Навіны на тэму: свабода слова
12.11.2012 Ірына Халіп уганараваная прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтру
Нямецкі ПЭН-цэнтр уганараваў Ірыну Халіп прэміяй Германа Кестэна «за яе барацьбу за прасоўванне дэмакратыі і свабоды слова».
11.11.2012 У бярозаўскім “Маяку” – хваля прапагандысцкіх артыкулаў
Рэдактар Бярозаўскай раёнкі “Маяк” Аляксандр Іваноў, ці то з уласнай ініцыятывы, ці то па замове, серыяй артыкулаў абрынуўся на Мігальскага, амерыканскія выбары і “пятую калону”.
08.11.2012 БАЖ просіць разблакаваць рахунак «Arche»
Упраўленьне ДФР па Менскай вобласьці і Менску прыпыніла апэрацыі па рахунках «Arche» ў межах праверкі дзейнасьці рэдакцыі.
08.11.2012 Гародня: акцыя ў падтрымку незалежнай журналістыкі
У Гародні прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта правялі сімвалічную акцыю ў падтрымку свабоднай журналістыкі, далучыўшыся такім чынам да глабальнай акцыі "Станем за журналістыку!"
06.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітвязня Зміцера Дашкевіча. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кыргызскі эксперт Эркін Асаналіеў - пра ўзаемаадносіны народа, дяржавы і праваабаронцаў падчас мітынгаў пратэсту, калі кыргізы патрабавалі звяржэння прэзідэнта Бакіева.
06.11.2012 “Станем за журналістыку!” ў Бабруйску (фота)
Сустрэча ў межах акцыі “Станем за журналістыку!” прайшла ў Бабруйску 6 лістапада, на офісе АГП. Яе арганізатарам стала мясцовая суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў. Падтрымаць незалежных журналістаў прыйшло каля 30 чалавек.
06.11.2012 Ларыса Насановіч пра сітуацыю з прэсай у Салігорскім рэгіёне
З нагоды сусветнай акцыі «Станем за журналістыку!» сваім бачаннем сітуацыі вакол працы прадстаўнікоў гэтай прафесіі ў Салігорскім рэгіёне дзеліцца мясцовая журналістка Ларыса Насановіч.
05.11.2012 Жыхарам Віцебску распавялі пра праблемы незалежных СМІ (фота)
Віцебскія сябры ГА "БАЖ", далучыўшыся да акцыі "Станем за журналістыку!", сёння стаялі разам з распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам, размаўлялі з мінакамі, раздаючы ўлёткі пра сенняшнюю падзею.
05.11.2012 Гомельскія сябры БАЖ звярнуліся ў Дзяржкантроль у падтрымку “Arche-Пачатак”
Так БАЖаўцы вырашылі падтрымаць свайго калегу Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і часопіс “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.
05.11.2012 Брэст: праваабарончыя фільмы выклікалі ажыўленыя дыскусіі
Брэсцкія праваабаронцы арганізавалі прагляд дакументальных фільмаў пра палітвязняў - “Алесь Бяляцкі: мы ратуем гонар Беларусі” і “Храбрае сэрца Ірыны Халіп”, а таксама новага фільму пра смяротнае пакаранне “Убыл по приговору”.
05.11.2012 Праваабаронцы падтрымалі акцыю «Станем за журналістыку!»
5 лістапада ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Станем за журналістыку!» Яна ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ).
05.11.2012 Акцыя «Станем за журналістыку!» у Брэсце (фота)
Па ініцыятыве сябраў мясцовай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) у Брэсце зладжаны “круглы стол”, які меў на мэце прыцягнуць увагу да праблемаў, з якімі сутыкаюцца недзяржаўныя выданні і асобныя журналісты.
04.11.2012 Вердыкт дзяржаўнай прапаганды: беларусы да дэмакратыі не гатовы
З разважаннямі наконт дэмакратыі выступіў у гомельскай газеце «Савецкі раён» штатны карэспандэнт Аляксандр Яўсеенка. Стымулам напісаць чарговы артыкул для яго стала інтэрв'ю прэзідэнта англійскім журналістам.
02.11.2012 Праявіце салідарнасць з “ARCHE”!
Часопіс “ARCHE”, адзіны ў краіне “тоўсты” штомесячны недзяржаўны часопіс на беларускай мове, які рэгулярна і бесперапынна выходзіць з 1998 г., апынуўся пад пагрозай.
31.10.2012 У падпісны каталог «Белпошты» ізноў не ўключылі шэраг незалежных выданняў.
На сайце «Белпошты» можна азнаёміцца з падпісным каталогам на 1-е паўгоддзе 2013. У ім па-ранейшаму няма шэрагу незалежных выданняў — ні найбуйнешых рэгіянальных выданняў «Intex-press» і «Борисовские новости», ні газеты «Новы час».










