Навіны на тэму: свабода слова
23.09.2012 Фотакарэспандэнта «КП» затрымалі на 3 гадзіны за тое, што адмовіўся выдаліць зробленыя на выбарчым участку фота
Інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся на ўчастку №704 (Партызанская выбарчая акруга, г. Мінск), прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтравыбаркама 23 верасня ад журналісткі гэтага выдання Ірыны Козлік, паведамляе прэсавая служба БАЖ.
23.09.2012 Адключаны сайт руху «За свабоду» і сайт кантролю яўкі
У 12.20 былі адключаны сайт руху «За Свабоду» і сайт кантролю яўкі на байкотнай Фрунзенскай акрузе Мінска.
21.09.2012 Андрэя Дынько выключылі са сьпісу невыязных
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.
21.09.2012 Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»
Журналіст збіраўся выехаць з краіны пасля падрыхтоўкі тут рэпартажу. Паводле папярэдніх звестак, у яго забралі апаратуру і носьбіты інфармацыі.
21.09.2012 Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»
Амас Робертс – прадстаўнік аўстралійскага тэлеканала SBS, які меў афіцыйнцю акрэдытацыю пры беларускім МЗС і працаваў тут на працягу тыдня. Журналіст збіраўся выехаць з краіны.
20.09.2012 Брэст: участковая камісія скардзіцца на фотажурналістку
Сябры участковай выбарчай камісіі №44 перадалі ў Брэсцкую-Заходнюю акругу №1 заяву, у якой распавядаецца пра “некарэктнасць паводзінаў” з боку фотакарэспандэнта газеты “Брестский курьер” Міланы Харытонавай.
19.09.2012 Журналістаў «Белсата» затрымалі і забралі ў іх камеру
Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук: «Гэта незалежныя тэлежурналісты, аператар Вячаслаў Пяшко і журналіст Валянцін Міхальцоў.
18.09.2012 Гарадзенскі шмон 14 верасня: Як гэта было
Валер Булгакаў: Цяпер мне здаецца, што лёгіка затрыманьня была іншая: тых, хто за гэтым стаіць, цікавіла, колькі чаго разышлося і што менавіта.
18.09.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнік групы маніторынгу СМІ падчас выбараў у Беларусі Алесь Анціпенка. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень міру, які штогод адзначаецца 21 верасня пад эгідай ААН.
17.09.2012 Віцебская дзяржаўная газета раскрытыкавала дэбаты і кандыдатаў
Журналіст Сяргей Кочатаў у абласной газеце "Народнае слова" заявіў, што тэле- і радыёдэбаты "не сталі нечаканымі, відовішчнымі і змястоўнымі". Кадыдаты-удзельнікі і шэраговыя тэлегледачы маюць супрацьлеглыя меркаванні.
14.09.2012 Радзіна: Шмат якія незалежныя медыі ў Беларусі маюць куратараў з КДБ
Гэта адна з прычынаў для сайту “Хартыі-97” працаваць за межамі Беларусі, распавяла яго рэдактарка ў “Гарачым каментары”.
13.09.2012 Бялынічы: альтэрнатыўных кандыдатаў на дыскусію пра выбары раённая газета не запрасіла
На пасяджэнне дыскусійнага клуба ў рэдакцыю газеты “Зара над Друццю” запрасілі толькі людзей, лаяльных да дзеючай улады. Між тым, на тэрыторыі раёна пражывае шэраг давераных асобаў альтэрнатыўных кандыдатаў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 ды і сам кандыдат у дэпутаты Рыгор Кастусёў.
13.09.2012 Светлагорск: кандыдату ад “Справядлівага свету” перашкаджалі выступаць перад выбаршчыкамі
Як толькі Сяргей Дайнека, кандыдат ад партыі “Справядлівы свет”, загаварыў пра надзённыя праблемы, давераная асоба кандыдата Галіны Філіповіч, старшыні Светлагорскага райсавета, пачаў перапыняць апанента: маўляў, калі дэпутатамі будуць абраны сябры “Справядлівага свету”, то “нам давядзецца ісці пакланяцца Польшчы, Германіі і Францыі”.
12.09.2012 Рэчыца: кандыдату не надрукуюць увесь наклад улётак, бо “зламаецца прынтар”
Дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Тытул” ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці адмовілася друкаваць 10 тысяч агітацыйных улётак мясцоваму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антону Няфёдаву. Сказалі, што надрукуюць толькі 5 тысяч. Улёткі праўладнага кандыдата Адама Вашкова распаўсюджваюцца з пачатку агітацыйнага перыяду. Відавочна, прынтары пры друкаванні яго прадукцыі не ламаліся.
12.09.2012 Салігорск: раённая газета дагэтуль не надрукавала праграму кандыдата
Салігорскі кандыдат ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскй партыі Віктар Малочка накіраваў сваю перадвыбарчую праграму ў раённую газету “Шахцёр” яшчэ ў канцы жніўня, але дагэтуль на старонках газеты яго зварот да выбарцаў не надрукаваны. Праграмы іншых кандыдатаў Салігоршчыны таксама не апублікаваны.










