Навіны на тэму: свабода слова

Рагачоўскі суд не знайшоў доказаў віны грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

26.04.2012 Рагачоўскі суд не знайшоў доказаў віны грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

Суддзя Рагачоўскага суду Ірына Малашкевіч 25 красавіка спыніла адміністрацыйную справу ў адносінах да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча з-за недаказанасці віны апошняга. Матэрыялы адміністрацыйнай справы накіраваны ў орган, які складаў пратакол – міліцыю.

Міліцыя супраць кантактаў Любові Кавалёвай з журналістамі

25.04.2012 Міліцыя супраць кантактаў Любові Кавалёвай з журналістамі

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць сустрэчы расійскіх журналістаў з маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва. Сустрэча была запланаваная ў яе кватэры, але супрацоўнікі міліцыі пільнавалі журналістаў каля пад'езду.

Брэсцкая “раёнка” апраўдвае забарону пікетаў

24.04.2012 Брэсцкая “раёнка” апраўдвае забарону пікетаў

Публікацыя мае назву “Бунтарства пад ... капірку”, яе аўтар -- Ала Кавалёва. Гэта публікацыя фактычна спрабуе апраўдаць дзеянні мясцовых уладаў, якія забаранілі месяц таму ўсе 15 пікетаў, што планаваліся ў вёсках прыбужскага рэгіёна.

Маладэчна: пасажырам прапануецца альтэрнатыўная інфармацыя (фота)

24.04.2012 Маладэчна: пасажырам прапануецца альтэрнатыўная інфармацыя (фота)

У Маладэчне на аўтобусным прыпынку “Плошча Свабоды” цягам апошняга месяца нехта рэгулярна расклейвае свежыя нумары незалежных выданняў, часцей за ўсё – “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

24.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.

Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

23.04.2012 Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

Урэшце быў складзены пратакол “затрымання” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.

Дзяржпрапаганда квітнее ў Салігорску

22.04.2012 Дзяржпрапаганда квітнее ў Салігорску

Салігорскія афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі ўжо доўгія гады з’яўляюцца надзейным рупарам уладаў. Абсалютная падтрымка і лаяльнасць да любых, нават самых непапулярных рашэнняў чыноўнікаў забяспечваецца адпаведынмі прапагандыскімі матэрыяламі.

Міліцыя затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа»

20.04.2012 Міліцыя затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа»

Віцебская міліцыя зноў затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа». Актывіста кампаніі Сяргея Совпеля затрымалі пры выхадзе з пад'езду дома № 37 па вуліцы Чкалава.

Магілёўскі актывіст БНФ Сяржук Нягацін абскардзіў трохмільённы штраф

19.04.2012 Магілёўскі актывіст БНФ Сяржук Нягацін абскардзіў трохмільённы штраф

Нагадаем, што 12 красавіка Сяржук Нягацін быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (3 млн. руб.) за распаўсюд газеты “Тут і цяпер” на Віленскім рынку Магілёва. Яго даставілі ў пастарунак дзе канфіскавалі 80 асобнікаў выдання.

19.04.2012 Дзьмітрыя Вуса апыталі ў Генэральнай пракуратуры

Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус 19 красавіка быў апытаны ў Генэральнай пракуратуры.

Рагачоўскі суд пакуль не вызначыўся – па якому артыкулу судзіць Дзяніса Дашкевіча

17.04.2012 Рагачоўскі суд пакуль не вызначыўся – па якому артыкулу судзіць Дзяніса Дашкевіча

У судовым паседжанні, на якім разглядаюць адміністрацыйны пратакол у дачыненні грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча, абвешчаны перапынак да 25 красавіка. Суддзя пакуль не вызначылася, ці падпадаюць дзеянні актывіста пад нейкі адміністрацыйны артыкул і ці наогул з'яўляецца ён адказчыкам па дадзенай справе.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

17.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: вызваленьне двух палітвязняў - экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.

У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

17.04.2012 У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна ў гэты ж час на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы".

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

17.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

Грамадская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне пра рэгістрацыю яе скаргі на забарону Гомельскім гарвыканкамам серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў, паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.

Дзяржвыданне папракае кіраўнікоў, якія не падпісалі свае калектывы

16.04.2012 Дзяржвыданне папракае кіраўнікоў, якія не падпісалі свае калектывы

«Гэта ж якую трэба абыякавасць мець, каб не чытаць мясцовую газету! Вось вам чыстай вады ідэалогія, дакладней, адсутнасць яе прысутнасці. Такім пытаннем трэба сур'ёзна заняцца кіраўнікам, і іх намеснікам па ідэалагічнай працы», - нагадвае галоўны рэдактар «Жыцця Палесся».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства