Навіны на тэму: свабода слова
11.09.2012 Бяроза: “Маяк” адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ад АГП
Галоўны рэдактар Бярозаўскай раённай газеты “Маяк” Аляксандр Іваноў канчаткова адмовіўся друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Аляксандра Кабанава. Кандыдат будзе абскарджваць рашэнне рэдактара ў судзе.
11.09.2012 Магілёўскія друкарні адмаўляюцца друкаваць агітулёткі Уладзіміра Шанцава
Праз іх лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі АГП заклікае да байкоту. Каб не траціць сродкі, выдаткаваныя яму дзяржавай на перадвыбарчую кампанію, ён стварыў свой уласны фонд, што дазволена выбарчым заканадаўствам.
11.09.2012 "Аршанская газета" убачыла крымінал у словах "гэтая ўлада несправядлівая"
У рэдакцыі "Аршанскай газеты" адмовіліся прымаць тэкст перадвыбарчай праграмы ў кандыдата ў дэпутаты па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе № 27 Мікалая Дзямідава - з-за фразы "Гэтая ўлада несправядлівая. Яе трэба мяняць", якая змяшчаецца ў тэксце праграмы.
10.09.2012 Слуцкая раёнка раіць замяніць майкі «Свабода Бяляцкаму» на «Беларускае - самае маё»
Прадстаўнікам «пятай калоны», палюбіўшым Эрыксана за сваё «веданне мовы» і любоў да ўсяго беларускага, аўтар раіць паслаць дыпламату жлобінскіх плюшавых мішак і льняныя майкі з надпісам «Беларускае - самае маё», а не футболкі з прынтам «Свабода Бяляцкаму».
07.09.2012 Распаўсюдніка недзяржаўнай газеты «Новы час» Аляксандра Процку аштрафавалі
6 верасня адбылося паседжанне адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля, на якім разглядаўся пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні Аляксандра Процкі. Сябра Руху «За свабоду» заключыў афіцыйную дамову з рэдакцыяй газеты «Новы час» на распаўсюд выдання.
06.09.2012 Апаненты Леаніда Аўтухова адмовіліся размаўляць пра выбары і палітвязняў
Вылучэнец ад Партыі БНФ, кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе №26, Леанід Аўтухоў падаў у выбарчую камісію прапановы, якія тэмы варта абмеркаваць падчас дэбатаў. Аднак прапанову актывіста не прынялі.
03.09.2012 ААН разгледзіць скаргу на забарону пікетаў за свабоду Алеся Бяляцкага
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка 1 верасня атрымалі з Камітэту ААН па правах чалавека паведамленне аб тым, што іх скаргі на забарону ў абласным цэнтры пікетаў, прымеркаваных да арышту Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), прынятыя Камітэтам да разгляду.
01.09.2012 У Брэсце суд падтрымаў забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.
01.09.2012 Гомель: на тэлебачанні не хацелі прымаць скаргу кандыдата Няпомняшчых
Паколькі прычыну забароны тэлевыступу кандыдату ніхто не патлумачыў, ён вырашыў высветліць гэта ў кіраўніцтва мясцовага ТБ. Як аказалася на практыцы, гэта не так проста.
31.08.2012 Пасля цэнзуры у раённай газеце выступ кандыдата значна зменшыўся
Перадвыбарчы артыкул кандыдата ад АГП Аляксандра Кабанава “Лукашэнка і яго сістэма – гэта тупік. Выхад з тупіка – сумленныя выбары” пасля здачы ў Бярозаўскую раённую газету “Маяк” падвергся значным зменам.
31.08.2012 Мазырская пракуратура не падтрымала намаганні па абароне свабодаў грамадзян
Праваабаронца Уладзімір Целяпун адрымаў адказ з пракуратуры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці на сваю заяву па вызначэнні законнасці рашэння Мазырскага райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах”.
31.08.2012 Наступ на сацыяльныя сеткі: допыты, ператрусы, арышты (дапаўняецца)
Затрыманага 30 жніўня ў Менску Паўла Еўціхіева адвезлі ў суд Кастрычніцкага раёна і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Прысуд – 5 сутак арышту.
30.08.2012 Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня
Прэс-служба АГП паведамляе, што ўсе 35 зарэгістраваных ад партыі кандыдатаў выказалі жаданне паўдзельнічаць у дэбатах. Аднак з боку праўладных кандыдатаў актыўнасці не назіраецца. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць гэта тым, што прэтэндэнты пакуль не гатовыя да новай формы камунікацыі з выбаршчыкамі.
30.08.2012 Скаргу журналіста ў МЗС не задаволілі
Чатыры разы сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, які працаваў на нашым Беларускім Радыё Рацыя, Віктар Парфёненка звяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання акрэдытацыі.
28.08.2012 Бабруйск: замест выступа Мацвея Хатары - ролік з гарадскімі краявідамі
Падчас трансляцыі выступаў бабруйскіх кандыдатаў на канале "Беларусь-2" замест выступа Мацвея Хатары быў прадэманстраваны ролік з бабруйскімі краявідамі. Малады спікер ад АГП заклікаў у сваім выступе да байкота.










