Навіны на тэму: свабода слова

Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны відэарэпартажам года ў Польшчы

12.12.2012 Фільм пра Любоў Кавалёву прызнаны відэарэпартажам года ў Польшчы

Такі вынік самага прэстыжнага журналісцкага конкурсу ў Польшчы «Grand Press».

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

11.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: 64 гады таму ААН была абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, аднак праблемы з выкананнем палажэнняў фундаментальнага міжнароднага дакумента з боку кіраўніцтва нашай краіны існуюць і сёння. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - гісторык Вацлаў Арэшка, які з’яўляецца каардынатарам грамадскага вэб-архіва дакументаў найноўшай гісторыі “Вытокі”.

У Брэсце прэзентавалі кнігу, прысвечаную бяспецы журналісцкай працы (фота)

07.12.2012 У Брэсце прэзентавалі кнігу, прысвечаную бяспецы журналісцкай працы (фота)

У кнізе разгледжаны практычныя і юрыдычныя аспекты журналісцкай бяспекі, прыведзены парады спецыялістаў у галіне права і псіхалогіі, а таксама высновы саміх журналістаў, якія тычацца выпадкаў, калі ўзнікаюць небяспечныя сітуацыі.

Еўракамісар Фюле: Вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца для ЕС прынцыповым пытаннем (дапоўнена)

05.12.2012 Еўракамісар Фюле: Вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца для ЕС прынцыповым пытаннем (дапоўнена)

Вызваленне палітвязняў з’яўляецца перадумовай пачатку дыялогу Еўрапейскага Саюзу з афіцыйным Мінскам. Пра гэта еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ў чарговы раз заявіў падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, якая праходзіла 5 снежня ў Бруселі.

Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх калегаў

05.12.2012 Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх калегаў

Маскоўская паліцыя раніцай затрымала пяцёра ўдзельнікаў пікета ля амбасады Беларусі на Марасейцы. Пікет быў арганізаваны фатографам Вікторыяй Іўлевай ў знак пратэсту супраць спалення рэспубліканскай мытняй 41 альбома-зборніка "Прэс-фота Беларусі".

04.12.2012 Маскоўскім фатографам не дазволілі пікет у падтрымку беларускіх калег

Яны збіраліся зладзіць акцыю каля беларускай амбасады ў Маскве. Маскоўскія ўлады палічылі пікет умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

04.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": гутарка з каардынатарам Офіса для людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім пра адну з самых балючых праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі – беспрацоўе.

Лунінец: дзяржаўная раёнка ганьбіць незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Граніт”

03.12.2012 Лунінец: дзяржаўная раёнка ганьбіць незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Граніт”

Выданне “Лунінецкія навіны”, заснавальнікам якога з’яўляецца мясцовы райвыканкам, надрукавала артыкул пад назовам “Пачым опіум для народа?”, у якім у зняважлівай манеры адлюстравана дзейнасць суполкі Беларускага нелаежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.

Ад "Вольнага Глыбокага" патрабуюць абвяржэння за сюжэт НТВ

03.12.2012 Ад "Вольнага Глыбокага" патрабуюць абвяржэння за сюжэт НТВ

Рэдактар незалежнай газеты Уладзімір Скрабатун атрымаў ліст ад дырэктаркі Глыбоцкага прафесійнага ліцэю. Спадарыня Шынкевіч патрабуе, каб газета апублікавала абвяржэнне артыкула пра тое, што "глыбоцкіх школьнікаў прымушалі падымаць лён з-пад снегу".

Журналіста Сяргея Серабро затрымалі  за фатаграфаванне ўкладкі асфальту

03.12.2012 Журналіста Сяргея Серабро затрымалі за фатаграфаванне ўкладкі асфальту

Рэдактара сайту "Народныя Навіны Віцебску" зацікавіла надзвычайная актыўнасць ў наваколлях дрэваапрацоўчага камбінату, які месціцца на самай ускраіне горада. Аказалася, на прадпрыемстве рыхтуюцца да візіту Аляксандра Лукашэнкі, які чакаецца на гэтым тыдні.

03.12.2012 У Маскве запланаваны пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO

Журналістка “Новай газеты” Вікторыя Іўлева накіравала адпаведную заяўку ў прэфектуру Цэнтральнага раёна расійскай сталіцы. Мяркуецца, што пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO пройдзе ў Маскве 5 снежня. Сёння чакаецца адказ уладаў.

Слонім: падпіска на дзяржаўную прэсу ідзе пад прымусам

02.12.2012 Слонім: падпіска на дзяржаўную прэсу ідзе пад прымусам

Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Слонімшчыны павінны ў абавязковым парадку асабіста выпісаць па дзве дзяржаўныя газеты на 2013 год. Пра гэта ішла размова на адным з пасяджэнняў Слонімскага райвыканкама. Пасля заканчэння падпісной кампаніі ўсе падпісныя квіткі кіраўнікі павінны паказаць у райвыканкаме.

Дзіцячага ўрача  Ігара Пастнова звальняюць за крытыку старшыні Віцебскага аблвыканкаму

02.12.2012 Дзіцячага ўрача Ігара Пастнова звальняюць за крытыку старшыні Віцебскага аблвыканкаму

Ігар Пастноў ужо працяглы час крытыккуе Аляксандра Косінца за марнатраўства бюджэтных грошай ды заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне. І гэта ўжо не першае звальненне спадара Пастнова: два гады таму яго звольнілі з пасады школьнага ўрача ў горадзе.

30.11.2012 Следчы камітэт не можа разабрацца ў тэкстах Андрэя Пачобута

У крымінальнай справе гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута прызначаная чарговая лінгвістычная экспертыза. Гэтым разам яе правядзе Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

30.11.2012 Рахунак “Arche” пакуль не разблакоўваюць

Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) сцвярджае, што рэдакцыя не прадаставіла для праверкі патрэбных дакументаў. У “Архэ” заяўляюць, што перадалі ў ДФР усё запатрабаванае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства