Навіны на тэму: свабода слова
15.01.2013 Чые прэс-службы любяць журналісты?
Прэс-служба ГА “БАЖ” правяла апытанне сярод журналістаў вядучых беларускіх СМІ, якія пішуць на грамадска-палітычную тэматыку. Рэспандэнты павінны былі ахарактарызаваць працу прэсавых службаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Закрытая ўладамі “Вясна” – абсалютны лідар сярод грамадскіх.
15.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: вечарына памяці Вацлава Гавела, якая супольнымі намаганнямі няўрадавых аб’яднанняў праводзілася ў Менску 14 студзеня. "Асоба. Грамадства. Дзяржава": госця рубрыкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова - пра неабходнасць прыняцця закону "Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе".
14.01.2013 Газеты “Хартыя-97” з’явіліся ў Малечы, Бярозе і Івацэвічах
Жыхары гэтых населеных пунктаў займелі яшчэ адзін незалежны друкаваны орган, які радуе свежым свабодным словам, кажа жыхарка Бярозы Мацяш Надзея. А для Івацэвічаў наогул – адзіная друкаваная незалежная крыніца. Па словах грамадскага актывіста Станіслава Халадовіча, шкада, што няшмат экземпляраў.
14.01.2013 Брэст: незалежная журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне пракуратуры
Аліну Літвінчук папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. У Брэсцкай абласной пракуратуры прышлі да высновы, што аўтарам матэрыялаў, змешчаных на інтэрнэт-старонцы “Радыё Рацыя” за подпісам Алісы Поль, насамрэч з’яўляецца Літвінчук.
11.01.2013 «Белпошта» пажадала «газеце Слонімскай» распаўсюджвацца самастойна
Такі па сутнасці адказ на калектыўны зварот, які падпісалі больш за 300 жыхароў Слонімшчыны, якія жадаюць атрымліваць выданне па падпісцы або набываць у кіёсках, дала намеснік гендырэктара РУП "Белпошта" А.А. Скрыпчык.
10.01.2013 Дырэктар “Аўтарадыё”: За два гады я не ўбачыў і не пачуў нічога ад палітыкаў...
12 студзеня споўніцца два гады з моманту спынення трансляцыі беларускага “Аўтарадыё”. Больш за дзесяць год незалежная радыёстанцыя праіснавала ў FM-дыяпазоне, а ў 2011-м была адключаная паводле рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлерадыёвяшчанні.
10.01.2013 Незалежны сайт vrogacheve.ru замяніў выяву герба, каб пазбегнуць праследу з боку ўладаў
Рагачоўскі незалежны сайт vrogacheve.ru замяніў выяву герба горада на іншы сімвал, каб пазбегнуць праследу з боку мясцовага райвыканкама. Замест шэрага рогу на жоўтым фоне (герб Рагачова) уладальнікі сайта размясцілі часовы сімвал з выявай чатырох чалавек з чырвонай стужкай.
08.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” распавядае пра палітвязеня Мікалая Аўтуховіча, які 7-га студзеня сустрэў сваё 50-годдзе ў Гродзенскай турме. Госця рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – Любоў Максімовіч, старшыня заходнеўкраінскага цэнтру "Жаночыя перспектывы".
04.01.2013 Часопіс Аrche - новая спроба рэгістрацыі
Учора прадстаўнік рэдакцыі гісторык Алесь Пашкевіч занёс у Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю. За апошнія два месяцы гэта другая спроба аднавіць ліцэнзію выдання.
04.01.2013 "Індэкс цэнзуры": Беларускія ўлады істотна пашырылі кантроль над сферай лічбавай камунікацыі грамадзян
"Улады Беларусі істотна пашырылі свой кантроль над сферай лічбавай камунікацыі грамадзян. Нямногія ўсведамляюць, што рэжым мае магчымасць кантраляваць практычна ўсе дзеянні жыхароў Беларусі ў інтэрнэце", — заявіў супрацоўнік "Індэкса цэнзуры" (Index on Censorship) па Беларусі і рэгіёне АБСЕ Андрэй Аляксандраў, каментуючы абнародаваны 4 студзеня аналітычны даклад гэтай арганізацыі "Беларусь: Сетка пад кантролем".
01.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: 12 палітзняволеных беларусаў і няспраўджаныя спадзяванні грамадства на змены ў іх лёсах “Асоба. Грамадства. Дзяржава”: госць рубрыкі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч – з праваабарончымі вынікамі адыходзячага года.
28.12.2012 Дзянісу Дашкевічу пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне за журналісцкую дзейнасць
Дашкевіча папярэдзілі, што ў выпадку, калі на сайце vrogacheve.ru з’явяцца артыкулы, якія будуць змяшчаць недакладныя звесткі аб палітычным і эканамічным становішчы дзяржавы, альбо ганьбіць прадстаўнікоў улады, ён можа быць прыцягнуты да адказнасці па артыкулах 369-1 (“дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), 188, частцы 2 (“паклёп”) і 189 частцы 2 (“абраза”) Крымінальнага кодэксу.
26.12.2012 Гары Паганяйла: “Абароне Пачобута варта больш актыўна дзейнічаць...”
Старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі хельсінскі камітэт” дапускае, што следству не хапае доказаў віны журналіста. У гэтых умовах можна ставіць пытанне пра спыненне расследавання яго справы, – лічыць юрыст.
25.12.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У працяг падвядзення вынікаў 2012 году госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна - распавядае, якім быў адыходзячы год для незалежнай журналістыкі Беларусі.
24.12.2012 Сяргей Вазняк: «Смалявіцкая міліцыя зглупіла, затрымаўшы чацвярых мінскіх журналістаў»
“Я лічу, што дзеянні міліцыі - гэта выкананне нейкага алгарытму. Проста ўлада зачынена настолькі, што прадстаўнікоў незалежнай прэсы проста баяцца ... Я лічу, што мясцовыя сілавыя структуры зглупілі, затрымліваючы журналістаў, якія мірна выконвалі свае службовыя абавязкі”.










