Навіны на тэму: свабода слова

28.08.2012 Справу Андрэя Пачобута працягнулі

Гарадзенскі журналіст перакананы, што органы вернуцца да яго адразу пасля парламенцкіх выбараў.

На “Беларусь-2” узгадалі пра байкот – толькі ў негатыўным кантэксце

28.08.2012 На “Беларусь-2” узгадалі пра байкот – толькі ў негатыўным кантэксце

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала 27 жніўня ўпершыню выступілі кандыдаты ў дэпутаты па горадзе Мінску. Слова прадаставілі прэтэндэнтам Аўтазаводскай і Васняцоўскай выбарчых акругаў. Выявілася, прамаўляць пра байкот усё ж можа - прынамсі ў негатыўным ключы, як тое пацвярджае выступ генерала Фралова.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

28.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": доўгатэрміновая назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100 г. Менска Валянціна Свяцкая распавядае аб тым, як яна патрапіла пад прыцэл уладных структураў.

27.08.2012 “Я не даю інтэрв’ю недзяржаўным газетам...”

Карэспандэнту незалежнай газеты «Intex-press» не ўдалося атрымаць інфармацыі пра тэмпы і тэрміны будоўлі ў Баранавічах новага мікрараёна.

Тэлевыступ кандыдата Няпомняшчых пад пытаннем

27.08.2012 Тэлевыступ кандыдата Няпомняшчых пад пытаннем

27 жніўня на Гомельскім тэлебачанні адбываўся запіс выступу кандыдатаў у дэпутаты. Уладзімір Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе, прыйшоў для запісу на тэлебачанне ў футболцы «За Беларусь без Лукашэнкі».

27.08.2012 Ларысу Шчыракову адпусьцілі зь міліцыі

Петрыкаўкая міліцыя 25 жніўня правярала, што здымала журналістка Ларыса Шчыракова на этнакультурным фэсце «Покліч Палесься».

24.08.2012 Крымінальны пераслед журналістаў за паклёп на ўладу і яе знявагу – хто сядзеў, хто плаціў

Коратка ўзгадаем выпадкі крымінальнага пераследу журналістаў, зафіксаваныя службай маніторынгу БАЖ цягам апошніх дзесяці год.

Тэлевыступ кандыдата можа быць забаронены за дэманстрацыю партрэта Статкевіча

24.08.2012 Тэлевыступ кандыдата можа быць забаронены за дэманстрацыю партрэта Статкевіча

Віцебскага сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава папярэдзілі, што ягоны тэлевыступ можа быць зняты з эфіру. Бо ён, па словах дырэктара тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Анатоля Камовіча, "дэманстраваў партрэт "крымінальніка", што з'яўляеца недапушчальным пры цяперашнім рэжыме".

23.08.2012 Новая крымінальная справа супраць журналіста

Аршанскі гарадскі аддзел Следчага камітэта РБ завёў крымінальную справу ў дачыненні да журналіста Мікалая Петрушэнкі за “знявагу прадстаўніка ўлады” (арт. арт. 369 КК РБ).

Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Алене Сцяпанавай

21.08.2012 Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Алене Сцяпанавай

20 жніўня Алену Сцяпанаву выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэнні адносна працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Вынікам гаворкі з пракурорам аддзела па нагладу за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.М. Зайцавым стала афіцыйнае папярэджанне.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

21.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": гутарка з Аленай Красоўскай-Каспяровіч, намесніцай дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа”, пра магчымыя прычыны пераследу кіраўніцтва гэтай праваабарончай арганізацыі з боку сілавых структур.

У Гомелі затрыманы распаўсюднік газеты "Новы Час"

20.08.2012 У Гомелі затрыманы распаўсюднік газеты "Новы Час"

Прыкладна ў 9 раніцы ў Гомелі на прывакзальнай плошчы затрыманы грамадскі распаўсюднік газеты "Новы Час" Аляксандр Процка. Яго даставілі ў аддзяленне міліцыі па Чыгуначным раёне і абвінавачваюць у парушэнні Правілаў гандлю.

18.08.2012 Светлагорск: журналістку ўсадзілі на асфальт (+відэа)

17 жніўня ў Сьветлагорску мясцовая міліцыя забараніла незалежнай журналістцы, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысе Шчыраковай здымаць на відэакамэру меркаваньні жыхароў гораду наконт грамадзкіх слуханьняў плянаванага будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы.

17.08.2012 Святлана Гарда дамаглася кампенсацыі пашкоджанай тэхнікі

У судзе Лунінецкага раёна адбыўся разгляд адміністратыўнай справы па факту пашкоджання маёмасці (фотакамеры) сябра ГА “БАЖ” Святланы Гарда ў адносінах да грамадзяніна г.Пінска Альберта Сіманава, які быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 10.9 КаАП.

Барысаў: камунальнікі трэціруюць незалежную газету (відэа)

17.08.2012 Барысаў: камунальнікі трэціруюць незалежную газету (відэа)

Спачатку працоўнікі ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё» па распараджэнні з выканкама знялі шыльду «Барысаўскіх навінаў» над уваходам у пад'езд жылога дома, дзе размешчана рэдакцыя выдання, а затым паспрабавалі дэмантаваць жалезны каркас, на які мацавалася шыльда. Пры гэтым ніякіх пісьмовых прадпісанняў на дэмантаж у працоўных не было. Галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас быў вымушаны выклікаць міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства