Навіны на тэму: свабода слова
24.12.2012 Брэст: міліцыянты шукаюць незалежную журналістку, каб прывесці яе ў пракуратуру
Пра тое, што супрацоўнікі міліцыі цікавяцца месцам знаходжання Аліны Літвінчук, распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, у кватэры якога апошнім часам жыла журналістка.
22.12.2012 Прымусовая падпіска на Салігоршчыне стала штодзённасцю
Прымусовая падпіска на дзяржаўныя друкаваныя выданні ў Салігорскім раёне ўжо стала сумнай традыцыяй, якая паўтараецца напрыканцы кожнага году. І гэты снежань не стаў выключэннем. Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць падвойны ціск на грамадзян.
21.12.2012 Папярэджанні і затрыманні журналістаў у 2012 годзе
ГА “БАЖ” падлічыла выпадкі, пра якія арганізацыі стала вядома на працягу года.
20.12.2012 Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год
У якасці адказчыка выступае карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, які сёння не з’явіўся ў суд Маскоўскага раёна Брэста, спаслаўшыся на тэрміновую камандзіроўку. Наступнае судовае паседжанне прызначанана 11 студзення 2013 году.
20.12.2012 Слонім: Прымусовая падпіска з бальніцы перайшла ў паліклініку
Сёння старшая медсястра Слонімскай раённай паліклінікі з самай раніцы збірае па 7 тысяч беларускіх рублёў з кожнага работніка паліклінікі на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на 2013 год.
18.12.2012 Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)
Міні-фільм прысьвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Газэты Выборчай" Анджэю Пачобуту з’явіўся ў інтэрнэце. Гісторыя Анджэя Пачобута, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць незалежныя журналісты ў Беларусі.
18.12.2012 «Новы час» не трапляе да Мікалая Статкевіча
Рэдакцыя змагаецца за права палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.
18.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная самаму масаваму і працягламу пераследу гамадскіх актывістаў за ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх, якое штогод праходзіць у Свіслачы. У рубрыцы "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – гутарка з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам.
17.12.2012 Дзвюм слонімскім газетам -- розныя ўмовы распаўсюду
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл праводзяць акцыю па збору подпісаў сярод жыхароў Слонімскага раёна пад зваротам з заклікам прыняць неабходныя меры і ўключыць “Газету Слонімскую” у сістэму распаўсюду праз РУП “Белпошта”, а таксама праз кіёскі “Белсаюздрук”.
17.12.2012 Рагачоўскаму апазіцыянеру пагражаюць адказнасцю за выкарыстанне афіцыйнай сімволікі горада на сайце (дакумент)
Рагачоўскаму актывісту Дзянісу Дашкевічу прыйшоў ліст з мясцовай адміністрацыі, дзе адзначаецца, што незалежнаму сайту vrogacheve.ru забараняецца выкарыстоўваць на сваёй старонцы герб горада Рагачова без афіцыйнага дазволу райвыканкама.
17.12.2012 У бялыніцкай раёнцы прагаварыліся пра прымусовую падпіску і заробак паштальёнаў у 300 тысяч
Напачатку матэрыяла журналіст настойліва патрабаваў адказу ад начальніка Цяхцінскага аддзялення паштовай сувязі Валянціны Самойленка, чаму не выконваецца план падпіскі на раённую газету “Зара над Друццю”, які вызначаны ў гэтым аграгарадку ў памеры 100 экзэмпляраў.
14.12.2012 Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» піша ў пракуратуру, а адказы атрымлівае з міліцыі
Кіраўнік «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на сваю скаргу, якую больш за месяц таму ён накіроўваў у пракуратуру.
13.12.2012 Булгакаў і Фядута атрымалі прэмію Адамовіча, Ляхоўскі — прэмію Багушэвіча
12 снежня Рада Беларускага ПЭН-цэнтру вызначыла лаўрэатаў штогадовых прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.
13.12.2012 Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 12 снежня выступіла з адпаведнай заявай.
12.12.2012 У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанак падаваў заяўку на пікет, мэтай якога было выражэнне грамадскага пратэсту супраць незаконнага зняволення грамадзян Беларусі, у тым ліку былых кандыдатаў – удзельнікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. З Наваполацкага гарвыканкаму даслалі адмову.










