Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

15.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– інфармацыя пра чарговую галадоўку, якую абвесціў палітзняволены з Віцебска Сяргей Каваленка. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў актывіст Маладога фронту з Маладзечна Павел Сяргей. У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень сям’і, што адзначаецца 15 траўня пад эгідай ААН.

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму "Метро"

13.05.2012 Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму "Метро"

Маці расстралянага па абвінавачанні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і сябар сям'і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю.

10.05.2012 Прадстаўнік АБСЕ заклікала Лукашэнку спыніць пераслед беларускіх незалежных СМІ

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч заклікала Аляксандра Лукашэнку спыніць націск і пераслед беларускіх незалежных СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба АБСЕ.

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

08.05.2012 Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

"Словы суддзі аб тым, што суддзіць па Канстытуцыі можна толькі ў ЗША, а не ў Беларусі, сведчаць, што суддзя не разуме тэксту сваёй прысягі, бо калі ён даваў клятву, уступаючы на пасаду суддзі, то кляўся падпарадкоўвацца толькі Канстытуцыі і быць справядлівым і неперадузятым у сваіх дзеяннях".

Штраф і абвінавачанне ў хуліганстве - за прагляд сайта "Хартыі-97"

08.05.2012 Штраф і абвінавачанне ў хуліганстве - за прагляд сайта "Хартыі-97"

Кіраўніка інтэрнэт праекта "Электронны Віцебск" Дзяніса Кудрына затрымалі у памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале. Хлопец распавёў, як усё здарылася: "Жанчына, якая прымала ў мяне аплату за карыстанне інтэрнэтам і запісвала мае пашпартныя дадзеныя, проста падышла да мяне і сказала: "Зачыніце, калі ласка, сайт".

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

08.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя фотаальбом “За права на выбар: Партрэты асуджаных”, прысвечанага падзеям Плошчы 2010 года. Рэдактар выдання Алена Лапцёнак распавядае пра стварэнне гэтага ўнікальнага фотаальбома.

07.05.2012 Чарговую адмову ў акрэдытацыі атрымаў журналіст Рацыі

Чарговую адмову ў акрэдытацыі атрымаў гродзенскі журналіст Радыё Рацыя Віктар Парфёненка. Два месяцы таму ён накіраваў чацвёртую ўжо па ліку заяўку на акрэдытацыю ва ўпраўленне інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Былы ідыёлаг Гродзенскага аблвыканкама скажае гісторыю незалежных СМІ

06.05.2012 Былы ідыёлаг Гродзенскага аблвыканкама скажае гісторыю незалежных СМІ

Былы начальнік упраўлення ідыялогіі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Амелька разам са сваім сынам Сяргеем Амелькам у адным са зборнікаў апублікавалі артыкул “Перыядычны друк Гродзеншчыны ў перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці” .

03.05.2012 БАЖ: Нягледзячы на націск, незалежная журналістыка ў Беларусі захавалася

"Пра свабоду СМІ ў Беларусі пакуль можна гаварыць толькі тэарэтычна, з надзеяй на будучыню" — такое меркаванне выказаў БелаПАН намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.

Ператрус на менскім офісе Радыё Рацыя

02.05.2012 Ператрус на менскім офісе Радыё Рацыя

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі на мінскі офіс радыёстанцыі «Рацыя» прыкладна ў 20:30. Яны абыходзілі кватэры, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, дзе павінна адбывацца рэпетыцыя парада да 9 мая.

02.05.2012 Беларусь уключана ў дзясятку краін з самай жорсткай цэнзурай

Міжнародны камітэт абароны журналістаў уключыў Беларусь у дзясятку краін з "самай жорсткай цэнзурай". Штогадовая справаздача камітэта размешчана на сайце гэтай праваабарончай арганізацыі і прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 мая.

У актывіста з Бярозаўкі міліцыя шукала друкавальную тэхніку

30.04.2012 У актывіста з Бярозаўкі міліцыя шукала друкавальную тэхніку

На Гарадзеншчыне рэзкі прыход цяпла супаў па часе з “абвастрэннем” сілавых структураў у паляванні на друкаваныя выданні. 28 красавіка дахаты да грамадскага актывіста Сяргея Трафімчыка заявіліся міліцыянты з пастановай пракуратуры на агляд памяшкання. Яны шукалі друкавальную тэхніку.

У чаканні выбараў: крытыка апазіцыі ўсё часцей з’яўляецца ў рэгіянальных дзяржСМІ

30.04.2012 У чаканні выбараў: крытыка апазіцыі ўсё часцей з’яўляецца ў рэгіянальных дзяржСМІ

“Бярэзінская панарама” змясціла артыкул Варвары Краскінай “Ціск па патрабаванні”. Чытачы даведваюцца аб гуманнасці беларускіх законаў, згодна з якімі за спробу дзяржаўнага перавароту апазіцыянеры атрымалі ўсяго 4 гады.

У Бярозаўцы міліцыя канфіскавала газеты “Новы час”

30.04.2012 У Бярозаўцы міліцыя канфіскавала газеты “Новы час”

27 красавіка ў горадзе Бярозаўка міліцыянты затрымалі мясцовых актывістаў Партыі БНФ і Руху "За Свабоду" Сяргея Трафімчыка і Вітольда Ашурка. У іх забралі 800 асобнікаў газеты “Новы час”. Актывістаў завезлі ў мясцовы пастарунак і склалі акт пра канфіскацыю накладу газеты.

Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме

26.04.2012 Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме

Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка выступіў у выданні з рэфлексіяй на вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. У артыкуле «Пакаяўшыся «героі» ён называе вызваленне палітвязняў «важнай свецкай падзеяй», якая была «у прынцыпе, чаканая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства