Навіны на тэму: свабода слова

Шклоўская і круглянская раёнкі прайшліся па прыхільніках байкоту

28.05.2012 Шклоўская і круглянская раёнкі прайшліся па прыхільніках байкоту

На мінулым тыдні амаль сінхронна раённыя газеты Магілёўскай вобласці – шклоўская “Ударны фронт” і круглянская “Сельскае жыццё” – надрукавалі артыкул “Напалохаць байкотам”, у якім рэзка крытыкуюцца прыхільнікі байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў.

28.05.2012 Праваахоўнікі правяраюць Белсат?

Тэлеканал «Белсат» мае інфармацыю, паводле якой у дачыненні да яго міліцыя праводзіць праверку.

Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

25.05.2012 Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

Юлія Канаплёва, журналістка газеты «Віцебскі кур'ер», аўтамабіль якой 20 траўня затрымалі аршанскія міліцыянты, накіравала скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

24.05.2012 Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

Праваабаронца, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка накіраваў ліст начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Найдзенка, у якім патрабуе растлумачыць прычыны канфіскацыі друкаванай прадукцыі ў журналісткі «Віцебскага кур'ера» Юліі Канаплёвай.

Імёны стваральнікаў фільма "Метро" – дзяржаўная таямніца?

24.05.2012 Імёны стваральнікаў фільма "Метро" – дзяржаўная таямніца?

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адмовіўся назваць тых, хто працаваў над фільмам "Метро", паказаным да ўгодкаў трагедыі 11 красавіка. І параіў Любові Кавалёвай і Барысу Хамайду, якія лічаць фільм паклёпніцкім і мяркуюць звярнуцца ў суд, абскардзіць яго адказ, звярнуўшыся "у вышэйстаячы орган (Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)".

23.05.2012 Абодвух затрыманых у Мінску журналістаў адпусцілі, але "паабяцалі" працяг

Раніцай 23 мая незалежныя тэлежурналісты Алесь Любянчук і Любоў Лебедзева бралі інтэрв'ю ў прадстаўніка грамадскага аб'яднання «Платформа» Андрэя Бандарэнкі каля Палаца Чыгуначнікаў.

23.05.2012 Затрыманая здымачная група «Белсату»

У Менску каля ДК «Чыгуначнікаў» затрыманая здымачная група тэлеканалу «Белсат» Любоў Лебедзева і Алесь Любянчук.

22.05.2012 Суд стаў на бок Марыны Цыбліенкі

Суд Савецкага раёна горада Мінска абвясціў рашэнне па справе “Цыбліенка супраць Івашкевіча”.

Міліцыя працягвае паляванне за «Віцебскім кур'ерам»

21.05.2012 Міліцыя працягвае паляванне за «Віцебскім кур'ерам»

Варта было толькі ўвечары 20 мая журналістцы гэтага выдання Юліі Канаплёвай заехаць з боку Смаленска на тэрыторыю Аршанскага раёна, як супрацоўнікі ДАІ спынілі яе аўтамабіль і суправадзілі да Аршанскага РАУС без тлумачэння прычын.

Мытнікі прымушаюць людзей падпісвацца на “Томоженный вестник”

20.05.2012 Мытнікі прымушаюць людзей падпісвацца на “Томоженный вестник”

Беларускія мытнікі пагранічнага пункта “Бераставіца-Баброўнікі” “настойліва рэкамендуюць” падпісвацца на іх часопіс “Томоженный вестник”. Беларусы, якія вяртаюцца з Польшчы з таварам, і прастойваюць у чарзе па 8-10 гадзін, натыкаюцца яшчэ на адну перашкоду.

18.05.2012 У Мінску пачаў працу VIII чарговы з'езд ГА "БАЖ"

За два дні да з'езда большасць з яго дэлегатаў пачала атрымліваць «падарункі» на электронную пошту - у выглядзе ганебнай, паклёпніцкай рассылкі, якае мела на мэце ў чарговы раз дыскрэдытаваць Жанну Літвіну, кіраўніцтва БАЖ.

Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць у гомельскую пракуратуру

18.05.2012 Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць у гомельскую пракуратуру

Гомельскую незалежную журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць позвай у пракуратуру вобласці на 24 мая да пракурора аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства Алесі Рабцавай. Дадзены супрацоўнік пракуратуры – вядомы сярод незалежных журналістаў «спецыяліст па СМІ».

Асвятленне тэракту ў Нарвегіі: журналісцкі погляд (відэа)

16.05.2012 Асвятленне тэракту ў Нарвегіі: журналісцкі погляд (відэа)

Мортэн Странд (Morten Strand), журналіст газеты Dagbladet (Нарвегія), у эксклюзіўным інтэрв’ю Праваабарончаму цэнтру “Вясна” распавядае пра прынцыпы СМІ пры асвятленні тэракту ў Нарвегіі і судовага працэсу па справе Брэйвіка.

У Гомелі адмовілі ў арэндзе залі для паказу фільма пра сталінскія рэпрэсіі

16.05.2012 У Гомелі адмовілі ў арэндзе залі для паказу фільма пра сталінскія рэпрэсіі

Адміністрацыя гатэля «Турыст» раптоўна «перадумала» і адмовіла грамадскаму актывісту Кастусю Жукоўскаму ў арэндзе канферэнц-залі для правядзення прэзентацыі фільма «Лінія Сталіна – Гомельскі рэгіён».

Віцебская абласная газета выступіла супраць незалежных журналістаў

16.05.2012 Віцебская абласная газета выступіла супраць незалежных журналістаў

У артыкуле "Фабрика "сенсаций" или Почем нынче патриотизм" аўтар Алена Бегунова вінаваціць недзяржўныя СМІ ў прадажніцтве і здрадніцтве Радзіме "дзеля бруднай папулярнасці". Таксама журналістка не бянтэжыцца выкарыстоўваць самыя брыдкія выразы на адрас вязня Сяргея Каваленкі, пра якога пішуць калегі "з іншага лагеру".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства