Навіны на тэму: свабода слова

Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)

30.11.2012 Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)

Каля цэнтральнага рынку ў Пінску мясцовыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) правялі 29 лістапада акцыю ў падтрымку свабоды слова і свабоду сходаў у краіне. Пра сутнасць акцыі нагадалі цацкі мядзведзікаў, да якіх былі далучаныя адпаведныя шыльды.

29.11.2012 «Мы змагаемся з цэнзурай»: «Рэпарцёры без межаў» запусцілі новы сайт

Рэсурс “WeFightCensorship” (WeFC) будзе публікаваць матэрыялы, якія былі адцэнзураваныя, забароненыя альбо абярнуліся непрыемнасцямі для іх аўтараў. На ім ужо ёсць матэрыял з Беларусі.

Следчы камітэт вярнуў кампутар Ігару Казмерчаку

29.11.2012 Следчы камітэт вярнуў кампутар Ігару Казмерчаку

Аддзел следчага камітэта па горадзе Орша вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку кампутар і флэшкі, якія былі канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 17 ліпеня. Рэдакцыю сайта падазравалі ў распаўсюдзе парнаграфіі. З вынікамі экспертызы канфіскаванай тэхнікі Казмерчака не азнаёмілі.

29.11.2012 Праблемы з распаўсюдам друкаваных СМІ (табліца)

Сітуацыя з распаўсюдам праз прадпрыемствы «Саюздруку» і «Белпошты» ў недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў, выкінутых у 2005-2006 г.г. з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, істотна за апошні год не змянілася.

Баранавіцкай недзяржаўнай газеце Intex-press адмовілі ў інфармацыі пра прызыўную кампанію

27.11.2012 Баранавіцкай недзяржаўнай газеце Intex-press адмовілі ў інфармацыі пра прызыўную кампанію

Карэспандэнт Intex-press Канстанцін Літвін на мінулым тыдні звярнуўся па тэлефоне за звесткамі пра ход прызыўной кампаніі да начальніка аддзела прызыву Баранавіцкага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята падпалкоўніка Аляксандра Барчанкова.

 Канфіскаваныя альбомы “Belarus Press Photo 2011” будуць знішчаныя

27.11.2012 Канфіскаваныя альбомы “Belarus Press Photo 2011” будуць знішчаныя

41 асобнік альбома “Belarus Press Photo 2011” будзе знішчаны паводле рашэння Ашмянскай мытні за неадпаведнасць дзяржаўнаму стандарту Беларусі “Выданні. Выходныя дадзеныя”.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

27.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” - канфіскацыя офіса і маёмасці праваабарончага цэнтру "Вясна". Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – сустаршыня ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі.

Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем

26.11.2012 Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем

На першай паласе газеты “Івацэвіцкі веснік” выйшаў хвалебны артыкул пад назвай “Новы цэх ААТ “Івацэвічдрэў”, апублікаваны напярэдадні прыезду ў Івацэвічы Аляксандра Лукашэнкі. Гендырэктара менавіта гэтага прадпрыемства Лукашэнка пасля зняў з пасады за безгаспадарлівасць.

У Магілёве абмеркавалі, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях

26.11.2012 У Магілёве абмеркавалі, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях

23 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” адбылася прэзентацыя дапаможніка па бяспецы для беларускіх журналістаў “У зоне рызыкі” і дакументальнага фільма ўкраінскага кінарэжысёра Ігара Чайкі “Бяспека журналістаў. Украінскі практыкум”.

22.11.2012 Андрэй Пачобут і Алесь Бяляцкі – кандыдаты ад БАЖ на ўзнагароду “За свабоду выказвання-2013”

Штогод міжнароднае аб’яднанне “Index on Censorship” (“Індэкс цэнзуры”) адзначае шэраг асоб і арганізацый з усяго свету, якія паказалі надзвычайную смеласць і крэатыўнасць у справе абароны свабоды слова.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

20.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – прэзідэнт Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Таццяна Рэвяка - распавядзе пра змест першай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харашці, якая праходзіла на мінулым тыдні ў Вільні.

16.11.2012 Arche не будзе ў падпісным каталогу "Белпошты"

Рэдакцыя часопіса Arche прыняла рашэнне не ўключаць выданне ў падпісны каталог "Белпошты" на першае паўгоддзе 2013 года.

Беларусь апынулася ў «Еўрапейскім спісе асаблівай увагі» Міжнароднага інстытуту прэсы

14.11.2012 Беларусь апынулася ў «Еўрапейскім спісе асаблівай увагі» Міжнароднага інстытуту прэсы

Разам з нашай краінай у яго ўваходзяць Турцыя, Венгрыя і Украіна. Усе яны “паказваюць трывожныя прыклады адступлення ад свабоды СМІ ў Еўропе”.

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

13.11.2012 Альбомы «Прэс-фота Беларусі» затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

42 асобнікі за 2011 год вынялі для экспертызы на мытным пункце «Каменны лог».

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

13.11.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: навіны ад палітвязняў Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якіх на мінулым тыдні наведалі адвакаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства