных газет і інфармацыйных бюлютэняў. Распаўсюднікі газет у рэгіёнах адзначаюць, што цікаўнасць да альтэрнатыўных крыніц інфармармацыі вельмі высокая.

Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

07.03.2012 Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

У нумары за 6 сакавіка ў газеце змешчаны артыкул "Сам себя уполномочил", дзе гараджанам раяць звышпільна ставіцца да прапановаў віцебскіх актывістаў вырашаць праблемы праз калектыўныя пісьмовыя скаргі да ўладаў. Аўтар Лілія Іўчанка піша, што на вывучэнне такіх скаргаў дарма трацяцца час і сілы чыноўнікаў.

Рэгіянальныя газеты зноў выконваюць «ідэалагічны заказ»

07.03.2012 Рэгіянальныя газеты зноў выконваюць «ідэалагічны заказ»

Райвыканкамаўскія газеты Смалявічаў і Барысава зноў заўважаны на выкананні «ідэалагічнага заказу». На гэты раз «замоўлены» лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

06.03.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае пра асаблівасці адміністратыўнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава, а таксама пра гісторыю ганебнай практыкі адвольных затрыманняў на Беларусі.

05.03.2012 “БАЖ” дамагаецца адмены афіцыйных папярэджанняў сваім гродзенскім сябрам

У пятніцу арганізацыя накіравала пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву афіцыйны ліст, у якім тлумачыць розніцу паміж “фрылансерамі” і “журналістамі замежнага СМІ”.

Супрацоўнікам гомельскай дзяржаўнай газеты абмежавалі доступ да некаторых сайтаў

05.03.2012 Супрацоўнікам гомельскай дзяржаўнай газеты абмежавалі доступ да некаторых сайтаў

Супрацоўнікі гомельскай гарадской газеты «Савецкі раён» на старонках свайго выдання палемізуюць пра перакрыты ім доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў. «У нашай асобна ўзятай рэдакцыі доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў перакрылі. Напрыклад, да сацыяльных сетак".

Адвакаты самі сабе затыкаюць раты

02.03.2012 Адвакаты самі сабе затыкаюць раты

У рэдакцыю газеты "Наша Ніва" трапіла копія ліста № 01-25/488 "Аб інтэрв'ю адвакатаў ў СМІ» за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў В. Чайчыц. У ім адвакатам рэкамендуюць ўзгадняць інтэрв'ю ў СМІ з загадчыкамі юрыдычнымі кансультацыямі, старшынямі калегій і іх намеснікамі.

Раёнкі Магілёўшчыны змясцілі артыкулы з нападкамі на пратэстантаў

29.02.2012 Раёнкі Магілёўшчыны змясцілі артыкулы з нападкамі на пратэстантаў

Адразу некалькі раённых газет Магілёўскай вобласці ў сваіх апошніх нумарах змясцілі артыкулы, накіраваныя супраць неназваных “антыхрысціянскіх сектаў”. Артыкулы ўтрымліваюць прыкладна аднолькавы тэкст, але ідуць ў розных раённых газетах пад рознымі назвамі, кожны раз падпісаныя іншымі людзьмі.

28.02.2012 Міліцыя затрымала распаўсюдніцу газэты «Наш Дом инфо»

26 лютага каля 19 гадзін вечара ў Віцебску па адрасе вул. Церашковай, дом 14 кор. 1 супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая добраахвотная памочніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Ганна Гадлеўская. Валантэрка распаўсюджвала бясплатную газэту «Наш Дом инфо».

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

28.02.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: суд за бел-чырвона-белы сцяг – справа Сяргея Каваленкі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка з Наталляй Пінчук пра жыццё сям’і Алеся Бяляцкага пасля яго зняволення. “Праваабарончы каляндар”: 28 лютага – дзень памяці Улафа Пальмэ, чыё імя носіць прэмія за дасягненні ў праваабарончай дзейнасці.

У Гародні працягваюць ціснуць на журналістаў

27.02.2012 У Гародні працягваюць ціснуць на журналістаў

27 лютага а 9-й раніцы незалежнаму журналісту Андрэю Мялешку патэлефанавалі на мабільны тэлефон з абласнога ўпраўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі і запрасілі на “прафілактычную гутарку”. Тэлефанаваўшы прадставіўся маёрам Жукавым.

Гарадзенская пракуратура раздае сакрэтныя…  афіцыйныя папярэджанні?

27.02.2012 Гарадзенская пракуратура раздае сакрэтныя… афіцыйныя папярэджанні?

Гражыне Шалкевіч абвешчана афіцыйнае папярэджанне нібыта за працу без афіцыйнай акрэдытацыі. Аднак, даць на рукі пісьмовы дакумент пра гэтае папярэджанне начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Валерый Павядайка адмовіўся. Просьба журналісткі перапісаць змест і сутнасць папярэджання засталася таксама без задавальнення.

27.02.2012 Журналістку Радыё «Рацыя» выклікаюць у пракуратуру

Гражына Шалкевіч атрымала пісьмовую позву ад намесніка начальніка пракуратуры Гродзенскай вобласці Паведайкі В.І. Яна павінна з’явіцца на размову 27 лютага а 10.30.

23.02.2012 23 лютага журналістаў не пусцілі ў суд над Каваленкам і перашкаджалі працаваць

Як паведамілі ГА “БАЖ” сябры арганізацыі, калі іх упусцілі ў будынак, дзверы судовай залы былі ўжо зачыненыя, а ахова заявіла, што месцаў там няма. Журналістам не дазволілі знаходзіцца і ў калідоры суда.

22.02.2012 Яўгена Парчынскага з Полацку вусна папярэдзілі ў КДБ

Стваральніка сайту «Свабодны рэгіён», які асвятляе падзеі грамадскага жыцця Полаччыны, выклікаў "на гутарку" супрацоўнік мясцовага КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства