Навіны на тэму: свабода слова
19.03.2013 Крычаўскі “Вольны горад” спрабуюць абвінаваціць у паклёпе
Рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава 18 сакавіка выклікалі ў Крычаўскі РАУС для дачы тлумачэнняў.
19.03.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” - пра новыя дзеянні ў справе расстралянага Уладзіслава Кавалёва, якія распачалі праваабаронцы разам з яго маці Любоўю Кавалёвай у гадавіну выканання смяротнага прысуду. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - вядомы расійскі тэлежурналіст Павел Селін. Ён распавядае пра цэнзуру ў расійскіх медыя і абуджэнне грамадзянскай супольнасці.
18.03.2013 Слонім: у мясцовых медыкаў збіраюць грошы на падпіску раёнкі
З усіх работнікаў Слонімскай раённай бальніцы, раённай і гарадской паліклінік пачалі збіраць па 4 тысячы рублёў. Усе гэтыя грошы пойдуць на падпіску раённай газеты “Слонімскі веснік” на другі квартал.
17.03.2013 Газета “Шахцёр” рэагуе на патрабаванне аб выкананні Канстытуцыі па моўным пытанні
Новапрызначаны кіраўнік салігорскай раёнкі Сяргей Квіткевіч адразу змяніў моўную структуру газеты. Па інфармацыі Салігорскага тэлеканала, цяпер частка артыкулаў афіцыйнага друкаванага органа райвыканкаму будзе публікавацца на беларускай мове.
15.03.2013 “Затрыманне журналістаў было абгрунтаваным”
Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу з нагоды затрымання сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў.
14.03.2013 Часопіс "Arche" атрымаў трэцюю адмову ў рэгістрацыі
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч.
13.03.2013 У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі
Сёння з Зэльвы Сяргею Чыгрыну патэлефанавала дырэктар Зэльвенскай раённай бібліятэчнай сістэма Святлана Жамойціна і сказала, што “прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў кнізе шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюшаў, пра прэзідэнта БНР Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні".
12.03.2013 Сёння – Сусветны дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце
12 сакавіка, у Сусветны дзень супраць інтэрнэт-цэнзуры, “Рэпарцёры без межаў” разам з Google узнагародзяць в’етнамскага блогера Х’юн Нгок Чэня (Huynh Ngoc Chenh), пераможцу конкурса сярод інтэрнэт-актывістаў (Netizen Prize), за ўнёсак у развіццё свабоды выказвання праз інтэрнэт.
12.03.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” – прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай". Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая, якая распавядае, што чакаць беларусам ад прыходу новага Папы Рымскага.
11.03.2013 «Чаму беларускія спецслужбы пачуваюцца ў Літве амаль як дома?»
Аператар ТБ «Белсат» у Вільні Здзіславас Вайцахоўскіс сказаў Радыё Свабода, што невядомыя, якія 9 сакавіка перашкаджалі працы журналістаў падчас цырымоніі пахавання трагічна загінулага лідара беларускай дыяспары, паводзілі сябе груба, але з веданнем законаў.
11.03.2013 Пасля здымкаў “Белсату” – адміністрацыйны пратакол
Дахаты да Валерыя Вусіка завітаў участковы інспектар Сяргей Карыткін. Падставай стала складанне чарговага пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай тэлеканала “Белсат” фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка”
07.03.2013 Рэдактар «Слонімскага весніка»: чытачы выказаліся за рускую мову
Рэдактар «Слонімскага весніка” Кірыл Ляшчанка даслаў адказ на імя старшыні слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі на зварот, які падпісалі 39 слонімцаў, дзе патрабавалася вярнуць на старонкі раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар цалкам знішчыў, замяніўшы яе на рускую.
07.03.2013 Бялыніцкаму прадпрымальніку “парэкамендавалі” спыніць распаўсюд незалежнай прэсы
Днямі ў краму да бялыніцкага прадпрымальніка Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Бялыніцкага РАУС. Набыццё нейкіх тавараў супрацоўніка праваахоўных органаў не вельмі зацікавіла, яго цікавасць выклікала распаўсюджваемая ў краме незалежная прэса.
05.03.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” – прэзентацыя новай кнігі вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў",. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Лабковіч, які распавядае пра ролю міжнароднай салідарнасці для праваабарончага руху.
04.03.2013 Анджэю Пачобуту пагражаюць турмой
Анджэя Пачобута афіцыйна папярэдзілі пра недапушчальнасць з'яўлення на «несанкцыянаванай акцыі» 11 сакавіка.










