Навіны на тэму: свабода слова
17.07.2012 На сацыяльна-палітычную сетку interpolit.net накатываюцца новыя дос-атакі
Доступ да сацыяльна-палітычнай сеткі interpolit.net ўжо адноўлены. Як паведаміў заснавальнік сеткі Ігар Коктыш, ужо чарговы раз была праведзена дос-атака, гэтым разам была яна вельмі моцнай.
16.07.2012 Бабруйскія забастоўшчыкі збіраюцца судзіцца са СМІ
Гісторыя з “італьянскай забастоўкай” на бабруйскім прадпрыемстве дасюль не скончылася. На сайце завода трактарных дэталяў і агрэгатаў з’явіўся атрыкул пад назвай “Об информационной ситуации сложившейся вокруг РУП БЗТДиА”. У ім гаворыцца, што адна з брыгад завода збіраецца судзіцца з “асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі” з-за няправільна пададзенай інфармацыі.
13.07.2012 КДБ шукае мядзьведзікаў у кватэры журналіста
Супрацоўнікі КДБ праводзяць вобшук у Антона Сурапіна — рэдактара сайту bnp.by.
11.07.2012 Паведамленне для журналістаў
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю па выніках фармавання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 11 ліпеня ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – а 10-й гадзіне.
10.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён дзеліцца сваімі меркаваннямі наконт удзелу інвалідаў у выбарчым працэсе.
07.07.2012 Журналіст Павел Свярдлоў выйшаў з турмы на Акрэсціна
7 лiпеня з турмы на Акрэсціна ў Мінску выйшаў журналіст «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў. Акрэдытаваны пры МЗС карэспандэнт правёў за кратамі 15 сутак за рэпартаж у мінскім метро.
06.07.2012 На сябраў БАЖ склалі адміністрацыйныя пратаколы
Праз 10 дзён пасля затрымання пад час здымак пахавання пілота ў Лідзе журналістаў Андрэя Фралова і Міколу Дзятчэню абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі.
02.07.2012 У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары
У Мазыры сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка, якому райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета ў межах кампаніі “За сумленныя выбары бяз Лукашэнкі”, а раённы суд падтрымаў гэтае рашэнне мясцовых ўладаў, накіраваў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд.
27.06.2012 З рэдактарамі “Гомельскай праўды” і “Светлага жыцця” правялі гутаркі пра дыскрымінацыю і ксенафобію
Праваабаронца Марыя Багдановіч атрымала адказ з Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (19.06.2012 №01-13/Кол-109) на зварот сябраў Беларускага Хельсінкскага камітэту, пад якім яны сабралі подпісы 40 чалавек.
27.06.2012 Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Пачобута і Свярдлова
Таксама міжнародная арганізацыя патрабуе расследаваць пагрозы на адрас журналісткі Ірыны Халіп.
27.06.2012 Тэрміновая заява Amnesty International: Журналіст пад пагрозай зняволення за крытыку Прэзідэнта
“Журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца пад пагрозай турэмнага зняволення на тэрмін да пяці гадоў за крытыку Прэзідэнта Беларусі. Ён з’яўляецца вязнем сумлення, і арыштаваны ў сувязі з ажыццяўленнем свайго права на свабоду выказвання меркаванняў”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
26.06.2012 Гарадзенскае ТБ выпусціла ананімную ідэалагічную агітку
Георгі Еўчар, начальнік прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму, робячы свой каментар, фактычна запалохвае інтэрнэт-карыстальнікаў. Ён падкрэслівае адказнасць за зневажальныя каментары, якія “позорят государственный строй и символику”.
26.06.2012 Звыклае ганьбаванне апазіцыі напярэдадні выбараў
Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка не ўтрымаўся, каб звыкла не прайсціся напярэдадні выбараў чорнай фарбай па апазіцыі і праваабаронцах. Пішучы пра прызначэнне даты выбараў, ён адзначае, што «гэта важнейшая палітычная падзея застала нашу паважаную апазіцыю знянацку».
22.06.2012 У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае пераслед Андрэя Пачобута як расправу над журналістам за ягоную прафесійную дзейнасць, а таксама дэманстратыўную пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці напярэдадні правядзення парламенцкіх выбараў.
22.06.2012 Польскі МЗС пра арышт Пачобута: «Чарговы доказ кепскай сытуацыі з правамі чалавека»
Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасьць у сувязі з арыштам журналіста і кіраўніка Рады «Саюза палякаў на Беларусі» Андрэя Пачобута.










