Навіны на тэму: свабода слова
08.02.2013 Мінінфармацыі абгрунтавала адмову «Arche-Пачатак» працэдурнымі момантамі
Атрыманы з Міністэрства інфармацыі афіцыйны адказ на паўторную заяву новага заснавальніка «ARCHE» аб перарэгістрацыі выдання, праўду кажучы, здзівіў...
08.02.2013 «Ідэалагічнае супрацьстаянне перарастае ў інфармацыю вайну»
«А нянавісць да чыноўнікаў і супрацоўнікаў афіцыйных СМІ распальваюць менавіта недзяржаўныя журналісты і наведвальнікі тамтэйшых форумаў», - так характарызуе стан беларускай медыясферы Вадзім Гігін.
06.02.2013 Брэст: у справе абароны гонару і годнасці незалежнай журналісткі чакаецца лінгвістычная экспертыза
Падчас чарговага судовага паседжання па зыску незалежнай журналісткі Міланы Харытонавай да карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча абодва бакі заявілі пра хадайніцтва, каб была прызначана экспертыза тэксту, што з’яўляецца прадмет ам разгляду.
05.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовых праваабаронцаў на штрафы за іх фотаздымак у інтэрнэце з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага. У той жа дзень у Наваполацку за такую ж фотаакцыю салідарнасці быў вынесены яшчэ адзін мільённы штраф. Гэтыя рэзанансныя судовыя рашэнні толькі ўзмацнілі хвалю салідарнасці з праваабаронцамі.
04.02.2013 Часопісу «Arche» зноў адмовілі ў перарэгістрацыі
Міністэрства інфармацыі паўторна адхіліла просьбу часопіса перарэгістравацца з новым заснавальнікам, пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара «Arche-Пачатак» Алесь Пашкевіч.
31.01.2013 ПАСЕ асудзіла сітуацыю са свабодай СМІ ў Беларусі
Тым часам рэйтынг Беларусі ў індэксе “Рэпарцёраў без межаў” узняўся на 11 месцаў. Чаму так адбываецца?
31.01.2013 Орша: пра што маўчаць дзяржаўныя СМІ
Ні раённая "Аршанская газета", ні абласныя "Віцебскі рабочы" і "Народнае слова" ні слова так і не напісалі пра самагубства былога начальніка штаба дэпартамента "Ахова" падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Міхаліка.
30.01.2013 Брэст: журналістка скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыі
Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава накіравала скаргу ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі, што перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.
30.01.2013 Вольная інфапрастора Салігоршчыны пашыраецца за кошт Інтэрнэту
Асноўнымі распаўсюджвальнікамі рэгіянальных навінаў сталі карыстальнікі сацыяльных сетак. Што не дзіўна, бо толькі ЎКантакце зарэгістравана больш за трыдцаць тысяч карыстальнікаў са сталіцы шахцёраў. Тут з’явіўся цэлы шэраг суполак, прысвечаных падзеям у рэгіёне.
29.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” – Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння Камітэта па справе расстралянага паводле смяротнага прысуду Уладзіслава Кавалёва. Госць рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
26.01.2013 Намеснік міністра не стаў разбірацца з умовамі дзейнасці «Газеты Слонімскай» (тэкст дакумента)
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл накіроўвалі калектыўныя звароты з просьбай стварыць для «Газеты Слонімскай» роўныя ўмовы з дзяржвыданнем “Слонімскі веснік”, уключыўшы незалежнае выданне ў сістэму распаўсюду праз РУП «Белпошта» і ў рэалізацыю праз кіёскі РУП «Саюздруку».
24.01.2013 «Барысаўскія навіны» райвыканкам не лічыць сродкам масавай інфармацыі
Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з патрабаваннем прадаставіць на выканкамаўскім сайце праўдзівую інфармацыю аб усіх СМІ рэгіёну. Справа ў тым, што на сайце Барысаўскага райвыканкама ў рубрыцы «СМІ» не прадастаўлена інфармацыя аб незалежнай газеце «Барысаўскія навіны».
23.01.2013 Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі
Падставай для адпаведнага рашэння МЗС стаў адміністрацыйны арышт карэспандэнта, абвінавачанага ў бруднай лаянцы летам 2012 года.
22.01.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: дакументальную кнігу журналіста "Радыё Свабода" Валерыя Каліноўскага "Справа Бяляцкага" шырока прэзентуюць у розных гарадах Беларусі. “Асоба. Грамадства. Дзяржава”: госця рубрыкі актывістка “Маладога фронту” і жонка палітвязня Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч – пра апошнія навіны з жыцця свайго мужа ў засценках гарадзенскай турмы №1.
15.01.2013 Беларускі дом у Празе адкрыў свой сайт
Лёзунг сайта www.beldom.cz — «Быць беларусам прэстыжна і высакародна». Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца рэсурсу Натальля Маковік.










