Навіны на тэму: свабода слова
22.06.2012 Арыштаваны Андрэй Пачобут
Журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны сёння ў сваёй кватэры Гродна. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».
19.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– вялікая страта ў беларускім праваабарончым руху – з жыцця пайшоў першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, адзін з заснавальнікаў аб'яднання "Прававая ініцыятыва", Барыс Звозскаў. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў аўтар вядомага перфомансу "Мусарок" Іван Амельчанка.
18.06.2012 Аршанская міліцыя робіць адкрыцці ў трактоўцы законаў
Аршанскі РАУС: «Наяўнасць на друкаваным выданні «Наш дом»... лагатыпа, пад якім ажыццяўляецца выданне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ..., дазваляе аднесці дадзенае друкаванае выданне да перыядычных».
18.06.2012 “Вольны горад” надасць больш увагі тэматыцы правоў чалавека
З траўня месяца ў крычаўскай незалежнай газеце “Вольны горад” з’явілася тэматычная рубрыка “Сфера правоў чалавека”, у якой на рэгулярнай аснове друкуюцца матэрыялы аб дзейнасці праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый, незаконных дзеяннях прадстаўнікоў улады і сілавых структур, змаганні людзей за адстойванне сваіх правоў.
12.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: суды над гарадзенцамі, якія змагаюцца за польскамоўнае навучанне ў сярэдняй школе №36. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": праваабаронца Алег Волчак - пра масіраваны ўціск з боку сілавых структураў. “Праваабарончы каляндар”: 12 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай.
10.06.2012 Распаўсюдніка "Витебского курьера" затрымліваў міліцыянт у шортах (відэа)
6 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску разглядалася справа Сяргея Кандакова. Суддзя Іна Грабоўская прызнала распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях («незаконны распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі») і прысудзіла яму штраф у памеры 20 базавых велічынь.
07.06.2012 Бандарэнка судзіцца з тэлерадыёкампаніяй
7 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну Менску адбылося папярэдняе пасяджэньне па грамадзянскім пазове праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Наступнае паседжаньне пройдзе 21 чэрвеня.
07.06.2012 Да Праляскоўскага звярнуліся з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе
Заяўнікі просяць прыняць меры па выкараненню дыскрымінацыйных выказванняў у друку ў адносінах да цыганоў. Гамяльчукі прапануюць правесці з журналістамі гутарку аб недапушчальнасці ксенафобскіх выпадаў, патлумачыць, чаму непажадана паведамляць чытацкай аўдыторыі нацыянальнасць злачынцаў.
06.06.2012 Ідэолаг параіла журналістам не пісаць дыскрымінацыйных матэрыялаў пра цыганоў
«Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкаму дадзены рэкамендацыі рэдакцыям рэгіянальных друкаваных СМІ вобласці аб недапушчальнасці выхаду матэрыялаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах да цыганскага этнасу. Дзякуем Вам за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю».
05.06.2012 У Жодзіна так і не апублікавалі афіцыйныя дадзеныя пра стан ракі (відэа)
У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна адбылася лакальная экалагічная катастрофа: з-за аварыі на Жодзінскай ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла. Аднак да гэтага часу праз мясцовыя СМІ адпаведныя інстанцыі так і не знайшлі час апублікаваць вынікі даследаванняў вады.
05.06.2012 Міліцыя вярнула тэхніку “Радыё Рацыя”
Пра вынікі так званай праверкі, якая доўжылася больш за месяц, праваахоўнікі не паведамілі нічога.
04.06.2012 З фотакамерай у Салігорскі суд не пускаюць
Напрыканцы мінулага тыдня пры падачы скаргі ў суд Салігорскага раёна мясцовы маладафронтавец Андрэй Тычына сутыкнуўся з праблемай - паставы міліцыянт не прапусціў маладзёна ў будынак з-за наяўнасці ў таго фотакамеры.
30.05.2012 Барыс Хамайда - як заўсёды на сваім звычайным месцы (відэа)
Вядомага рэгіянальнага апазіцыянера Барыса Хамайду, які амаль штодня стаіць у цэнтры гораду ля так званага Сіняго дому і распаўсюджвае пад нацыянальным сцягам (ці парасонам) беларускія незалежныя выданні, можна смела назваць жывой легендай Віцебску. Ні бясконцыя затрыманні, ні суды, ні арышты, ні штрафы не далі мясцовым уладам жаданага выніку - спыніць ягоную дзейнасць.
29.05.2012 Гомельская пракуратура папярэдзіла незалежную журналістку «аб недапушчальнасці парушэння закона»
29 мая пракуратура Гомельскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне незалежнай журналістцы Ларысе Шчыраковай за супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат». Дзяўчыну выклікалі ў пракуратуру позвай да супрацоўніка нагляднага ведамства Алесі Рабцавай.
29.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– практыка паўторных затрыманняў актывістаў “Маладога фронту” і фальсіфікацыя адміністратыўных спраў супраць іх. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца Андрэй Палуда.










