Навіны на тэму: свабода слова
04.03.2013 Беларускую мову выціскаюць з раёнак
Сябры партыі БХД на Гарадзеншчыне ладзяць кампанію за беларускую мову на старонках раённых газэтаў. У лістах, скіраваных у рэдакцыі, яны патрабуюць, каб палова матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. Рэдактары газэтаў іхняй заклапочанасьці не падзяляюць.
02.03.2013 Журналістаў “Белсату” абвінавацілі ў “прамысловым шпіянажы” на жывёлагадоўчай ферме
Падчас наведвання журналістамі тэлеканала “Белсат” адной з жывёлагадоўчых фермаў гаспадаркі, дзе яны размаўлялі з працаўнікамі СВК “Лебедзянка” аб іх сапраўдных заробках і умовах працы, прыбыў намеснік старшыні кааператыва. Ён абвінаваціў журналістаў у “прамысловым шпіянажы” і запатрабаваў ад іх тэрмінова пакінуць “сакрэтны” аб’ект.
01.03.2013 Алесь Яўдаха мае патрэбу ў дапамозе
Вядомы распаўсюднік беларускіх кніжак павінен да 18 сакавіка сплаціць штраф памерам больш за 6,5 тыс. даляраў.
01.03.2013 Праблемы журналістаў-фрылансераў абмеркавалі ў Брэсце
Як было адзначана падчас паседжання прэс-клуба, які ладзіўся па ініціыятыве мясцовай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, фрылансеры ў цяперашніх умовах адчуваюць на сабе ціск з розных бакоў і сутыкаюцца з самымі разнастайнымі перашкодамі ў сваёй дзейнасці.
28.02.2013 Затрыманых журналістаў БелаПАН вызвалілі
У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка.
27.02.2013 Валерый Вусік напісаў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі
Валерый Вусік, на якога ўчастковым інспектарам Бялыніцкага РАУС Сяргеем Карыткіным 26 лютага былі складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”, накіраваў скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
27.02.2013 Участковы склаў пратаколы за распаўсюд незалежнага выдання і нібыта паклёп
Старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Карыткін склаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на актывіста з Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка. Першы пратакол складзены за быццам бы меўшы факт паклёпа ў адносінах да старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова, другі - за распаўсёд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.
27.02.2013 Супрацоўніка міліцыі зацікавіла, чаму газета “Магілёўскі выбар” распаўсюджваецца “без дазволу”
26 лютага ўчастковы інспектар, старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Карыткін зноў завітаў да былога дэпутата Бялыніцкага райсавета Валерыя Усіка ў вёсцы Лебедзянка Бялыніцкага раёна.
26.02.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі – праваабаронца Раіса Міхайлоўская. “Хроніка пераследу”: умоўна-датэрміновае вызваленнне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка; прысуды віцебскім актывістам Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку; арышты сябраў “Еўрапейскага дзеяння”.
25.02.2013 Наваполацкаму актывісту Яўгену Парчынскаму па тэлефоне прыгразілі "непрыемнасцямі"
Яўген Парчынскі не ведае, хто яму патэлефанаваў: невядомы не назваў свайго імя, але заявіў, што ён "з гарадской адміністрацыі". І "параіў" прыбраць з мясцовага незалежнага сайту артыкул "Новополоцкие власти опять испугались", сказаўшы, што ў адваротным выпадку "будуць непрыемнасці".
25.02.2013 Міжнародная арганізацыя заступілася за Ірыну Халіп
Камітэт абароны журналістаў выступіў у абарону Ірыны Халіп. Міжнародная арганізацыя звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць пераслед журналісткі і не прымушаць яе пакідаць Беларусь.
22.02.2013 ААН пачала кампанію за бяспеку журналістаў
22 лютага Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў забяспечыць бяспеку журналістаў і абвясціў пра кампанію «Дзень без навінаў», закліканую прыцягнуць увагу да журналістаў, якія церпяць ад запалохванняў, арыштаў і перасьледу.
21.02.2013 Журналістка з Брэста дамагаецца адмены папярэджання
Сябра ГА “БАЖ” Аліна Літвінчук накіравала скаргу Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку наконт вынесенага ёй напрыканцы мінулага года афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці парушэння закона.
21.02.2013 «Прэс-фота Беларусі» забралі ў КДБ?
Пра гэта ГА «БАЖ» паведамілі прадстаўнікі Ашмянскай мытні, куды прэс-служба арганізацыі патэлефанавала даведацца лёс альбомаў.
21.02.2013 Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе ў Вене ў рамках мерапрыемстваў сесіі ПА АБСЕ
Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе 22 лютага ў Вене ў рамках мерапрыемстваў зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.










