Навіны на тэму: свабода слова
13.11.2019 Мастацтва ў турме. Як прайшла прэзентацыя выставы малюнкаў Алеся Пушкіна
На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" прайшло адкрыццё выставы мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, а таксама прэзентацыя яго “Турэмнага альбому”.
12.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Асоба": Праваабаронца БХК Павел Левінаў вядомы сваімі крэатыўнымі падыходамі ў праваабароне.
08.11.2019 Каго ў РАУС, а каго ў СК: ціск на блогераў перад акцыяй 8 лістапада
У Мінску 8 лістапада плануецца сустрэча з вядомымі блогерамі, піша belsat.eu. Паведамляецца, што на гэты дзень шмат каго з іх праваахоўнікі нечакана сталі запрашаць да сябе.
05.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабарончы слоўнік: Чым адрозніваюцца паняцці “пол” і “гендар”? Што такое “гендарны гвалт” і якія ў яго ёсць віды? З гэтым дапаможа разабрацца Крысціна, арганізатарка ініцыятывы ProGender
29.10.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: як разгортваўся храналагічна суд над Дзмітрыем Паліенкам? Акцыі ў знак падтрымкі, каментары сяброў Дзмітрыя, яго апошняе слова на судзе, аналіз прысуду праваабаронцамі…
24.10.2019 Магілёўскую журналістку аштрафавалі за пазітыўны рэпартаж пра чыноўніка
Суд Бялыніцкага раёна прысудзіў 20 базавых велічынь штрафу журналістцы Дар’і Чульцовай за сюжэт пра галоўнага беларускага ідэолага Андрэя Кунцэвіча.
23.10.2019 Мэта - дэпалітызаваць і зрабіць свята. Як беларускія СМІ асвятляюць парламенцкія выбары?
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ.
22.10.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар эксперта: Якія падводныя камяні ў спіса забароненых прафесій, што існуе ў Беларусі? Адказы — у размове з Таццянай Стрыжэўскай, якая узначальвае даследча-прававы напрамак Цэнтра па прасоўванню правоў жанчын “Её права”.
17.10.2019 МЗС Беларусі не акрэдытавала Віктара Парфёненку 11-ы раз
Атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь.
15.10.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Алесь Бяляцкі распавядзе пра тое, што ён пабачыў у мінскім СІЗА №1 на Валадарцы - а гэта менавіта тое месца, дзе ў Беларусі выконваюць смяротныя прысуды.
10.10.2019 “Рэдкі класік не сядзеў у турмах”: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу “Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”.
04.10.2019 Блогеру Пятрухіну заменяць штраф на грамадскія працы?
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, якога суд абавязаў выплаціць штраф каля 9 тысяч долараў, атрымаў папярэджанне з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэст.
02.10.2019 Запіс зваротаў кандыдатаў абаронены аўтарскім правам і належыць тэлекампаніі?
Старшыня «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Андрэй Бастунец у сваім блогу выказаў меркаванне наконт пазіцыі Белтэлерадыёкампаніі, што запіс зваротаў кандыдатаў у дэпутаты абаронены аўтарскім правам і належыць тэлекампаніі.
27.09.2019 Блогер Павук спрабуе спагнаць 25 тысяч рублёў маральнай шкоды з райаддзела міліцыі
У судзе Акцябрскага раёна 26 верасня распачаўся разгляд пазову блогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі на спагнанне 25 тысяч рублёў маральнай шкоды.
25.09.2019 Суд адправіў справу журналісткі-фрылансеркі на дапрацоўку
25 верасня суддзя суда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Аксана Загорская разгледзела адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналісткі Дар'і Чульцовой, якую абвінавацілі ў незаконным вырабе інфармацыйных матэрыялаў для замежнага СМІ.










