Навіны на тэму: свабода слова
13.04.2012 Арышт аўтамабіля прызнаны незаконным
У канцы сакавіка супрацоўнікі ДАІ на трасе М1 “Масква – Брэст” затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 10-тысячны тыраж газеты “Віцебскі кур'ер”. Акрамя канфіскацыі накладу газеты супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль. Супрацоўнікі рэдакцыі палічылі такія дзеянні незаконнымі і звярнуліся ў суд. Як аказалася, небезвынікова.
12.04.2012 Тры мільёны штрафу за распаўсюд незалежнай газеты “Тут і цяпер”
На такую суму актывіста БНФ Сяржука Нягаціна аштрафала суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава. Суддзя палічыла, што для распаўсюду незарэгістраванага незалежнага выдання неабходна мець з рэдакцыяй спецыяльную дамову, якой у актывіста не было.
12.04.2012 Дзяржаўны тэлеканал «супакоіў» жыхароў Жодзіна
Дзяржаўны тэлеканал АНТ адрэагаваў на публікацыю на сайце ПЦ "Вясна" з нагоды ўтойвання інфармацыі ад жыхароў Жодзіна аб сліве машыннага алею ў раку Пліса. З рэпартажу АНТ вынікае, што «Уцечка алею на Жодзінскай ЦЭЦ узбударажыла Інтэрнэт», а зусім не жыхароў горада.
12.04.2012 Магілёўскага актывіста БНФ Сяржука Нягаціна судзяць за газету “Тут і цяпер”
11 красавіка яму патэлефанавалі міліцыянты і прапанавалі забраць газеты, канфіскаваныя каля месяца таму. Па з’яўленні ў пастарунак на актывіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Прычынай для гэтага сталі выходныя звесткі, пазначаныя ў газеце “Тут і цяпер”.
11.04.2012 "Во славу Родины" супраць палкоўніка ў адстаўцы
У "Белорусской военной газете "Во славу Родины" апублікаваны артыкул Уладзіміра Макарава "О критике и критиканстве: осторожно, Петрушенко", прысвечаны Каханоўскаму грамадскаму актывісту, палкоўніку ў адстаўцы Мікалаю Петрушэнку.
10.04.2012 Прафсаюзнага актывіста звальняюць за інтэрв’ю
Зь сябрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага, электрыкам Мікалаем Расюком Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкаму ня будзе працягваць працоўных адносінаў. Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Актывіст дапрацоўвае апошнія чатыры дні. Да пэнсіі Мікалаю Расюку тры гады.
10.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суды ў Гародні, Магілёве і Менску над грамадзянамі, якія па рэлігійных матывах адмовіліся прайсці абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак “падказваюць” уладам бяспройгрышныя крокі на шляху да свабодных і справядлівых выбараў.
06.04.2012 У Магілёве выйшаў першы нумар бюлетэня “Палітвязні”
“Дадзены бюлетэнь з’яўляецца часткай грамадзянскай кампаніі “Беларусь без палітвязняў!”, якая стартавала ў Магілёве некалькі дзён таму. Сэнс кампаніі – гэта інфармаванне магілёўцаў аб тым, што ў краіне дагэтуль існуюць людзі, асуджаныя за палітыку", - кажа Вітольд Няўрыда, рэдактар незалежнага выдання “НАШ Магілёў”, якая ініцыявала стварэнне бюлетэня.
05.04.2012 Анатоля Санаценку выклікалі ў падаткавую… для сустрэчы з супрацоўнікамі КДБ
Рэдактар “Бабруйскага кур’ера” атрымаў запрашэнне на 5 красавіка ў падаткавую, да інспектара Галіны Танвіравай. Нагодай для запрашэння стала нібыта размова наконт лёсу ААТ “Рэкламны кур’ер”, якім ён кіруе. "Сёння я пайшоў у падаткавую, сяджу ў кабінеце, і тут раптоўна заходзяць два “шэрыя таварышы”, прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ".
04.04.2012 На Дзяніса Дашкевіча склалі новы пратакол
Грамадзкі актывіст, сябра стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» з Рагачова Дзяніс Дашкевіч паведаміў, што вынікам ягонага выкліку 3 красавіка ў раённы аддзел унутраных спраў стаў чарговы адміністрацыйны пратакол пра парушэньньне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.
03.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў сябра Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Валянцін Гефтэр, які сустрэўся з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый Беларусі.
29.03.2012 Генадзь Давыдзька: “Адбываецца масавае абалваньванне людзей у сферы адукацыі і СМІ”
У Светлагорскім будаўнічым трэсце №20 прайшла сустрэча працоўнага калектыву з інфармацыйнай групай, якую ўзначальвае старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі распавёў светлагорскім будаўнікам пра тое, як СМІ абалваньваюць людзей.
28.03.2012 Частату «Аўтарадыё» аддаюць «Сталіцы»
«Дзяржава ператвараецца ў злодзея», кажа Базан.
28.03.2012 Яшчэ дзве незалежныя тэлежурналісткі атрымалі пракурорскія папярэджанні
Гэта сябры ГА «БАЖ» Аліна Радачынская і Вольга Чайчыц. Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.
27.03.2012 Івашкевіча папярэдзілі за "падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту"
Аднаго з арганізатараў акцыі 25 сакавіка ў Менску Віктара Івашкевіча сёньня выклікалі ў Генпракуратуру, дзе яго папярэдзілі, што дзеяньні, «якія могуць быць накіраваныя на падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту, будуць карацца законам». Тым часам заяўнікі акцыі разьбіраюцца з гарадзкімі службамі, якім павінны заплаціць каля 4 мільёнаў рублёў.










