Навіны на тэму: свабода слова
06.04.2013 Бабруйск: Журналіст "Бабруйскага кур'ера" будзе абскарджваць рашэнне суда
Віктару Качану, журналісту "Бабруйскага кур'ера" мясцовы суд адмовіў у грашовай каменсацыі за нанесеную маральную шкоду. Яго патрабаванні прызналі неабгрунтаванымі.
05.04.2013 Сайт магілёўскай “Вясны” працуе па-ранейшаму
Сайт магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” цалкам аднавіў сваю працу. Вернута выдаленая за 2 гады інфармацыя, знішчаныя паклёпніцкія артыкулы, што былі размешчаныя невядомымі асобамі. Спецыялісты займаюцца павышэннем ягонай бяспекі.
05.04.2013 Альбом “Belarus Press Photo-2011” у КДБ прызналі экстрэмісцкім
Фотажурналістка і суарганізатарка конкурсу Belarus Press Photo Юлія Дарашкевіч паведаміла 4 красавіка ў Facebookу, што ў выданні Belarus Press Photo за 2011 год, партыя якіх была канфіскаваная 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе "Каменны лог", КДБ знайшла матэрыялы экстрэмісцкага зместу.
02.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная адкрыццю новага офісу ПЦ “Вясна” ў Мінску. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
30.03.2013 Бялынічы: Штраф 50 базавых велічынь за публікацыю і распаўсюд “Магілёўскага Выбару”
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Слуханні ў судзе скончыліся толькі ў 20-00 вечара.
28.03.2013 Жанна Літвіна: “Чакаем ад Літвы цвёрдай і прынцыповай пазіцыі ў пытаннях свабоды слова”
Падчас канферэнцыи «Што чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрасаюзе?» старшыня БАЖ звярнула ўвагу на “журналісцкі” аспект сітуацыі з правамі чалавека і агучыла асноўныя крокі, якія маглі б паўплываць на змяненне сітуацыі да лепшага.
27.03.2013 Часопіс «Архэ» спрабуе аднавіць выхад
Як паведаміў карэспандэнту Свабоды рэдактар часопіса «Архэ-Пачатак» Алесь Пашкевіч, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў 25 сакавіка разблякаваў банкаўскі рахунак рэдакцыі.
26.03.2013 Тэлеканалу “Белсат” чарговы раз адмовілі ў акрэдытацыі
У сваім рашэнні МЗС Беларусі спаслалася на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.
26.03.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечаная святкаванню Дня Волі, якое прайшло пад знакам 95-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі і пераследу ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – трэнер адмысловай навучальнай праграмы “Правы чалавека на пальцах” Наста Лойка.
26.03.2013 Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць гараджан з Днём Волі
Спроба сябра АГП Віктара Малочкі павіншаваць жыхароў гораду з Днём Волі праз віншавальны сэрвіс Салігорскага тэлеканала пацярпела фіяска. Яшчэ ў чацвер, 22 сакавіка, спадар Малочка прыйшоў у офіс тэлеканала, каб замовіць святочнае віншаванне.
23.03.2013 У «Архэ» зьявіўся шанец на аднаўленьне выхаду
Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па выніках праверкі рэдакцыі часопіса «Архэ-Пачатак» адмоўлена.
23.03.2013 Бялынічы: міліцыя зацікавілася “Магілёўскім Выбарам”
Вечарам 22 сакавіка ў прыватны дом незалежнага журналіста Барыса Вырвіча завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, капітан міліцыі Сяргей Карыткін. Падставай для візіта супрацоўніка міліцыі паслужыла тое, што ён хацеў даведацца, як выдаецца і распаўсюджваецца незалежная дэмакратычная газета “Магілёўскі Выбар”.
20.03.2013 Незалежных журналістаў не пускаюць на будоўлю АЭС
Каб зрабіць рэпартаж пра будоўлю станцыі, карэспандэнт "Радыё Свабода" Міхаіл Карневіч падаў у Дырэкцыю будаўніцтва Астравецкай АЭС усе дакументы, якія там ад яго запатрабавалі.
20.03.2013 Суд у Брэсце адхіліў пазоў незалежнай журналісткі аб абароне гонару і годнасці
20 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста абвешчана рашэнне ў справе Міланы Харытонавай, якая падала пазоў супраць карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча.
19.03.2013 "Рэпарцёры без межаў" вітаюць зняцце абвінавачання ў паклёпе супраць прэзідэнта з журналіста Андрэя Пачобута
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" вітае зняцце абвінавачання ў паклёпе супраць прэзідэнта Беларусі з гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе афіцыйным сайце.










